ЛЮБА́ЎСКІ Мацвей Кузьміч (13.8. 1860, с.Вял. Мажары Сараеўскага р-на Разанскай вобл., Расія — 22.11.1936),
расійскі гісторык. Чл.-кар. Расійскай АН (1917), акад.АНСССР (1929). Д-ргіст.н. (1901). Скончыў Маскоўскі ун-т (1882), з 1894 дац., з 1901 праф. у ім, у 1911—17 рэктар. Вучань В.В.Ключэўскага. У 1913—29 старшыня Маскоўскага т-ва гісторыі старажытнасцей расійскіх. У 1929 арыштаваны і ў 1930 высланы ў г. Уфа, дзе ў 1931—35 працаваў навук. супрацоўнікам Башкірскага НДІнац. культуры. Аўтар грунтоўных даследаванняў па сац.-паліт. гісторыі ВКЛ («Літоўска-рускі сейм», 1900; «Нарыс гісторыі Літоўска-Рускай дзяржавы да Люблінскай уніі ўключна», 1910, і інш.), курсаў лекцый «Гістарычная геаграфія Расіі ў сувязі з каланізацыяй» (1909), «Лекцыі па старажытнай рускай гісторыі да канца XVI ст.» (3-е выд., 1918) і інш. Сярод яго вучняў У.І.Пічэта, С.У.Бахрушын, М.Г.Беражкоў і інш.
Тв.:
Обзор истории русской колонизации с древнейших времен и до XX в. М., 1996.
Літ.:
Карев Д.В. Академик М.К.Любавский: Судьба и наследие // Наш радавод. Гродна, 1994. Кн. 6, ч. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦКЕ́ВІЧ Юзэфа Фларыянаўна (н. 27.7.1911, в. Ухлё Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. мовазнавец. Чл.-кар.АН Беларусі (1969). Д-рфілал.н. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1938). Настаўнічала. У 1945—91 працавала ў Ін-це мовазнаўства імя Я.Коласа АН Беларусі (у 1952—86 заг. сектара дыялекталогіі). Асн.навук. працы ў галіне дыялекталогіі і гісторыі бел. мовы, сучаснай бел.літ. мовы. Аўтар манаграфіі «Марфалогія дзеяслова ў беларускай мове» (1959), сааўтар кніг «Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Марфалогія», «Нарысы па гісторыі беларускай мовы» (абедзве 1957), «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (ч. 1—2, 1963), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—69), «Мікратапанімія Беларусі» (1974), «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. 1—5, 1979—86), «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (т. 1—5, 1993—98), «Лексічныя ландшафты Беларусі: Жывёльны свет» (1995) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1971 за ўдзел у комплексе прац па бел. лінгвагеаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ ПАДЗЕ́Л ПРА́ЦЫ,
найвышэйшая форма грамадскага тэр. падзелу працы; спецыялізацыя асобных краін па вытв-сці пэўных відаў прадукцыі, якімі яны абменьваюцца. Неабходнасць абмену вынікамі вытв-сці абумовіла ўзнікненне міжнароднага гандлю. Да машыннай стадыі М.п.п. грунтаваўся на прыроднай аснове — розніцах у прыродна-кліматычных умовах краіны, геагр. становішчы, рэсурсах і энергіі; эканам. адносіны краін былі сканцэнтраваны пераважна на абмене прадуктамі, што не вырабляліся ў сваёй краіне. З усталяваннем буйной машыннай індустрыі дыферэнцыяцыя вытв-сці паглыбілася, пачаліся міжнац. спецыялізацыя і кааперацыя, таварны абмен паміж краінамі. Паступова М.п.п. ахапіў усе структурныя элементы грамадскага падзелу працы, а абмен, што ажыццяўляўся на міжнар. узроўні, і сам паспрыяў паглыбленню падзелу працы паміж буйнымі сферамі эканомікі, узмацніў прадметную, тэхнал. і падэтальную спецыялізацыю. Сучасны этап сусветна-гасп. сувязей характарызуецца ўсё большым нарастаннем залежнасці, абумоўленай пераводам вытв-сці ў развітых эканам. сістэмах на новую тэхнал. базу. Новы якасны стан вытв. сіл стымуляваў інтэрнацыяналізацыю ўзнаўленчых працэсаў, якая праяўляецца ў 2 асн. формах: інтэграцыі і транснацыяналізацыі (стварэнне міжнац. вытв. комплексаў). Гл. таксама Геаграфія сусветнай гаспадаркі, Знешнеэканамічныя сувязі, Падзел працы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЦКАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ГІМНА́ЗІЯСлуцкая народная агульная гімназія Хаўрусу настаўнікаў,
сярэдняя навучальная ўстанова ў 1917—20 у г. Слуцк Мінскай вобл. Утворана ў ліп. 1917 па ініцыятыве камісара Слуцкага пав. пры Часовым урадзе Р.К.Астроўскага (першы дырэктар). Утрымлівалася за кошт субсідый Слуцкага пав. земства і платы за навучанне, атрымлівала грашовыя дапамогі ад урада БНР (у 1918), Часовага Бел.нац.к-та ў Мінску (у 1920). У розны час у склад пед. рады ўваходзілі: М.Штэрнаў (дырэктар у 1919—20), П.Я.Жаўрыд, А.Істочнікава, Э.Людвіг, А.Макарава, С.К.Петрашкевіч, П.Сутрыс, М.Травін, М.Ярац і інш.Навуч. праграма гімназіі будавалася на ўзор б.рас. гімназій, дадаткова ўведзены бел. мова (абавязковы прадмет), гісторыя і геаграфія Беларусі (факультатыўныя), якія выкладаліся на бел. мове. Асн. кантынгент навучэнцаў — сял. дзеці з навакольных вёсак. Гімназісты з бедных сем’яў вызваляліся ад платы за навучанне. Пры гімназіі дзейнічала бел. маладзёжная арг-цыя «Папараць-кветка». У верасні 1920 гімназія пераўтворана ў сав. школу 2-й ступені. У гімназіі вучыліся С.Бусел, Л.Рыдлеўскі, М.Каберац, А.Яцэвіч (Змагар) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«У ДАПАМО́ГУ ПЕДАГО́ГУ»,
серыя навукова-метадычных часопісаў для настаўнікаў, выкладчыкаў, выхавальнікаў і кіраўнікоў устаноў адукацыі. Засн. ў 1995 у Мінску рэдакцыяй час. «Адукацыя і выхаванне», якая была і выдаўцом. З 2001 выходзіць у выд-ве «Адукацыя і выхаванне». У серыі 22 час., якія выдаюцца на бел. і рус. мовах, у час. «Замежныя мовы ў Рэспубліцы Беларусь» друкуюцца арт. яшчэ і на англ., ням., франц., ісп. і інш. мовах. Часопісы «Біялогія: праблемы выкладання», «Геаграфія: праблемы выкладання», «Мастацкая адукацыя і культура», «Матэматыка: праблемы выкладання», «Музычнае і тэатральнае мастацтва: праблемы выкладання», «Псіхалогія», «Тэхналагічная адукацыя», «Фізічная культура і здароўе», «Чалавек. Грамадства. Свет» і інш. выходзяць штоквартальна; «Беларуская мова і літаратура», «Гісторыя: праблемы выкладання», «Дэфекталогія», «Кіраванне ў адукацыі», «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячыя сад, школа», «Праблемы выхавання», «Сацыяльна-педагагічная работа», «Фізіка: праблемы выкладання», «Хімія: праблемы выкладання» — 1 раз у 2 месяцы; «Здаровы лад жыцця», «Русский язык и литература», «Пазашкольнае выхаванне» — штомесяц. У час. друкуюцца матэрыялы па праблемах навучання, выхавання, укаранення новых пед. тэхналогій, а таксама нарматыўна-метадычныя і дыдактычныя матэрыялы ў сувязі з рэфармаваннем сістэмы адукацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вятро́ўкі ’басаножкі’ (Сцяц., Нар., Сцяц., З нар. сл., Жд.); ’жаночыя туфлі з адкрытай пяткай’ (Інстр. I, Сцяшк. МГ). Запазычана з польскай мовы; гл. Сцяц., Нар., 152; Крамко, З нар. сл., 85 (у апошняга «ў перыяд да 1939 г.»). Геаграфія слова (толькі заходняе) на карысць гэтай думкі. Параўн. польск.wiatrówka ’летняе адзенне’ (Верш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́плецца ’паволі рабіць’, пе́пліць ’марудзіць’ (ТС). Магчыма, балтызм, гл. Санько (Kryuja, 1996, I, 91), які параўноўвае з літ.pëpis ’вялы чалавек’, pépti ’слабець, чэзнуць’, параўн. таксама літ.pė́plinėti, pė̃pinėti, pė̃pinti ’нязграбна, нехлямяжа хадзіць, разявіўшы рот’, аднак геаграфія сведчыць, хутчэй, пра гукапераймальны ці імітатыўны характар слова, параўн. балг.пъ́пля паўзці, марудзіць’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́мацька, та́мацькі ’там’ (Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ; бых., Яшк. Мясц.; Яўс.). Да там, тамака (гл.); Карскі (2–3, 69) дапускае паходжанне “ласкальнага” мяккага ц як з т, параўн. та́матка (рагач., Мат.), так і з ч, параўн. та́мачка (Мат. Гом.), пры гэтым геаграфія слоў схіляе да прыняцця апошняга (зона т. зв. цокання ў паўночна-ўсходняй Беларусі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каланты́рыцца ’валаводзіцца’ (міёр., Нар. сл.). Добра вядомае ў розных значэннях у паўн. і ўсх. гаворках. Рус.варонеж., валаг.колотырить ’займацца нязначнай пустой справай’, арханг. ’бадзяцца без справы’ і мн. інш. Утворана ад колотить з экспрэсіўнай суфіксацыяй. Відавочна, сумесная бел.-рус. інавацыя, аднак геаграфія слова не выключае магчымасці рэалізацыі старой слав. тэндэнцыі; серб.-харв.клата́рити се ’вандраваць, бадзяцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Квайня́ ’адно дрэва хвоі’, ’хваёвы лес’ (Сл. паўн.-зах.). Адваротнае запазычанне з літ.kvajä ’сасна’ (< бел.хвая). Спрадвечна роднасным з бел.хвая з’яўляецца літ.skuja ’яловая або сасновая іголка’. Форма хвайня узнікла па аналогіі з назвамі зараснікаў (параўн. беразня, ліпня) (Сцяцко, Афікс. наз., 205). На карысць літоўскага ўплыву сведчыць (апрача пачатковага к‑) геаграфія слова (брасл.), параўн. квайнёвы (таксама брасл.).