ЧЫ́ЖЫК Яўген Іванавіч (н. 28.10.1938, в. Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1972), праф. (1993). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1999). Скончыў Магілёўскі маш.-буд.ін-т (1965), дзе і працаваў (у 1973—75 дэкан ф-та, з 1975 прарэктар). У 1992—2003 рэктар Магілёўскага ун-та харчавання. Навук. працы па даследаванні працэсаў распрацоўкі грунтоў выбухова-мех. спосабам. Распрацаваў методыку мадэліравання вышэйназваных працэсаў і рэкамендацыі па вызначэнні параметраў рабочых органаў выбухова-мех. дзеяння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бажо́к, бажка, м.
1.Памянш.да бог.
2. Статуэтка, якая ўвасабляе бажаство.
3.Разм.іран. Пра чалавека, які выклікае захапленне ў каго‑н. Здаралася, ля дзядзькі аказваўся прыгожы і чысценькі піжончык — гэткі бажок вуліцы..; бажок касавурыўся на дзядзькаў мех і, крывячы рот, усё адсоўваў ад яго свае райскія туфлі і штонікі.Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгрэ́бнік, ‑а, м.
Прыбудоўка перад уваходам у пограб, склеп. Тут былі такія будынкі: хаты з чырвонымі комінамі, клуні, хлевушкі, свіронкі і прыгрэбнікі з нізенькімі, да самае зямлі, стрэхамі.Колас.Чарнушка ўнёс з прыгрэбніка мех бульбы, уладаваў у задку.Мележ.А калі нарэшце [Валодзя] расплюшчыў вочы, дык убачыў над сабой трухлявую страху прыгрэбніка.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАР (ад грэч. baros цяжар),
пазасістэмная адзінка атм. ціску і мех. напружання. Абазначаецца — бар. 1 бар = 105 Па = 0,1 МПа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ ЗАВО́Д СТАНКАПРЫЛА́Д.
Створаны ў г. Баранавічы ў 1946 як арцель «Чырвоны металіст». Рамантавала веласіпеды, прымусы, гадзіннікі і пішучыя машынкі, выпускала электраматоры і інш. З 1955 з-д станкапрылад, выпускае і распрацоўвае (з 1966) абсталяванне для станкабуд. прам-сці. З 1994 адкрытае акц.т-ва. Асн. цэхі: мех., зборна-малярны, кавальска-тэрмічны, пнеўмапатронаў, рамонтна-мех., інструментальны, ліцейны ўчастак. Выпускае (1995): ціскі станочныя, патроны такарныя 3-кулачковыя з ручным і механізаваным прыводамі, сталы паваротныя, круглыя з ручным і механізаваным прыводамі, гарызантальна-вертыкальныя, электрамех. заціскальныя галоўкі, пілы, тэрмапластааўтаматы, дрылі ручныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНЕТЫ́ЧНАЯ ЭНЕ́РГІЯ,
мера мех. руху, роўная для матэрыяльнага пункта палавіне здабытку яго масы на квадрат скорасці T = mv2/2. К.э. мех. сістэмы роўная суме К.э. усіх яе пунктаў.
К.э. цвёрдага цела, якое рухаецца паступальна, вылічваецца як К.э. пункта з масай, роўнай масе ўсяго цела; пры вярчальным руху — T = Iω2/2, дзе I — момант інерцыі, ω — вуглавая скорасць вярчэння цвёрдага цела. Пры скарасцях, блізкіх да скорасці святла c, К.э. пункта роўная
, дзе m0 — маса спакою матэрыяльнага пункта. Гл. таксама Энергія, Энергіі захавання закон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІ́БІН Іван Пятровіч (21.4.1735, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 11.8.1818),
расійскі механік-самавучка і вынаходнік. У 1764—67 сканструяваў гадзіннік у форме яйца са складаным механізмам аўтам. дзеяння. У 1769—1801 кіраваў мех. майстэрнямі Пецярб.АН. Стварыў «люстраны ліхтар» (прататып пражэктара), «планетны» кішэнны гадзіннік, цялежку-самакат, «мех. ногі» (пратэзы), ліфт, аптычны тэлеграф і код для перадачы паведамленняў і інш. Распрацаваў спосабы шліфавання шкла для мікраскопаў, тэлескопаў і да т.п. прылад. У 1776 пабудаваў мадэль аднаарачнага моста з фермамі цераз р. Нява, у 1804 у г. Ніжні Ноўгарад — «вадаходнае судна», якое магло рухацца супраць цячэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ННІК Уладзімір Паўлавіч (6.7.1889, г. Харкаў, Украіна — 9.7.1984),
расійскі фізік. Акад.АНСССР (1939). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Кіеўскі ун-т (1914). З 1926 у Дзярж. аптычным ін-це (Ленінград), адначасова ў 1933—41 праф. Ленінградскага ун-та. Навук. працы па дастасавальнай оптыцы. Распрацаваў метады даследавання якасці відарысаў у аптычных сістэмах, інтэрферэнцыйныя і інш. аптычныя метады кантролю якасці мех. апрацоўкі паверхняў. Стварыў шэраг оптыка-мех. прылад, якія выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні, астраноміі і інш.Дзярж. прэміі СССР 1946, 1950. Залаты медаль імя С.І.Вавілава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ГАДЗІ́ННІКАВЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічае з 1955 у Мінску. З 1992 адкрытае акц.т-ва. Першая прадукцыя — жаночыя наручныя гадзіннікі «Зара», з 1963—64 выпускаў мужчынскія і жаночыя наручныя гадзіннікі «Прамень», з 1973 — аўтамаб. і электронна-мех. мужчынскія наручныя гадзіннікі, з 1981 — мініяцюрныя будзільнікі, з 1986 — мужчынскія кварцавыя, з сігналам, жаночыя кварцавыя. Працуюць вытв-сці: зборачная, механазборачная, электронікі; цэхі: знешніх афармленняў гадзіннікаў, інструментальны; аддзел станкабудавання і аўтаматызацыі. Асн. прадукцыя (1999): наручныя гадзіннікі ў 330 знешніх афармленнях, мужчынскія і жаночыя мех. і кварцавыя ў пазалочаным, храміраваным выкананні, з пакрыццём нітрыд-тытанам; будзільнікі, аўтамаб. гадзіннікі, тэхн. манометры.