1.Памянш.да інтрыга (у 1 знач.). Пошлая інтрыжка. □ Згіньце, Пігмеі і душагубы, Аматары склок І майстры інтрыжак.Кірэенка.
2. Мімалётная любоўная сувязь. Любоўная інтрыжка. □ Адчувалася, нібы і пад гэтай меднай грыўкай, гулліва навісаўшай на лоб, калышуцца цьмяныя думкі, якія ніяк не ўкладваюцца ў сталы, прызвычаены свет яе [Любіных] інтарэсаў: інстытуцкія хлопцы, дзяўчаты, нявінныя інтрыжкі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напатка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Ідучы, едучы, сустрэцца з кім‑н., трапіцца каму‑н. насустрач. Не паспелі .. [Лабановіч з Турсевічам] адысціся і ста крокаў ад школы, як напаткаўся памочнік пісара.Колас.На вуліцы хлопцу напаткаліся дзяўчаты, што весела і заўзята, перабіваючы адна адну, гаманілі.Мележ.
2.(1і2ас.неўжыв.). Разм. Сустрэцца, трапіцца пры чытанні, у рабоце і пад. Напаткаліся цікавыя мясціны ў кнізе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сарамаці́цца, ‑мачуся, ‑мацішся, ‑меціцца; незак.
1. Адчуваць сорам ад усведамлення непрыстойнасці сваіх учынкаў і пад. Сарамаціцца за свае паводзіны.
2. Няславіць, ганьбіць сябе. — Не прыставаць, маладзічкі-і-і! — зычна, імкнучыся весялей гаварыць, кажа нястомная Малання. — Жваве-ей варушыцеся! Не сарамаціцеся перад старой.Мележ.Каб не сарамаціцца перад людзьмі, на дзяльбу не паклікаў.. [Агей] нікога з чужых.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стро́і, ‑яў; адз.няма.
Разм. Уборы, убранне. [Надзейка:] — Проську хоць яшчэ раз замуж аддавай — столькі строяў.Васілевіч.І яны, яшчэ зусім маладыя дзяўчаты, убраныя ў самыя квяцістыя свае строі, ходзяць па рынку і купляюць то прыгожую хусцінку, то пернікі, то абаранкі.Сіпакоў./упаэт.ужыв.Чырвоным полымем шугае малады асіннік на ўзлеску, у жоўтыя строі ўбраліся трапяткія бярозкі, янтарныя каралі рабін зіхацяць у лагодных промнях сонца.Дзенісевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1.ушто. Выкачаць, запэцкаць у што‑н. Хлопцы і дзяўчаты выходзілі .. на раку Случ, каб пакоўзацца на лёдзе, укачаць адзін аднаго ў снег, пажартаваць.Чарнышэвіч.// Качаючы, пакрыць чым‑н. сыпкім, абкачаць у чым‑н. Антось пацёр стрэптацыду, укачаў у яго бульбяныя галушкі і накарміў імі жорава.Ляўданскі.
2. Качаючыся, прымяць што‑н. Укачалі коні траву на прыгуменні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ухітры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Сумець, умудрыцца зрабіць што‑н., справіцца з чым‑н. Некаторыя фірмы ўхітрыліся дэманстраваць на выстаўцы 1956 года ўзоры машын 1957 і нават 1960 гадоў.Новікаў.[Аксана:] — Калі дзяўчаты на трэція ці на чацвёртыя суткі неяк ухітрыліся падлогу ў вагоне ўзарваць і пачалі на хаду поезда адна за адной між колаў на шпалы падаць, падышла і я да той дзіркі.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
you
[ju:]
pron.
1)
а) ты, sing., фамілья́рная фо́рма
Are you ready to go? — Ці ты гато́вы ісьці́?
б) вы, pl. і ве́тлівая фо́рма
Girls, are you ready? — Дзяўча́ты, ці вы гато́выя?
Sir, are you ready? — Спада́ру, ці вы ўжо́ гато́вы?
2) (у безасабо́вых зваро́тах)
you never can tell — ніко́лі ня ве́даеш; ця́жка сказа́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
квяці́сты, ‑ая, ‑ае.
1. З вялікай колькасцю кветак, пакрыты кветкамі. Квяцісты луг. □ Ля ракі, за квяцістаю пожняй, Даўгавусы ячмень прытуліўся.Журба.Пад звонкай хвояю іглістай, Прабіўшы мох, як буравік, Стаіць у верасе квяцістым Лясное дзіва — баравік.Цвірка.
2. З узорам у кветкі; яркі, каляровы. Квяцістая хустка. Квяцістыя шпалеры. □ Дзяўчаты стаялі асобнай купкай у яркіх квяцістых плаццях.Асіпенка.
3.перан. Залішне напышлівы (пра мову, стыль і пад.). Квяцістыя словы. Квяцістая прамова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жанчы́на, ‑ы, ж.
1. Асоба, па полу супрацьлеглая мужчыну. Працавітая жанчына. Жанчына-маці.// Асоба жаночага полу як увасабленне пэўных асаблівасцей, якасцей. Паступова ў ёй абуджалася жанчына. □ Ззаду .. [Віктара] стаяла яшчэ даволі маладая жанчына з прыгожым тварам.Даніленка.// Асоба жаночага полу, якая была або знаходзіцца замужам. Наперадзе спяваюць дзяўчаты, ззаду, расцягнуўшыся на дарозе, ідуць, гамоняць і смяюцца жанчыны.Ракітны.
2.Разм. Жонка. Сам Гурба стаіць адзінокі Няма яго вернай жанчыны.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Падстрыгацца, стрыгчы сабе валасы. Ён не вельмі ахайны, Іван, па тры месяцы не стрыжэцца, не абразае пазногцяў, але што датычыць чыгуначных зводак, то тут ён педантычны, нібы бухгалтар.Навуменка.
2. Насіць валасы, падстрыжаныя якім‑н. чынам; насіць кароткія валасы, пастаянна падстрыгаць іх. Валасы .. [Данусі] былі падстрыжаны так, як стрыгуцца кітайскія дзяўчаты.Карпюк.
3.Зал.да стрыгчы (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)