ГРЫ́ФІТ ((Griffith) Дэйвід Уорк) (22.1.1875, г. Ла-Грэйндж, штат Кентукі, ЗША — 23.7.1948),
амерыканскі кінарэжысёр. У кіно з 1907. Працаваў на кінастудыях «Эдысан» і «Баёграф» у Нью-Йорку. Ставіў драмы, камедыі, экранізацыі літ. твораў. З 1914 у Галівудзе. У 1919 разам з Ч.Чапліным, М.Пікфард і Д.Фэрбенксам засн. кінакампанію «Юнайтэд артыстс». У 1908—31 зняў некалькі соцень пераважна кароткаметражных стужак, а таксама першы ў свеце поўнаметражны фільм. Выкарыстоўваў такія выразныя сродкі кіно, як буйны план, паралельны мантаж, панарама, адкрыў шырокія магчымасці здымачнай камеры ў стварэнні экраннага вобраза. Распрацаваў асн. прынцыпы акцёрскай ігры ў кіно. Сярод фільмаў: «Нараджэнне нацыі» (1915), «Нецярпімасць» (1916), «Сэрца свету» (1918), «Зламаныя парасткі» (1919), «Сіроткі буры» (1921), «Схватка» (1931). Спец. прэмія «Оскар» 1935.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВЫ́ДЗЬКА (Генадзь Браніслававіч) (н. 29.9.1955, г. Сянно Віцебскай вобл.),
бел. акцёр, рэжысёр. Скончыў Далёка-ўсходні ін-т мастацтваў (1977, г. Уладзівасток), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1991). У 1980—82 у Магілёўскім абл. т-ры драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча. З 1982 у Нац. т-ры імя Я.Купалы. Створаныя ім вобразы каларытныя, адметныя дакладным асэнсаваннем драматургічнага матэрыялу. Сярод лепшых роляў: Усходні Вучоны («Тутэйшыя» Я.Купалы), Драгун («Парог» А.Дударава), Малюцін («Апошні журавель» Дударава і А.Жука), Мужык («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Флар’яна («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі), Тарцюф («Тарцюф» Мальера). Ажыццявіў пастаноўкі: «Смех лангусты» Дж.Марэла, «Звон — не малітва» І.Чыгрынава (1992), «Гульня ў джын» Д.Кобурна (1933). Стваральнік і кіраўнік т-ра «Бульвар смеху» (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРЭ́ ((Doré) Густаў Вінсент Шарль) (6.1.1832, г. Страсбур, Францыя — 23.1.1883),
французскі графік. Самавучка. З 1848 публікаваў у гумарыстычных часопісах Парыжа вострахарактарныя літаграфіі пра парыжскіх абывацеляў (сюіты «Розная публіка Парыжа», «Парыжскі звярынец»). Вядомасць прынеслі жывапісна-дынамічныя, гратэскна-выразныя, поўныя фантазіі і гумару ілюстрацыі да «Гарганцюа і Пантагруэля» Ф.Рабле (1854), «Свавольных апавяданняў» А. Бальзака (1855—56), «Боскай камедыі» Дантэ (1861), «Дон Кіхота» М.Сервантэса (1862—63), Бібліі (1864—66), «Страчанага раю» Дж.Мільтана (1865—66). Гэтыя малюнкі гравіраваліся майстрамі школы тарцовай ксілаграфіі, якая ўзнікла пад уплывам Д. Вядомы і як скульптар (помнік А.Дзюма-бацьку ў Парыжы, 1882).
Літ.:
Дьяков Л. Г.Доре. М., 1983.
Г.Дарэ. Уезд Гарганцюа ў Парыж. Іл. да кнігі «Гарганцюа і Пантагруэль» Ф.Рабле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАНО́ВІЧ (Ірына Фларыянаўна) (27.9.1906, Мінск — 3.12.1994),
бел. актрыса, педагог. Нар.арт. Беларусі (1940). Дачка Ф.Ждановіча. Сцэн. дзейнасць пачала ў Першым т-ве бел. драмы і камедыі (Данілка ў «Раскіданым гняздзе» Я.Купалы). У 1920—62 у т-ры імя Я.Купалы, у 1962—69 педагог Бел.тэатр.-маст. ін-та. Актрыса вял.драм. тэмпераменту, высокай сцэн. культуры. Яе акцёрскі стыль меў акрэсленую рамант. афарбоўку. Сярод роляў: Марылька («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Аня («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона, Дзярж. прэмія СССР 1948). Вера («Апошнія» М.Горкага), Людміла, Негіна («Позняе каханне», «Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Дзіяна («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), Джульета («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра).
Літ.:
Кузняцова К. Ірына Ждановіч. Мн., 1970.
І.Ф.Ждановіч.І.Ждановіч у ролях Марылькі (злева) і Дзіяны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАР’Я́Н (Наіры) (сапр. Егіязар’ян Аястан; 13.1.1901, с. Хараконіс, Зах. Арменія, цяпер тэр. Турцыі — 12.7.1969),
армянскі пісьменнік. Скончыў Ерэванскі ун-т (1928). Друкаваўся з 1921. Аўтар зб-каў паэзіі «Блакітная краіна каналаў» (1926), «Вечныя вяршыні» (1937), «Ратны кліч» (1941), «Распаленай душой» (1942), рамана «Ацаван» (1937—47) і інш., у якіх адлюстраваў сац.-псіхал. працэсы ў вёсцы ў перыяд калектывізацыі. Раман «Пятрас і яго міністры» (1958) пра Арменію ў час панавання дашнакаў; аповесць «Давід Сасунскі» (1966) створана па матывах эпасу. Сатырычны талент З. выявіўся ў рамане «Другое жыццё» (1965—67). Вядомы як драматург (гіст. трагедыя «Ара Прыгожы», 1946; камедыі «Ля крыніцы», 1948; «Доследнае поле», 1950). Пераклаў на арм. мову асобныя творы Я.Купалы. На бел. мову яго творы пераклаў Х.Жычка.
бел. кампазітар. Скончыў Мінскі муз. тэхнікум (1931). У 1931—38 заг.муз. часткі Бел. трама, адказны сакратар аргкамітэта Саюза кампазітараў БССР. У 1941—42 артыст аркестра Мінскага гар.т-ра. У 1944 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны ў 1988. Працаваў пераважна ў жанры песні, раманса (пісаў на вершы Я.Купалы, М.Багдановіча). Аўтар аперэты «Зарэчны барок» на лібр. А.Жаўрука і А.Ушакова (з С.Палонскім, паст. 1940, Т-рмуз.камедыіБССР), дзіцячай оперы «Мухамор» на лібрэта В.Таўлая паводле аднайм. казкі М.Танка (1943), музыкі да спектакляў «Новы горад» І.Гурскага (1932) у Бел. траме і «Шлях далёкі» М.Шастакова (1934) у Т-ры юнага гледача БССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІО́ЎКАЎ (сапр.Стафанаў) Іардан
(9 11.1880, в. Жэраўна Слівенскай акр., Балгарыя — 15.10.1937),
балгарскі празаік. Вучыўся на юрыста. Друкаваўся з 1905 (вершы ў духу сімвалістаў). Вядомасць прынеслі «Апавяданні» (т. 1—2, 1917—18). У творах спалучэнне рэалізму з рамант. ўяўленнямі. Героі І. — працавітыя сяляне, з цвярозым розумам і духоўна багатыя (аповесць «Жнец», 1920; зб-кіапавяд. «Апошняя радасць», 1926; «Старапланінскія легенды», 1927; «Вечары ў Анцімаўскім заезным доме», 1928; «Калі б яны маглі гаварыць», 1936). Аўтар раманаў «Хутар каля граніцы» (1934), «Прыгоды Гараломава» (незавершаны), драм «Албена» (1930), «Барана» (1932), «Звычайны чалавек» (1936), камедыі «Мільянер» (1930) і інш. На бел. мову асобныя творы І. пераклаў Н.Гілевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОРДКІПАНІ́ДЗЕ (Рыгор Давідавіч) (н. 19.10.1927),
грузінскі рэжысёр. Засл. дз. маст. Грузіі (1961). Нар.арт. Грузіі (1970). Нар. apr. СССР (1979). Скончыў Ін-ттэатр. мастацтва (Масква, 1950). У 1952—63 (з перапынкам) рэжысёр, у 1976—80 маст. кіраўнік Т-ра імя Марджанішвілі ў Тбілісі. У 1967—76 дырэктар і гал. рэжысёр Рустаўскага драм.т-ра. З 1985 маст. кіраўнік т-рамуз.камедыі імя Абашыдзе. З 1951 выкладае ў Груз. ін-це тэатр. мастацтва. Сярод пастановак «Не трывожся, мама» Н.Думбадзе, «Меч Кахаберы» П.Какабадзе, «Нашчадкі» А.Чхаідзе, «Гняздо на дзевятым паверсе» Г.Чыладзе, «На дне» М.Горкага, «Цар Эдып» Сафокла, «Джардана Бруна» Л.Мероці і інш. Паставіў шматсерыйны тэлефільм «Берагі» (1979). Дзярж. прэмія СССР 1981.
польскі паэт, драматург, гісторык. Жыў на Беларусі. Вучыўся ў Полацку і Оршы. Выкладаў рыторыку, франц. мову і філасофію ў Мсціславе і Віцебску. З 1800 выкладчык тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Для полацкага школьнага т-ра пісаў камедыі («Дзівак», «Падазронасць») і трагедыі («Смерць Цыцэрона», «Флавій» і інш.). У Полацку выйшлі яго зб-кі «Тэатральныя забаўкі» (т. 1—2, 1803) і «Больш дробныя паэтычныя забаўкі» (1804), у якіх выразна праявіліся стылявыя рысы класіцызму. Аўтар падручнікаў, гісторыі езуітаў на Беларусі (рукапіс). Яго эпічная паэма «Палтава» (Полацк, 1803), у якой услаўляецца перамога рус. войск над шведамі, выклікала ў 1817—18 вострую ідэйную палеміку паміж прыхільнікамі асветніцтва і езуітамі. Выступаў за пашырэнне асветы, збліжэнне Беларусі з Расіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧО́ПКА (Янка) (Іван Пятровіч; 8.11.1890, в. Летнікі Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. — 26.5.1977),
бел. пісьменнік, фалькларыст. Скончыў Варанецкую (Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.) с.-г. школу. Працаваў у дэпартаменце земляробства Віленскай губ. У 1925 рэдагаваў двухтыднёвік «Праваслаўны беларус» (Варшава). Пасля працаваў аграномам. Друкаваўся з 1912 пад псеўд. Башкір, Янка Башкір. Пісаў вершы і прозу. Збіраў фальклор (зб. «Дурнішча: Народная казка з Дзісеншчыны», 1927). Вершы, байкі, нар. паданні, казкі друкаваў у час. «Заранка», «Пралескі», «Праваслаўны беларус», «Маланка», «Калоссе». Выдаў кн. «Малочная карова: Як яе выбраць, карміць і даглядаць», «Пчолы і як вадзіць іх у рамовых вуллях» (абедзве 1923), «Гародніцтва: Як трэба гаспадарыць на гародзе, каб мець добрае варыва» (1925), «Як выбраць добрага каня» (1928). Аўтар камедыі «Гурток» (1926).