палявы, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да поля (у 1 знач.). Хадзілі дзяўчаты лясамі, Хадзілі дзяўчаты лугамі, Хадзілі у даль палявую, Збіралі красу веснавую. Русак. // Такі, які бывае ў полі; характэрны для поля. Куды ні пайду — усё вясну нагадае: І першая пругкая зелень травы, Здалёку туманаў смуга залатая, І ціш палявая, і шум баравы. Хведаровіч. // Які знаходзіцца ў полі. Палявы стан. ▪ Палявая дарожка прывяла нас у ціхі лес. Бялевіч. // Які расце ў полі. Палявыя травы. ▪ Аднекуль вынырнула групка дзяўчат з палявымі кветкамі ў руках. Хадкевіч. Паводдаль ад дарогі разгацілася палявая дзічка. Чорны.
2. Звязаны з выкарыстаннем палёў для пасеваў, з работамі ў полі. Палявы севазварот. ▪ Палявыя работы кончаны: жыта пасеяна, бульба выбрана, зябліва заворана. Чарнышэвіч.
3. Які дзейнічае, прымяняецца ў баявых умовах; паходны. Палявы тэлефон. Палявы аэрадром. Палявы шпіталь. ▪ [Камандзір:] — У нас была ўласная палявая кухня, .. сапраўдная кухня, вайсковая. Брыль. Першым ішоў шыракаплечы чалавек у новым мундзіры з палявымі пагонамі генерал-маёра. Шамякін.
4. Звязаны з дзеяннямі ў прыродных умовах. Палявая практыка геолагаў.
5. Спец. Паляўнічы 2. Палявыя якасці сетэра.
6. Састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Палявая мыш.
•••
Палявая сумка гл. сумка.
Палявы шпат гл. шпат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)