адміралце́йства
(ад адмірал)
1) міністэрства ваенна-марскога флоту ў Англіі;
2) цэнтр ваеннага караблебудавання ў царскай Расіі;
3) уст. тэрыторыя порту з верфямі, майстэрнямі і складамі для абслугоўвання ваенна-марскога флоту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кале́гія, ‑і, ж.
1. Група асоб, якая ўтварае адміністрацыйны, дарадчы або распарадчы орган. Калегія Міністэрства народнай асветы. Судзейская калегія. Рэдакцыйная калегія.
2. Аб’яднанне асоб адной прафесіі. Калегія адвакатаў. Калегія прапагандыстаў. Калегія прафесараў.
3. Цэнтральная ўрадавая ўстанова ў Расіі ў 18 ст. Калегія замежных спраў. Ваенная калегія.
4. Уст. Назва некаторых навучальных устаноў. У 1570 годзе езуіты ў Вільні адкрываюць калегію, якая праз дзевяць год ператвараецца ў акадэмію з падрыхтоўчай школай. Шакун.
[Лац. collegium.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЦЭНТР ТУРЫ́ЗМУ І КРАЯЗНА́ЎСТВА НАВУЧЭ́НСКАЙ МО́ЛАДЗІ рэспубліканскі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь,
інструкцыйна-метадычны і арганізац.-масавы цэнтр па турысцкай і краязнаўчай рабоце са школьнікамі, навучэнцамі ПТВ, сярэдніх спец. навуч. устаноў, студэнтамі ВНУ. Створаны ў 1953 у Мінску як Рэсп. дзіцячая экскурсійна-турысцкая станцыя, з 2000 сучасная назва. Каардынуе дзейнасць 55 абл., гар. і раённых пазашкольных устаноў турысцка-краязнаўчага профілю, культ.-асв. і выхаваўчую дзейнасць 1200 грамадскіх музеяў устаноў адукацыі. Рыхтуе і выдае метадычныя матэрыялы, даведнікі, распрацоўвае экскурсійна-турысцкія маршруты, нарматыўныя дакументы па арганізацыі і правядзенні турысцка-краязнаўчай работы з навучэнцамі, павышае кваліфікацыю педагогаў па адпаведным профілі, прымае экскурсійныя групы на турысцкай базе цэнтра. Штогод праводзіць рэсп. турысцкія злёты, спаборніцтвы па пешаходным, веласіпедным і водным турызме, спарт. арыентаванні і скалалажанні, палявыя палатачныя турысцкія лагеры і інш. Ініцыятар правядзення Усебел. турысцка-краязнаўчай экспедыцыі навучэнцаў «Наш край». У гуртках цэнтра займаецца каля 1200 навучэнцаў.
С.С.Мітраховіч.
т. 17, с. 166
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кале́гія
(лац. collegium = таварыства, супольнасць)
1) адміністрацыйны, дарадчы або распарадчы орган (напр. к. міністэрства, рэдакцыйная к.);
2) аб’яднанне асоб некаторых прафесій (напр. к. адвакатаў).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
юрыско́нсульт
(лац. jurisconsultus = правазнавец)
службовая асоба юрыдычнай службы міністэрства, ведамства, прадпрыемства, установы, арганізацыі па практычных пытаннях права і абароны інтарэсаў гэтай арганізацыі ў юрыдычных органах.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
zagraniczny
zagraniczn|y
замежны; знешні;
handel ~y — знешні гандаль;
polityka ~a — знешняя палітыка;
ministerstwo spraw ~ych — міністэрства замежных спраў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКІ ГУМАНІТА́РНЫ АДУКАЦЫ́ЙНА-КУЛЬТУ́РНЫ ЦЭНТР (БГАКЦ) Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь, установа, мэтай якой з’яўляюцца навучанне, выхаванне і перадпрафесійная падрыхтоўка будучых дзеячаў бел. культуры і навукі. Засн. 28.11.1990 па ініцыятыве Мін-ва адукацыі і Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. У структуры цэнтра гуманітарны ліцэй (з 1991), метадычны, выдавецкі, кінатэлевізійны і вытворчы аддзелы.
Ліцэй мае дзённае, нядзельнае (школьнікі) і вячэрняе (дарослыя) аддзяленні. На дзённае аддзяленне прымаюцца школьнікі пасля 7 класаў агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 4 гады. На 1-м і 2-м курсах вучні атрымліваюць базавую адукацыю, на 3-м і 4-м — сярэднюю. Пашырана вывучаюцца гісторыя Беларусі, бел. мова, яе гісторыя і культура, геаграфія Беларусі і краязнаўства, замежная мова, агульная геаграфія, а таксама бел. этнаграфія, фальклор, гісторыя бел. дойлідства, выяўл. мастацтва, муз. культуры, асновы рэлігіязнаўства, права, паліталогіі, традыц. логіка, лац. мова, культура вуснай мовы.
Цэнтр рыхтуе і выдае навуч. і метадычныя дапаможнікі, здымае навуч. фільмы. У 1992 адчынены філіялы цэнтра ў Брэсце, Гомелі, Гродне, Магілёве, Светлагорску.
т. 2, с. 439
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЎРАЛО́ГІІ, НЕЙРАХІРУРГІ́І І ФІЗІЯТЭРАПІ́І НДІ Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1924 у Мінску на базе клінікі нерв. хвароб мед. ф-та БДУ і псіханеўралагічнага дыспансера як Дзярж. ін-т фізіятэрапіі. У 1930 рэарганізаваны ў Ін-т фізіятэрапіі, артапедыі і неўралогіі, з 1946 НДІ фізіятэрапіі і неўралогіі, з 1949 Бел. НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1995 сучасная назва. Асн. кірункі навук. даследаванняў: парушэнні мазгавога і спіннога кровазвароту; выкарыстанне розных метадаў дыягностыкі і лячэння гіпербарычнай аксігінацыі і дазіраванай гіпабарычнай гіпаксіі пры розных захворваннях нервовай сістэмы; асаблівасці клінікі, дыягностыкі і лячэння міястэніі; распрацоўка дыягностыкі і аператыўнага лячэння пухлін рознай этыялогіі, запаленчых працэсаў, а таксама абсцэсаў галаўнога і спіннога мозга; рэабілітацыя пацыентаў з рознымі захворваннямі нерв. сістэмы (выкарыстанне мануальнай і лазернай тэрапіі, генезатэрапіі, фонафарэзу і інш.). Пры ін-це працуюць цэнтры: спінальных захворванняў, міястэніі і мікранейрахірургіі, Рэсп. цэнтр па рэабілітацыі хворых з сасудзістымі парушэннямі галаўнога мозга. У ін-це працавалі М.І.Грашчанкаў, М.Б.Кроль, Д.А.Маркаў, працуе І.П.Антонаў і інш.
В.Б.Шалькевіч.
т. 11, с. 302
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЕ́КТНА-ТЭХНАЛАГІ́ЧНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА «БЕЛГАНДАЛЬСІСТЭ́МА» Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1973 у Мінску на базе Бел. філіяла Усесаюзнага аб’яднання «Саюзгандальсістэма» як Бел. праектна-тэхнал. ін-т Усесаюзнага праектна-тэхнал. і вытв. аб’яднання па ўкараненні аўтаматызаваных сістэм кіравання (АСК) гандлем Мін-ва гандлю СССР. З 1978 БелгандальАСКпраект Мін-ва гандлю БССР. З 1981 Праектна-тэхнал. ін-т па распрацоўцы, укараненні і эксплуатацыі аўтаматызаваных сістэм кіравання гандлем (ПТІ «Белгандальсістэма»). З 1997 Праектна-тэхнал. дзярж. прадпрыемства, з 2000 — рэсп. унітарнае. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка праектнай дакументацыі і ўкараненне аўтаматызаваных сістэм кіравання (комплексаў задач) на прадпрыемствах і ў арг-цыях гандлю, грамадскага харчавання і інш.; аказанне ўлікова-вылічальных, інфарм. і паліграфічных паслуг; стварэнне і падтрымка ў рабочым стане галіновай інфарм. камп’ютэрнай сеткі «Гандальсетка», суправаджэнне (адаптацыя, дастасаванне да мясц. умоў і інш.) праграмнага забеспячэння, абслугоўванне тэхн. сродкаў; абагульненне навукова-тэхн. дасягненняў у галіне вылічальнай тэхнікі і ўкараненне іх у арг-цыях і прадпрыемствах гандлю і грамадскага харчавання Беларусі.
В.А.Шкандзяюк.
т. 12, с. 540
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМА́ШКА Дамінік (16.8.1878, Вільня — 27.12.1932),
бел. і літ. паліт. дзеяч. У 1898—1901 чл. загранічнага саюза польскіх сацыялістаў у Парыжы, Львове і Цюрыху (у Парыжы член арг-цыі «Сувязь»). Удзельнік бел. нац. руху на Віленшчыне, чл. Віленскай беларускай рады, аўтар праекта стварэння Нар. ун-та імя А.Міцкевіча. 25.3.1918 у Мінску ўдзельнічаў у пасяджэнні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, якая абвясціла незалежнасць БНР. Як прадстаўнік бел. арг-цый у 1918—19 уваходзіў у Літоўскую тарыбу. Быў прыхільнікам федэрацыі Беларусі і Літвы. У складзе літ. дэлегацыі ўдзельнічаў у рабоце Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20, на якой выступаў за далучэнне Віленшчыны і Гродзеншчыны да Літвы. У чэрв. 1920 — лютым 1922 кіраўнік Міністэрства беларускіх спраў Літвы ў літ. урадзе. Уваходзіў у склад літ. дэлегацыі пры заключэнні мірнага дагавора паміж Літвой і РСФСР 1920 «як прадстаўнік беларускага насельніцтва Віленскай і Гродзенскай губерняў». Падтрымліваў ідэю «вялікай Літвы» за кошт этнічна бел. тэрыторый. Пазней працаваў у літ. пажарнай ахове.
У.М.Міхнюк.
т. 15, с. 342
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)