правінцыя на Пд Канады. Пл. 1068,6 тыс.км², нас. 10,085 млн.чал. (1991), каля 35% насельніцтва краіны. Адм. цэнтр — г. Таронта [635,4 тыс.чал., у агламерацыі Вял. Таронта 3,9 млн.чал. (1991)]; на тэр. Антарыо знаходзіцца сталіца Канады г. Атава. Буйныя гарады: Гамільтан, Уінсар, Кітчэнер з Ватэрлоо, Лондан. Найб. урбанізаваная правінцыя, гар. насельніцтва каля 82%. На б.ч.тэр. Лаўрэнційскае ўзвышша (выш. да 646 м), на Пн — нізіны Гудзонава заліва, на Пд — ч. Цэнтральных раўнін. Клімат умераны, т-растудз. ад -4 да -14 °C, ліп. 15—23 °C, ападкаў 370—1000 мм за год. Рачная сетка густая, на ПдВял. азёры, на Пн Гудзонаў заліў. Антарыо дае каля 50% прадукцыі апрацоўчай прам-сці краіны і каля 25% горназдабыўной. Асн. галіны прам-сці: чорная і каляровая металургія, аўтамабілебудаванне, нафтахім. і нафтаперапр., электратэхн., цэлюлозна-папяровая, харч. і харчасмакавая; расшыраецца прам-сць высокіх тэхналогій. Здабываюць нікель (1-е месца ў краіне), уран, жал. руды, цынк, медзь, золата, серабро і інш. Антарыо — вядучая правінцыя па вытв-сці электраэнергіі: каля 35% даюць АЭС, 34% — ГЭС, 30% — ЦЭС. Інтэнсіўная сельская гаспадарка з малочнай жывёлагадоўляй, свінагадоўляй і агародніцтвам, вырошчваюць сою, кукурузу, тытунь, садавіну і вінаград. На Пд Антарыо — самая густая ў краінетрансп. сетка, міжнар. аэрапорты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прэм’е́раж.тэатр. Premi¦ére f -, -n (новаяпастаноўка); Úraufführung f - (першыпаказп’есыі г. д.); Érstaufführung f - (першаепрадстаўленнеп’есыі г. д.уякой-н.краіне, горадзеі г. д.);
прэм’е́ра прайшла́ паспяхо́ва das Stück wurde erfólgreich érstaufgeführt [úraufgeführt]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ні́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; незак., каго-што.
Знішчаць, разбураць, пустошыць, не даваць развівацца. Агонь перакідваўся з хаты на хату, без жалю спапяляў і нішчыў усё на сваім шляху.Шчарбатаў.Раз’юшаныя безвыніковай барацьбой з народнымі мсціўцамі, акупанты нішчылі паселішчы.«Звязда».Хмара чорная не будзе Нішчыць градам каласы!Васілёк./уперан.ужыв.У вобразе струхлелага дуба Я. Колас паказаў царскі лад, які душыў і нішчыў усё жывое ў краіне.Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́ступ, ‑у, м.
1. Манера ступаць у хадзьбе; паходка. Паручнік, злезшы з свае каламажкі, паволі, важным поступам абышоў усе падводы.Нікановіч.[Салдат] ідзе за афіцэрам, старанна і пужліва прыстасоўваючы свой крок да няпэўнага поступу пана лейтэнанта.Лынькоў.
2.перан. Рух наперад, развіццё, прагрэс. Паспяховы, пераможны поступ Савецкай Арміі выклікаў вялікую радасць.Кавалёў.У цябе [Масква] нечуваная сіла, Поступ дужы, узлёты арла.Броўка.Пераможным поступам ішла па краіне культурная рэвалюцыя.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́вад, ‑а, М ‑дзе, м.
Тое, што і прывод 2. Ёсць жа ў краіне прадпрыемствы, якія выпускаюць .. [мясарубку] з электрычным прывадам, што дае магчымасць прыстасаваць яе для перапрацоўкі садавіны і гародніны, выціскання сокаў і г. д.«Звязда».Далей на ўсю шырыню сядзібы раскашавалася гумно, трошкі воддаль ад якога пад адмысловай паветкай стаяў назублены прывад малатарні.Сабаленка.— Ламачына, а не малатарня. Ды к таму і прывад няспраўны, — злосна буркнуў Вабейка.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распаўсю́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
Ахапіць сабой большы круг з’яў, асоб або прадметаў, большую тэрыторыю; пашырыцца. Пасевы бавоўны распаўсюдзіліся ў Савецкім Саюзе параўнальна нядаўна. Стаханаўскі рух распаўсюдзіўся і ў сельскай гаспадарцы.// Стаць вядомым многім. Хутка распаўсюдзіліся чуткі, што савецкія войскі ўжо каля Мінска.Дзюбайла.Такія паэтычныя творы бываюць асуджаны па тое, што яны астаюцца каштоўнасцю адной краіны, аднаго народа, калі ў іх наогул ёсць сіла распаўсюдзіцца ў дадзенай краіне.Клышка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старасве́тчына, ‑ы, ж.
Даўніна, часы, якія даўно мінулі. Герой успамінае, што некалі, у старую старасветчыну, нябожчыкаў палілі.«Полымя».// Тое, што было даўно; парадкі, звычаі, нормы і пад. Але па краіне магутным поступам ішла калектывізацыя, усюды рушыліся асновы старасветчыны.Шчарбатаў.// Тое, што створана ў далёкія часы і існуе да нашых дзён. Зацятаю грознасцю і панураю суровасцю вее ад гэтых старасвецкіх муроў, а манастыр мае выгляд непадкупнага вартаўніка аджы[л]ых рэлігійных традыцый старасветчыны.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАЛЯСЛА́Ў IIIКрывавусты
(Boleslaw III; 20.8.1085—28.10.1138),
польскі князь [1102—38]. З дынастыі Пястаў. Сын князя Уладзіслава Германа. Да 1113 у барацьбе за адзінаўладдзе ў краіне перамог старэйшага незаконнанароджанага брата Збігнева (у т. л. ў 1109 адбіў напад яго саюзніка герм. караля Генрыха V) і аб’яднаў польскія землі. Пасля працяглых войнаў 1102—22 супраць «Свяшчэннай Рымскай імперыі» далучыў да Польшчы Усх. (1116) і на ўмовах леннай залежнасці Зах. (1123) Памор’е, нанова правёў там хрысціянізацыю. У 1138 падзяліў краіну паміж сынамі на ўдзелы (Сілезія, Вял. Польшча, Малая Польшча, Мазовія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ПРА́ЦЫ,
стварэнне аптымальнай сістэмы працоўнай дзейнасці людзей. Сутнасць арганізацыі працы ў межах асобнага прац. калектыву — у рацыянальным выкарыстанні рабочай сілы. Уключае: падбор і прафес. падрыхтоўку кадраў; аптымальную расстаноўку работнікаў у адпаведнасці з падзелам і кааперацыяй працы і вытв. задачамі; арганізацыю рабочых месцаў; нарміраванне, дысцыпліну і стымуляванне працы. Для эфектыўнага выкарыстання рабочай сілы ў вытв. працэсе ўводзіцца навуковая арганізацыя працы. Грамадская арганізацыя працы звязана з многімі фактарамі ў краіне: умовамі занятасці насельніцтва, падзелам і кааперацыяй працы, размеркаваннем яе вынікаў паміж членамі грамадства і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРДЭ́М, Бардэм Муньёс (Bardem Munos) Хуан Антоніо (н. 2.7.1922, Мадрыд), іспанскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Займаўся ў Ін-це вывучэння і практыкі кінематаграфіі ў Мадрыдзе. Па сваіх сцэнарыях паставіў фільмы «Смерць веласіпедыста» (1954), «Галоўная вуліца» (1956), «Помста» (1957), якія рэзка адрозніваліся ад масавай камерц. і прафаш. кінапрадукцыі краіны. У 1960-я г. адышоў ад асн. праблематыкі сваёй творчасці. Змяненне паліт. сітуацыі ў краіне (пасля смерці ген. Франка) садзейнічала адраджэнню ў яго творчасці тагачасных праблем: фільмы «Мост» («Канец тыдня», 1977), «Сем дзён у студзені» (1978) і інш.