раздзел медыцыны, які вывучае будову, функцыі, хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы і распрацоўвае метады іх лячэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
венерало́гія
(ад лац. Venus, -neris = імя старажытнарымскай багіні кахання + -логія)
галіна медыцыны, якая займаецца вывучэннем і лячэннем венерычных хвароб.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нефрало́гія
(ад нефра- + -логія)
раздзел медыцыны, які вывучае будову, функцыі і хваробы нырак, а таксама распрацоўвае метады іх лячэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пульманало́гія
(ад лац. pulmo, -onis = лёгкае + logos = вучэнне)
раздзел медыцыны, які вывучае хваробы лёгкіх і распрацоўвае метады іх лячэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стаматало́гія
(ад гр. stoma, -atos = рот + -логія)
раздзел медыцыны, які вывучае захворванні органаў поласці рота (зубоў, сківіц і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фтызіятры́я
(ад гр. phthisis = сухоты + -ятрыя)
раздзел медыцыны, які вывучае прычыны развіцця туберкулёзу, распрацоўвае метады яго лячэння і прафілактыкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кардыяло́гія
(ад гр. kardia = сэрца + logos = вучэнне)
раздзел медыцыны, які вывучае будову, функцыі, хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы і распрацоўвае метады іх лячэння.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БО́РЫС (Аляксандр Іванавіч) (н. 1.2.1924, г. Валожын Мінскай вобл.),
бел.хірург.Д-рмед.н. (1973). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). З 1961 працаваў у ім. З 1976 гал. хірург у г. Магілёў, з 1978 ва Упраўленні Бел. чыгункі, з 1991 у рэдакцыі час. «Здравоохранение Беларуси». Навук. працы па хім. апёках стрававода і страўніка, іх лячэнні ў вострым перыядзе, гісторыі развіцця медыцыны.
помнік архітэктуры ў неарускім стылі. Пабудаваны ў Віцебску ў 1917 (арх. К.Тарасаў). Мураваны 2-павярховы Е-падобны ў плане будынак. З трох бакоў фланкіраваны па вуглах вежамі. У дэкар. аздабленні выкарыстаны элементы псеўдарус. архітэктуры (ліштвы ў выглядзе какошнікаў і інш.). Гал. ўваход вылучаны кілепадобным франтонам з мазаічным маёлікавым пано, у цэнтры якога — герб горада «Пагоня». Цяпер у будынку размешчана Віцебская акадэмія вет.медыцыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРНА́Р ((Bernard) Клод) (12.7.1813, Сен-Жульен, каля г. Вільфранш-сюр-Сон, Францыя — 10.2.1878),
французскі фізіёлаг і патолаг; адзін з заснавальнікаў эксперым.медыцыны і эндакрыналогіі. Чл. Парыжскай АН (1854). Замежны чл. Пецярбургскай АН (1860). Скончыў Парыжскі ун-т (1839). Віцэ-прэзідэнт (1868) і прэзідэнт (1869) Парыжскай АН. Навук. працы па інервацыі сасудаў, эндакрынных залозаў, вугляводным абмене, электрафізіялогіі, даследаванні функцыі падстраўнікавай залозы і яе ролі ў страваванні. Адкрыў утварэнне глікагену ў печані. Увёў паняцце пра ўнутр. асяроддзе арганізма.