лі́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.
1. Рыса на плоскасці, паверхні або ў прасторы.
Прамая л.
Ломаная л.
2. Рыса, якая вызначае кірунак, мяжу, узровень чаго-н.
Берагавая л.
Л. гарызонту.
3. Размяшчэнне чаго-н. у адзін рад.
Л. ўмацавання.
4. Шлях (чыгуначны, водны і інш.) зносін, напрамак якіх-н. перадач.
Паветраная л.
Трамвайная л.
Тэлеграфная л.
5. Паслядоўны рад продкаў, нашчадкаў, аб’яднаных кроўнымі сувязямі.
Л. роду.
6. перан. Напрамак, спосаб дзеянняў, думак, поглядаў.
Л. паводзін.
7. перан. Галіна якой-н. дзейнасці.
Працаваць па грамадскай лініі.
8. Старая руская мера даўжыні, роўная 1/10 цалі.
◊
Весці (гнуць) сваю лінію (разм.) — дамагацца свайго.
Ісці па лініі найменшага супраціўлення — выбіраць найбольш лёгкі спосаб дзеянняў, ухіляючыся ад цяжкасцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ле́свіца, -ы, мн. -ы, -віц, ж.
1. Збудаванне ў выглядзе рада прыступак для пад’ёму і спуску.
Пажарная л.
2. Пераноснае прыстасаванне для пад’ёму і спуску; драбіны.
3. перан. Паслядоўнае размяшчэнне па ўзыходзячай лініі (прадметаў, асоб і пад.).
Іерархічная л.
|| памянш. ле́свічка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. ле́свічны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пра́ма.
1. прысл. Па прамой лініі, у прамым напрамку.
Прайсці п.
2. прысл. Зараз жа, непасрэдна, адразу.
Пачаць гаварыць п. з парога.
Трапіць п. ў цэль.
3. прысл. Адкрыта, шчыра.
Адказаць п.
4. часц. У спалучэнні з прыназоўнікам надае ім большую дакладнасць і канкрэтнасць; проста.
Сустрэцца з кім-н. п. ў дзвярах.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лінеары́зм
(лац. linearis = лінейны)
перавага меладычнай лініі над гармоніяй у шматгалосай музыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДАЎЖЫ́НЯ ў геаметрыі,
лікавая характарыстыка працягласці лініі.
Д. адрэзка прамой — адлегласць паміж яго канцамі, вымераная адрэзкам, прынятым за адзінку даўжыні. Д. ломанай — сума Д. яе звёнаў. Д. дугі крывой лініі —ліміт Д. ломаных, упісаных у гэтую дугу, калі лік звёнаў неабмежавана павялічваецца і Д. найбольшага звяна імкнецца да нуля. Д. S плоскай лініі, зададзенай у прамавугольных каардынатах ураўненнем y=f(x), a≤x≤b, дзе f(x) — мае неперарыўную вытворную f′(x), вылічаецца па формуле
. Для прасторавай лініі, зададзенай у параметрычнай форме x=x(t), y=y(t), z=z(t), α≤t≤β,
.
т. 6, с. 67
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стро́гий в разн. знач. стро́гі;
стро́гий учи́тель стро́гі наста́ўнік;
стро́гий учёт стро́гі ўлік;
стро́гий вы́говор стро́гая вымо́ва;
стро́гие ли́нии стро́гія лі́ніі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
цэнтрыкліна́ль
(ад цэнтр + гр. klino = нахіляю)
форма залягання горных парод, у якой пласты нахілены так, што лініі іх падзення накіраваны ў бок аднаго цэнтра, а лініі распасцірання апісваюць каля яго дугі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
зігза́г, ‑а, м.
1. Ламаная лінія. Маланкі паласавалі ўжо неба і ўдоўж і ўпоперак, яны нагадвалі і белыя шаблі, і блакітныя стрэлы, і зігзагі, і дугі. Хадкевіч. // перан. Рэзкае адхіленне ад асноўнага напрамку ў палітыцы, дзейнасці, быце і пад. [У. Бранеўскі] адлюстроўвае ў сваёй творчасці зігзагі лёсу сваёй краіны. Пестрак.
2. Пра тое, што мае форму ламанай лініі. Сярэбраныя стужкі на канфедэратцы і зігзагі на каўняры ў Збігнева былі зашмальцаваны. Карпюк. // Від жалезнай бараны з папярочнымі перакладзінамі ў форме ламанай лініі.
3. у знач. прысл. зігза́гам, зігза́гамі. Утвараючы ламаную лінію, пакідаючы след ламанай лініі. Міма нас праплывае вуж. Галава яго прыўзнята над вадой, а цела звіваецца зігзагам. В. Вольскі. Шыбы вагонаў былі ўсыпаны дажджавымі кроплямі, якія зігзагамі сцякалі на зямлю. Гурскі.
[Фр. zigzag з ням.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аэрапо́рт, ‑а, М ‑рце, м.
Аэрадром на трасе паветранай лініі, абсталяваны ўсім неабходным для рэгулярных палётаў транспартнай авіяцыі. Уранку Зыбін пазваніў у аэрапорт, — было вельмі туманна, і самалёты не ішлі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сы́нні, ‑яя, ‑яе.
Абл. Сынаў. [Стары майстар:] — Быў я нядаўна ў адным доме, у сынняй кватэры. Кулакоўскі. Мо стаяць яна [доля] будзе на лініі Ўся ў правадах, Тэлеграмы бацькоўскія, сыннія Несці ў прасцяг? Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)