Разм. Паказацца на момант у руху і знікнуць, прамільгнуць. У варотах мільганулася жаночая постаць з вёдрамі.Колас.//перан. Хутка і нечакана з’явіцца ў памяці. Адна ідэя мільганулася ў мяне ў галаве. Але перш, я павінен быў зноў знайсці таксі.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падфарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.
Пафарбаваць злёгку, дадаткова; паднавіць афарбоўку. [Нампаліт:] Зараз ваша.. Леаніда Пятроўна з’явіцца. Толькі падфарбуе губы.Паслядовіч.Трэба было прыбраць на двары, падфарбаваць вокны, пабяліць печку.Асіпенка.// Надаць які‑н. колер. Падфарбаваць гарэлку.//перан.Разм. Крыху, злёгку палепшыць рознымі дабаўленнямі, папраўкамі і пад. Падфарбаваць рэчаіснасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэлефанагра́ма, ‑ы, ж.
Службовае паведамленне, тэкст якога дыктуецца па тэлефоне і запісваецца пры прыёме. [Тэлефаністу] ўжо надаела .. кожную гадзіну прымаць тэлефанаграмы.Чорны.// Папера з такім паведамленнем. Ігнат узяў павестку, пачаў чытаць: «Згодна тэлефанаграме з ваенкамата Вы абавязаны з’явіцца заўтра, г. зн. 16.7, к 11 гадзінам раніцы на прызыўны пункт».Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
З’я́ва ’падзея, факт’. Укр.зʼя́ва ’тс’, польск.zjawa ’здань’, рэдк. ’з’яўленне’, в.-луж.zjaw ’з’ява’, славац.zjav ’тс’. Параўн. ц.-слав.изъꙗвити ’з’явіцца’, ст.-рус.изъявити ’выявіць, паказаць’, ’аб’явіць’. Бяссуфіксны наз. ад дзеяслова зʼяўляцца — зʼявіцца (< jьz‑javiti sę). Значэнне замацавана ў бел. мове, верагодна, пад укр. уплывам у XX ст. У рус., польск. іншае афармленне таго ж кораня: явление, zjawiśko. Параўн. аб’ява. Гл. ява.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўста́ць1, паўстава́ць ’уставаць’, ’хутка найсці, наляцець (аб ветры)’ (Нас.). Да па‑ (< прасл.po‑) і уста́ць, устава́ць (гл.). Параўн. ст.-рус.повставати ’паднімацца (аб ветры)’ (XVI ст.), серб.поу̀стајати ’паўставаць’.
Прачну́цца ’перастаць спаць, прабудзіцца’, ’стаць актыўным, выйсці са стану застою, спакою’, ’з’явіцца, выявіцца (пра пачуцці, уласцівасць, якасць)’, дыял. варыянты прочкну́цца, прочихну́цца, прочхну́цца (Нас., Дзмітр.) з устаўным ‑х‑ (‑к‑). Рус.дыял.прочну́ться ’прабудзіцца; ачнуцца’, укр.прочну́тися ’тс’. Гл. ачнуцца, ачхнацца; форма прошнулася (гом., Рам.), на думку Карскага (1, 360), у выніку замены ‑с‑ на ‑ш‑; малаверагодна, хутчэй з ‑чн‑, параўн. рушні́к < ручні́к, сма́шны < сма́чны і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́пырснуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што.
1. Пырснуўшы, выліцца.
2.перан. Імгненна распаўсюдзіць што‑н. дробнымі часцінкамі (аб прамянях, іскрах і пад.). Сонца выпырснула першыя прамені.
3.перан. Імгненна вылезці, выскачыць, з’явіцца. [Жарнавіч] спыніўся і задумаўся, гледзячы праз акуляры ў даль хмызоў, на якіх выпырснулі маладыя.. зялёныя лісточкі.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)