РА́СКІН (Віктар Ільіч) (н. 30.1.1933, в. Ачоса Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Д-рбіял.н. (1985). Скончыў БДУ (1965). У 1969—90 у Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях фотабіялогіі раслін.
Тв.:
Фотовосстановление протохлорофиллида. Мн., 1981.
Раскідвальнік: а — арганічных угнаенняў (1 — падкатная цялежка, 2 — самазвальная секцыя, 3 — асноўная секцыя, 4 — раскідвальнік); б — жыжкараспырсквальнік (I — помпы, 2 — трубаправод, 3 — цыстэрна, 4 — рукавы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ТНІЦА (Віктар Васілевіч) (1927, в. Курыцічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — май 1944),
удзельнік партыз. руху ў Палескай вобл. ў Вял.Айч. вайну. З ліп. 1942 у партызанах: разведчык атрада А.Р.Волкава, са жн. 1943 падрыўнік 125-й Капаткевіцкай партыз. брыгады. Пусціў пад адхон 9 варожых эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай. У маі 1944 схоплены акупантамі і закатаваны. Узнаг. ордэнам Айч. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ю́ха, ‑і, ДМ юсе, ж.
Разм. Тое, што і юшка 2 (у 1, 4 знач.). Тым часам каля шалаша Віктар.. гатаваў над агнём юху.Краўчанка.Па карку Баба так дала, Што Пеўню вочы засланіла І юха з Пеўня пацякла.Колас.
•••
Юху спусціцьгл. спусціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЭНІ́ (сапр.Дзянісаў) Віктар Мікалаевіч
(8.3.1893, Масква — 3.8.1946),
рускі графік, карыкатурыст. Засл. дз. маст. Расіі (1932). У 1910-я г. працаваў у гумарыстычных часопісах, з 1921 супрацоўнік газ. «Правда». Паліт. плакатам і карыкатурам Д. ўласціва сатыр.-жанравае вырашэнне тэмы, спалучэнне контурнага малюнка з заліўкай лакальнымі колеравымі плямамі (плакат «Антанта», 1919; малюнкі «На барацьбу з беспрытульнасцю», 1926, карыкатуры часоў Вял.Айч. вайны і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧАРА́ВЫ (Віктар Дзмітрыевіч) (14.5.1898, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл. — 12.2.1940),
Герой Сав. Саюза (1940). Удзельнік грамадз. вайны. Да 1939 на прафс. і сав. рабоце. У Чырв. Арміі з 1939, інструктар палітаддзела 8-й стралк. дывізіі, камісар батальёна, ст. палітрук. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. 12.2.1940 вызначыўся ў баі за населены пункт Кіркі-Муалаа. Асабістым прыкладам падняў байцоў у атаку, што вырашыла паспяховы зыход аперацыі. Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЦА́ЕЎ (Віктар Іванавіч) (19.6.1933, г. Акцюбінск, Казахстан — 30.6.1971),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1971, пасмяротна), лётчык-касманаўт СССР (1971). Скончыў Пензенскі політэхн.ін-т (1955). З 1969 у атрадзе касманаўтаў. 6—30.6.1971 з Г.Ц.Дабравольскім і У.М.Волкавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-11» і арбітальнай станцыі «Салют» (як інжынер-выпрабавальнік). Пры вяртанні на Зямлю ў выніку парушэння герметычнасці кабіны касм. карабля П. і члены экіпажа загінулі. У космасе правёў 23,8 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гу́шкалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Прыстасаванне, на якім гушкаюцца для забавы; арэлі. Бывала, маці звязвала ўнізе тонкія зялёныя галінкі [бярозы] і атрымлівалася добрая гушкалка.Ваданосаў.Віктар помніць Лявона — вясёлага і гаваркога дзядзьку. Гэта ён ім з Ганікам прыладзіў паміж яблынь гушкалку.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гла́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.
1. Паддавацца гладжанню (у 2 знач.). Палатно добра гладзіцца.
2. Гладзіць, прасаваць сабе вопратку. У хаце Марты — беспарадак і чад: сыны яе кавалеры — Віктар і Стась — чысцяцца, гладзяцца, каб пабегчы ў гарадскі парк.Ракітны.
3.Зал.да гладзіць (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разма́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да размахаць.
2.чым. Махаць чым‑н. то ў адзін, то ў другі бок. Віктар, як і ўсе, размахваў рукамі, крычаў — не толькі сваім, а і калоне палонных немцаў, якую вялі па вуліцы.Навуменка.Чаравака кланяўся і размахваў капелюшом.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБУ́ХАЎ (Віктар Цімафеевіч) (19.1.1900, с. Нікольскае Арэнбургскага р-на — 26.11.1975),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген.-палк. танкавых войскаў (1954). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). На фронце з чэрв. 1941, камандзір 26-й танк. дывізіі, якая дыслацыравалася на Беларусі. Механізаваны корпус пад камандаваннем ген.-маёра Абухава вызначыўся ў чэрв.—ліп. 1944 пры фарсіраванні Бярэзіны, акружэнні мінскай групоўкі праціўніка, вызваленні Вілейкі, Маладзечна, Смаргоні і Вільні.