IMF = International Monetary Fund (Internationaler Währungefond) – Міжнародны валютны фоны́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
мультылатэра́льны
(ад мульты- + лац. lateralis = бакавы)
міжнародны рознабаковы дагавор, заключаны больш як дзвюма дзяржавамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
агля́д, -у, М -дзе, м.
1.гл. агледзець.
2. Абследаванне якога-н. аб’екта для выяўлення або праверкі яго стану.
Медыцынскі а.
Тэхнічны а.
3. Афіцыйнае інспектаванне войск камандаваннем на парадзе.
4. Грамадская праверка, паказ чаго-н.
А. выстаўкі.
5. Кароткае паведамленне пра з’явы, падзеі, факты, звязаныя паміж сабою.
А. творчасці пісьменніка.
Міжнародны а.
|| прым.агля́дны, -ая, -ае.
А. артыкул.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тракта́т ’навуковая праца па пэўнай праблеме’, ’міжнародны дагавор, пагадненне’ (ТСБМ), ст.-бел.трактатъ ’дагавор’, ’сярэдневяковы навуковы твор’, трактаты ’перагаворы’ (1567 г.) — са ст.-польск.traktat ’дагавор’, ’трактат’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188), якія з лац.tractātus = tractātio ’абмеркаванне, разгляд, трактоўка’, ’абыходжанне з нечым’ (Фасмер, 4, 93; Брукнер, 574; Голуб-Ліер, 486; ЕСУМ, 5, 616).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ТАВАРЫ́СТВЫ АХО́ВЫ ПРЫРО́ДЫ,
грамадскія арг-цыі для садзейнічання ахове прыроды і прапаганды прыродаахоўных ідэй. Узніклі ў Францыі (1854), Вялікабрытаніі (Каралеўскае т-ва аховы птушак; 1889), Расіі (Усерасійскае Т.а.п.; 1924). Дзейнасць Т.а.п. ў свеце аб’ядноўвае Міжнародны саюз аховы прыроды і прыродных рэсурсаў (МСАП). Гл. таксама Беларускае таварыства аховы прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРБІТРА́Ж (франц. arbitrage),
спосаб разгляду спрэчных спраў, пры якім зацікаўленыя бакі звяртаюцца да арбітраў (гл.Трацейскі суд). У б.СССР існаваў у 1931—91. Вырашаў спрэчкі паміж дзярж., кааператыўнымі і грамадскімі арг-цыямі. На Беларусі функцыі арбітражу перайшлі да створаных у 1991 гаспадарчых судоў. Спрэчкі паміж дзяржавамі вырашае арбітраж міжнародны.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ВЕ́НСКАЯ КАНВЕ́НЦЫЯ 1963аб цывільнай адказнасці за шкоду,
міжнародны акт, прыняты на міжнар. дыпламатычнай канферэнцыі па цывільнай адказнасці за ядзерную шкоду 29.4—19.5.1963. У сувязі з тым, што ядзерныя аб’екты з’яўляюцца крыніцамі павышанай небяспекі, канвенцыя прадугледжвае абсалютную адказнасць за ядзерную шкоду незалежна ад наяўнасці ці адсутнасці віны. Заключаны акт канферэнцыі падпісаў СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кангрэс ’міжнародны з’езд, нарада’ (ТСБМ; Яруш.). Відавочна, запазычана з польск. мовы, дзе kongres ’з’езд’ з XVII ст. Аднак не выключана другаснае запазычанне з рус.конгресс, якое (у пач. XVIII ст.) з ням. Kongresse лац.congressus ’сход’ < congredi ’сустракацца’ < gradior, gradī ’крочыць’ (Слаўскі, 2, 417; Шанскі, 2 (К), 252). Лексема кангрэс у значэнні ’парламент’ з англ.congress ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
антымілітары́зм
(ад анты + мілітарызм)
масавы міжнародны рух супраць палітыкі мілітарызму, барацьба супраць падрыхтоўкі і распальвання захопніцкіх войнаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)