рака ў Слуцкім і Капыльскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Морач (бас. Прыпяці). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 250 км². Пачынаецца каля в. Славіна ў Слуцкім р-не, далей цячэ ў Капыльскім р-не па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна невыразная, месцамі скрынкападобная або трапецападобная, шыр. 2—3 км. Пойма двухбаковая, шыр. 500 м — 3 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае; на рацэ плаціна і 2 сажалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬШЫЦА,
возера ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сергуч (цячэ праз возера), за 40 км на У ад г. Докшыцы. На тэр.Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Пл. 3,98 км², даўж. 3,32 км, найб.шыр. 1,9 км, найб.глыб. 2,7 м, даўж. берагавой лініі 9,75 км. Пл. вадазбору 113 км². Схілы катлавіны і берагі нізкія, забалочаныя. Дно плоскае, высланае сапрапелямі, месцамі глеямі. Празрыстасць вады да дна. Моцна зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РНСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Віцебскім р-не, у бас.р. Віцьба, за 10 км на У ад Віцебска. Пл. 0,15 км², даўж. 640 м, найб.шыр. 360 м, найб.глыб. 15,8 м, даўж. берагавой лініі 1,98 км. Пл. вадазбору 1,16 км². Схілы катлавіны — марэнныя ўзгоркі і озы. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі задзернаваныя і парослыя хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей за 3 м глініста-глеістае. Упадае і выцякае ручай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯДЗЕ́ТА,
возера на мяжы Расонскага і Полацкага р-наў Віцебскай вобл., на водападзеле рэк Дрыса і Палата, за 45 км на ПнУ ад Полацка, сярод лясных масіваў. Пл. 4,68 км², даўж. 4,6 км, найб.шыр. 1,6 км. Пл. вадазбору 26 км². Схілы катлавіны выш. 4—1 м. Берагі месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком. Востраў пл. 3,6 га. На З злучана ручаём з воз. Глыбочына, на Пд выцякае р. Вядзеціца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ЎКА,
радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу і пяскоў у Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Дуброўка. Паклад звязаны з надмарэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Жвірова-пясчаная парода шаравата- і буравата-жоўтая, месцамі гліністая; пяскі розназярністыя. Разведаныя запасы 25,1 млн.м³, перспектыўныя 6,7 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—12,6 м, ускрышы (супескі, пяскі) 0,2—7 м. Жвір і пяскі прыдатныя для дарожнага буд-ва. Радовішча распрацоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУЛЯЎШЧЫ́НСКАЕ РАДО́ВІШЧА ГЛІН,
у Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., каля в. Дуляўшчына. Лінзападобны паклад звязаны з адкладамі шклоўскага міжледавікоўя. Гліны шэрыя, шчыльныя, з рэдкімі праслоямі і гнёздамі гліністага пяску, месцамі пераходзяць у суглінкі і тонкія супескі. Разведаныя запасы 6,7 млн.м³, перспектыўныя 0,8 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,8—12,4 м, ускрышы (розназярністыя пяскі, марэнныя супескі) 0,2—7,5 м. Гліны прыдатныя для вытв-сці цэменту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУ́НГЛІ (англ. jungle ад джангал, на мове хіндзі — лес, зараснікі),
дрэвава-хмызняковыя зараснікі ў спалучэнні з высокімі грубасцяблістымі дрэвападобнымі злакамі (гіганцкім бамбукам, цукр. трыснягом, эрпантусам і інш.). Звычайна густыя, месцамі абвітыя ліянамі. Характэрны для вільготных мусонных абласцей тропікаў, пераважна ў Паўд. (Індастан) і Паўд.-Усх. Азіі (Індакітай. Зондскія а-вы); трапляюцца ў пераўвільготненых субтрапічных абласцях (Д. Усход і інш.). Часам Дж. памылкова называюць цяжкапраходныя ўчасткі забалочаных трапічных лясоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРА́ЖНЯ, Дзяражанка,
рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўж. 54 км. Пл. вадазбору 312 км². Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Дзяражня Клімавіцкага ρ-на. Цячэ па паўд.-ўсх. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, месцамі забалочаная, ніжэй трапецападобная шыр. да 2 км, адкрытая, лугавая. Рэчышча ад вытоку на працягу 8,3 км каналізаванае, ніжэй звілістае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫБО́ШЧЫНА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 17 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 0,21 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 450 м, найб.глыб. 18,1 м, даўж. берагавой лініі каля 2 км. Пл. вадазбору 1,25 км². Схілы катлавіны выш. да 15 м, пад хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагі выш. 0,3—0,5 м, месцамі сплавінныя. Выцякае ручай у воз. Опліса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗААЗЕ́Р’Е,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 10 км на Пд ад г. Полацк. Пл. 0,45 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 350 м, даўж. берагавой лініі больш за 4 км. Пл. вадазбору 8 км². Схілы катлавіны выш. 3—5 м, пераважна пад хмызняком, месцамі на Пн і Пд разараныя. Злучана ручаём з воз. без назвы, на ПнУ выцякае ручай у р. Сомніца.