адма́лку, прысл.
З малых год, з маленства; змалку. А якая ж навука патрэбна для тых, што да працы вялікай рыхтуюць малых, навучаюць у школе адмалку дзяцей? Дубоўка. Засталася там ніва, Што адмалку карміла, Засталася крыніца, Што вадою паіла. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вынахо́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Разм. Тое, што і вынаходства (у 2 знач). Хлопец .. [Антон] здольны, добра ведае і любіць хімію. Але ж ад гэтага яшчэ не так блізка да вялікіх вынаходак. Дубоўка. // Выдумка. Дзіцячая вынаходка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абе́ручкі, прысл.
Разм. Тое, што і аберуч. І ты, слуга такога бога, яго аберучкі ўздымаў і разам з ім мяне, нябогу, крывёй нявіннай абліваў? Дубоўка. У раненага загарэліся вочы, ён аберучкі хапіў біклагу і пачаў прагна піць. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калыха́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Песня, якую спяваюць, калышучы дзіця. Глухаватым, асіплым голасам ён запеў калыханку: — Люлі-люлі, люлі-люлі... Усе курачкі паснулі. Лынькоў. І маці так, застаўшыся з сынком, пакорміць і спявае калыханку. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памо́льшчык, ‑а, м.
1. Той, хто прывёз у млын зерне для памолу; завознік. Хата, начлег, млын, да якога прыязджалі памольшчык з розных вёсак, — гэта былі наша школа, наша бібліятэка.., уся наша пачатковая адукацыя. Дубоўка.
2. Рабочы, які займаецца памолам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасынкава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пасынкаваць.
2. у знач. прым. Пазбаўлены лішніх парасткаў, пасынкаў. Пасынкаваныя кусты чарнаягаднага паслёну далі вялікую адмену ад непасынкаваных. Колькасна іх было, праўда, менш, але затое яны былі як вішні велічынёю. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пекната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.
Разм. Уласцівасць пекнага; прыгажосць. Лёс табе даў пекнату чараўнічую, дасць ён, напэўна, і шчасце вялікае. Дубоўка. Хто тварэц жыцця людскога, Волі, шчасця, пекнаты? Хто кладзе к жыццю дарогу? Ведай, моладзь, гэта — ты! Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак.
1. Навучыцца чаму‑н. іншаму, авалодаць другой прафесіяй, іншымі метадамі, правіламі і пад. Перавучыцца з трактарыста па камбайнера.
2. Разм. Прычыніць сабе шкоду празмернага вучобай. [Марыська:] — Нешта нядобрае з Касяй. Ці не перавучылася яна? Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узвялі́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Кніжн. Праславіць; узнесці. Узвялічыць радзіму ў песнях. □ [Несцерка:] Хацеў я шкляра зняславіць, а цябе ўзвялічыць, ды ў апошнюю хвіліну ўсё .. сарвалася. В. Вольскі. Каб узвялічыць подзвіг партызанкі, Дубоўка называе яе беларускай Арыяднай. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гідрапо́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
Вырошчванне раслін на штучных заменніках глебы з выкарыстаннем водных раствораў пажыўных рэчываў. Паглядзелі госці сваімі вачамі на гідрапоніку, гэта значыць на вырошчванне гародніны без глебы, з дапамогаю розных хімічных рэчываў, разведзеных у вадзе. Дубоўка.
[Ад грэч. hýdōr — вада і pónos — работа.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)