збіранне серознай вадкасці ў абалонках яечка з прычыны цяжкага адтоку яе па лімфатычных вузлах. Бывае прыроджаным (пры парушэннях эмбрыягенезу) і набытым (пры траўмах, запаленчых працэсах, пухлінах яечка і яго прыдатка, сардэчнай дэкампенсацыі). Пры вострым гідрацэле — раптоўны боль, прыпухласць, пачырваненне скуры; хранічнае гідрацэле развіваецца павольна, гадамі. Машонка пры гідрацэле грушападобнай формы, межы вадзянкі акрэслены пахвінным каналам, скура расцягнутая, без складак, бліскучая, яечка можа не вызначацца. Лячэнне: пры вострым гідрацэле — устараненне асн. захворвання, пры хранічным — хірургічнае.
рымскі імператар з 270. Ілірыец з Паноніі. Служыў у рым. арміі, пры імператару Клаўдзію II начальнік конніцы, пасля яго смерці абвешчаны імператарам. Аўрэліян вярнуў амаль усе страчаныя раней правінцыі і аднавіў межыРым. імперыі: адкінуў готаў за Дунай, выцесніў алеманаў з Рэцыі і Італіі (але страціў Дакію). Правёў грашовую рэформу; у 273 задушыў у Рыме рух манетарыяў (работнікаў манетнага двара). Імкнуўся да неабмежаванай улады. Забіты змоўшчыкамі ў час падрыхтоўкі да парфянскага паходу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГАМО́ЛЬНІКАЎ Уладзімір Уладзіміравіч (23.4.1941, г. Гомель — 6.9.1992),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1989). Скончыў Гомельскі ун-т (1974). З 1977 выкладчык у ім. У выніку раскопак і аналізу летапісаў даследаваў межы рассялення радзімічаў і іх суседзяў, храналогію радзіміцкіх старажытнасцяў, распрацаваў тыпалагічную класіфікацыю радзіміцкага пахавальнага абраду, выявіў асаблівасці іх адзення. Вывучаў гісторыю і грамадскі лад усх.-слав. летапісных плямёнаў на тэр. Беларусі.
Тв.:
Археологические памятники Гомельщины. Мн., 1988 (разам з А.А. Макушнікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПАВО́ЛЬВАННЕ НЕЙТРО́НАЎ,
змяншэнне кінетычнай энергіі нейтронаў у выніку шматразовых сутыкненняў з атамамі асяроддзя. Прыводзіць да ўтварэння т.зв. цеплавых нейтронаў, якія могуць выклікаць ланцуговую ядзерную рэакцыю, напр. у прыродным уране.
У працэсе запавольвання частка нейтронаў губляецца: паглынаецца ядрамі атамаў ці вылятае за межы рабочага асяроддзя. У запавольніках (рэчывы, якія маюць лёгкія ядры і слаба захопліваюць нейтроны: вада, цяжкая вада, графіт, берылій і інш.) малыя страты нейтронаў і большая іх частка пераўтвараецца ў цеплавыя (механізм запавольвання залежыць ад энергіі нейтронаў). Гл. таксама Ядзерны рэактар, Нейтронаграфія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛА́СЫ ДАКЛА́ДНАСЦІсродкаў вымярэнняў,
абагульненая характарыстыка мер, вымяральных прылад і інструментаў, якая служыць паказчыкам устаноўленых для іх дзярж. стандартамі межаў асноўных і дадатковых хібнасцей і інш. параметраў, што ўплываюць на дакладнасць вымярэння.
К.д. характарызуюць вымяральную тэхніку, аднак не з’яўляюцца непасрэдным паказчыкам дакладнасці вымярэнняў, якія робяцца з дапамогай гэтай тэхнікі. Для кожнага К.д. межы дапушчальных хібнасцей устанаўліваюць у выглядзе абсалютных, прыведзеных або адносных хібнасцей ці ў дзяленнях шкалы (гл.Хібнасць сродкаў вымярэнняў). Спосабам выражэння хібнасцей адпавядаюць умоўныя абазначэнні К.д., якія ўстанаўліваюцца дзяржстандартам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НІКІ,
бел.нар. гульня. У сярэдзіне пляцоўкі чэрцяць круг такой плошчы, каб у ім маглі размясціцца ўсе, што гуляюць — «конікі». Выбіраюць «шпака» і становяцца ў круг. «Шпак», скачучы на дзвюх або адной назе, пачынае лавіць «конікаў» і як толькі выйдзе за межы круга, усе пачынаюць перамяшчацца як і ён. Калі «шпак» зловіць ці дакранецца да гульца, той становіцца «шпаком», і гульня працягваецца з тымі ж умовамі.
Я.Р.Вількін.
Конікі: 1 — лясны, 2 — лугавы, 3 — палявы, 4 — чырвонаваллёвы (а — самец, б — самка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАМА́Й (? — 1380),
татарскі военачальнік і дзярж. дзеяч. Цемнік пры хане Бердыбеку [1357—61], яго зяць. Пасля смерці Бердыбека (1361) М. — фактычны правіцель Залатой Арды. Непрыхільна ставіўся да аб’яднання рус. зямель, арганізатар спусташальных паходаў супраць Разанскага (1373, 1378) і Ніжагародскага (1378) княстваў. Спроба ўварвацца ў межыМаскоўскага вялікага княства скончылася яго паражэннем на р. Вожа (1378). У Кулікоўскай бітве 1380 войскі М. поўнасцю разбіты. У гэтым жа годзе пацярпеў паражэнне ад войск Тахтамыша, уцёк у Кафу (цяпер г. Феадосія, Украіна), дзе быў забіты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЖАў чалавека,
інфекцыйная хвароба з вострым запаленнем скуры (радзей слізістых абалонак), ліхаманкай, інтаксікацыяй. Выклікаецца гемалітычным стрэптакокам групы A. Бывае на любым участку скуры, у т. л. на валасістай ч. галавы, палавых органах, слізістых абалонках верхніх дыхальных шляхоў. Праявы Р.: выразна акрэсленыя балючыя ачагі пачырванелай скуры (межы маюць выгляд зубцоў, языкоў полымя), пухіры з вадкасцю, зрэдку кровазліцці. На твары пашыраецца звычайна сіметрычна ў выглядзе крылаў матылька. Зрэдку распаўсюджваецца па ўсім тулаве. Лячэнне тэрапеўт., фізіятэрапеўт., пры ўскладненнях (абсцэсы, флегмоны) — хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНКАДРО́М (ад танк + грэч. dromos бег, месца для бегу),
участак мясцовасці, абсталяваны для навучання ваджэнню танкаў і інш. баявых гусенічных машын. Для Т. выбіраюць мясцовасць з разнастайным рэльефам, наяўнасцю водных перашкод, воддаль ад населеных пунктаў, дарог, ліній сувязі і электраперадач. На Т. абсталёўваюцца вучэбныя месцы і класы, камандныя пункты, якія аснашчаюцца аўтам. сістэмай кіравання і сродкамі для назірання за месцазнаходжаннем танкаў і сувязі з мі. Межы Т., небяспечныя ўчасткі і напрамкі руху-машын пазначаюцца спец. паказальнікамі, знакамі і надпісамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРАЛІЗА́ЦЫЯ,
1) засяроджанне кіравання ў адзіным цэнтры, у адных руках. Прадугледжвае стварэнне іерархічных кіраўніцкіх структур, якія кантралююць выкарыстанне матэрыяльных, прыродных, фін., інтэлектуальных і інш. рэсурсаў грамадства, а таму нясуць адказнасць за падтрыманне належнага ўзроўню бяспекі ў краіне і выпрацоўку адпаведных рашэнняў. Працэс паслаблення або ліквідацыі Ц. наз.дэцэнтралізацыяй.
2) Ц. капіталу — рост велічыні капіталу шляхам аб’яднання банкаў і інш. грашова-крэдытных устаноў у буйныя фін. карпарацыі, якія выходзяць па-за нац.межы і ўплываюць на міжнар.фін. палітыку.