Туту́н ‘тытунь, Nicotiana rustica L.’ (Некр. і Байк., Ласт., Кіс., Касп.), туту́нь ‘махорка’ (Мал.). Запазычанае з польск. tutuń ‘тс’. У літаратурным тыту́нь, тыту́н (гл.), у дыял. тыту́нь віргінскі ‘Nicotiana tabacum L.’ (гродз., Кіс.), як і ў польск. tytoń, адбылося распадабненне цюркскага сінгарманізму, параўн. ст.-бел. тютюнъ, титунъ, титюнъ, тытюнъ (з XVII ст.), запазычаныя з крым.-тат., асм.-тур. tütün (Булыка, Лекс. запазыч., 151). Параўн. таксама цюцюн, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лох ’дзікая масліна, расліна Elaeagnus L.’ (ТСБМ, Кіс.). Рус. лох ’тс’. Няясна. Фасмер (2, 524) адмаўляе сувязь з алей (гл. у Гараева, 238).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Багно́ўка ’расліна Empetrum nigrum L.’, таксама багнаўка (Кіс.). Ад ба́гна (гл.). Па месцу бытавання расліны (сустракаецца на сфагнавых балотах і ў сасновых лясах).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махра́чык ’расліна’ (Бяльк.), махрэ ’гваздзіка-травянка, Dianthus deltoides L.’ (мін., Кіс.; Шат.). Да махры́ (гл.). Параўн. таксама махровы ’з вялікай колькасцю пялёсткаў’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяжоўка ’цімафееўка, жыцец, Phleum pratense L.’ (Інстр.), межавая трава ’тс’ (маг., Кіс.). Узнікла ў выніку намінацыі словазлучэння накшталт апошняга (гл.). Да мяжи (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клю́чыкі ’першацвет, Primula veris’ (Кіс., Сцяшк.). Да клюка1. Параўн. сінанімічнае грабелькі. Аднак форма ліста і кветкі быццам бы не адпавядае гэтай назве.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адцы́тнік ’Sedum acre L.’ (Кіс., Інстр. II, Крывіч) < адсытнік. Параўн. назву таго ж Sedum acre L. сытнік (Крывіч, IV, 1923) да сыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэзеда́ ’Reseda L.’ (Кіс. 110; ТСБМ). З рус. резеда ’тс’ < франц. réséda < лац. resēda, якое ўзводзяць да лац. resēdāre ’лячыць’ (Фасмер, 3, 462).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трайцве́т ’фіялка трохколерная, браткі’ (Шмярко), тройцве́ткі (трои‑цвѣтки) ’сінюха, Polemonium coeruleum L.’ (Меер Крыч.). Параўн. трава́ трыцве́тная ’фіялка, браткі’ (Кіс.), гл. тры, цвет.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валовы язык ’пакрывец лекавы, Anchusa officinalis L.’ (Кіс.). Назва дадзена па знешняму падабенству лісця расліны, па яго форме. Параўн. укр. волів язик ’Digitalis grandiflora’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)