вёска ў Нагорнаўскім с/с Клецкага р-на Мінскай вобл., каля шашы Слуцк—Івацэвічы. Цэнтр калгаса. За 10 км на ПдУ ад Клецка, 150 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Клецк. 422 ж., 223 двары (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗДЗІ́ТАВА,
вёска ў Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Ясельда. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на Пд ад г. Бяроза, 104 км ад Брэста, 14 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская. 571 ж., 192 двары (1997). Пач. школа, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРУ́ТАВІЧЫ,
вёска ў Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Бяроза—Пружаны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Бяроза, 119 км ад Брэста. 550 ж., 204 двары (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБІ́ШЫНА,
вёска ў Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр Калодзежскага с/с і эксперым. базы «Натальеўск». За 8 км на У ад г. Чэрвень, 68 км ад Мінска, 38 км ад чыг. ст. Пухавічы. 435 ж., 162 двары (1999). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛО́СКАЕ,
вёска ў Талачынскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на ПнЗ ад горада і 16 км ад чыг. ст. Талачын, 125 км ад Віцебска, 246 ж., 104 двары (2000). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік Я.Коласу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аднаго́дак, ‑дка, м.
1. Чалавек аднаго года нараджэння з кім‑н.; равеснік. Зусім яшчэ нядаўна ўсе ў двары гаварылі, што Наташа і Віця аднагодкі і што ў школу яны пойдуць разам.Курто.
2. Расліна ці жывёліна ўзростам у адзін год; гадунец, пярэзімак (пра жывёл).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэфілі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Урачыста ісці, праходзіць (на парадах, дэманстрацыях і пад.).
2. Хадзіць туды-сюды, прагульвацца. Каб не людзі з вінтоўкамі, якія дэфіліравалі па вуліцах і талакой стаялі ў кожным двары, можна было б падумаць, што вёска жыве звычайным, неваенным жыццём.Навуменка.
[Ад фр. défiler — праходзіць чарадой.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завярша́ючы,
1.‑ая, ‑ае. Дзеепрым.незал.цяпер.ад завяршаць.
2.‑ая, ‑ае; узнач.прым. Які з’яўляецца заканчэннем, завяршэннем чаго‑н. Завяршаючы год пяцігодкі. Завяршаючая чвэрць навучальнага года.
3.Дзеепрысл.незак.ад завяршаць. Кравец прыпыніўся ў сваім двары за шулам, завяршаючы ход сваіх думак.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турні́к, ‑а, м.
Гімнастычны снарад, які складаецца з перакладзіны, гарызантальна ўмацаванай на дзвюх стойках; перакладзіна. Да глыбокай восені Рыгор займаўся гімнастыкай на турніку, гантэлямі і абліваўся халоднай вадой.Рамановіч.Зямля падсохла, было цёпла, і хлопцы пасля ўрокаў галёкалі на школьным двары ля турніка.Навуменка.
[Ад фр. tourner — круціцца, вярцецца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
(1444, Ферміньяна, каля г. Урбіна, Італія — 11.3.1514),
італьянскі архітэктар Высокага Адраджэння. Пабудаваў у Мілане цэрквы Санта-Марыя прэса Сан-Сатыра (1479—83), Санта-Марыя дэле Грацые (1492—97) і інш., у Павіі — ніжнія часткі сабора (1488—92), у Віджэвана — гал. плошчу (1493—98). У Рыме дабудаваў палац Канчэлерыя з вял. дваром, абкружаным аркадамі (1499—1511), стварыў капліцу-ратонду Тэмп’ета ў двары кляштара Сан-П’етра ін Манторыо (1502). У Ватыкане стварыў двары Бельведэр (1503—05) і Сан-Дамаза (каля 1510), да канца жыцця праектаваў і будаваў сабор св. Пятра ў Рыме. Яго пабудовы вылучаюцца стройнай велічнасцю, гарманічнай дасканаласцю, цэласнасцю і яснасцю кампазіцыйнага і прасторавага вырашэння, творчым выкарыстаннем класічных формаў.
Д.Брамантэ. Капліца-ратонда Тэмп’ета кляштара Сан-П'етра ін Манторыо ў Рыме. 1502.