Ператвараць цвёрдае цела ў вадкае шляхам награвання. Хочаш, плаў руду — чакаюць домны, Хочаш — ураджайнасць уздымай!Броўка.Вясна звінела ў парках раўчукамі, Шчапала лёд і плавіла снягі.Калачынскі.// Атрымліваць метал у выніку такога працэсу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
backward1[ˈbækwəd]adj.
1. за́дні;
a backward movement рух наза́д
2. адста́лы; запо́знены;
a backward spring по́зняя вясна́;
a backward child недаразві́тае дзіця́;
a backward part of the country адста́лая ча́стка краі́ны
♦ She isnot backward in coming forward. infml Яна не саромеецца высоўвацца.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Пярвёснікі ’падснежнікі’ (паст., Сл. ПЗБ). З польск.pierwiosnek ’першацвет, прымула’, адкуль і чэш.prvosenka (< *ръп?о‑ vesnbka, Махэк₂, 488), параўн. первы і вясна (гл.); аднак збліжэнне з *vesna можа быць другаснае, параўн. польск.pierwiosnek ’чалавек-навічок’, ’пачатак’, ’першацвет’, якое ўзыходзіць да *pervest(h)nьjь ’першасны’. Параўн. первістка ’першацёлка’ (гл.) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
грай, граю, м.
Разм. Моцны птушыны крык; карканне. Вясною Дыхае зямля, І п’юць сады Цяпло блакіту. Птушыны грай Чуваць здаля, На ўзгорках Зелянее жыта.Дзеружынскі.Зноў чуваць у нашым краі Грай прадвеснікаў-гракоў, Весела вясна іграе На цымбалах ручайкоў.Смагаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дапрызы́ўнік, ‑а, м.
Малады хлопец, які праходзіць папярэднюю падрыхтоўку перад прызывам на абавязковую вайсковую службу. — 15 гэтага месяца і гэтага года, значыць, паслязаўтра, — растлумачыў Сцёпка, — дапрызыўніку калгаса «Вясна» Максіму Чарнуку з’явіцца ў райваенкамат у г. Н. для адпраўкі ў часць...Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прале́ска, ‑і, ДМ ‑лесцы; Рмн. ‑сак; ж.
Травяністая расліна сямейства казяльцовых з сіне-фіялетавымі кветкамі, якія зацвітаюць адразу пасля раставання снегу. Вясна прыходзіць, у бары Пралескі скрозь цвітуць.Непачаловіч.Красавік — Гэта першыя краскі вясны. Некранутая сінь Танканогай пралескі.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэтрало́гія, ‑і, ж.
Чатыры літаратурныя або музычна-драматычныя творы, аб’яднаныя агульнай ідэяй і пераемнасцю сюжэта. Усе падзеі тэтралогіі [«Трывожнае шчасце»] (у кнігу ўваходзяць аповесці «Непаўторная вясна», «Начныя зарніцы», «Агонь і снег», «Пошукі сустрэчы») звязаны з лёсам Пятра Шапятовіча або яго жонкі Сашы.Дзюбайла.
[Грэч. tetralogia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГО́МЕЛЬСКАЯ АБЛАСНА́Я ФІЛАРМО́НІЯ.
Створана ў 1967. Сярод першых творчых калектываў лектарска-камерная група і эстрадныя брыгады. У 1974—92 працаваў вак.-інстр. ансамбль «Сябры». На 1.1.1997 працуюць: камерны хор (маст. кіраўнік і дырыжор А.Сакалова), канцэртны аркестр (гал. дырыжор Ю.Васілеўскі), струнны квартэт, інстр. група, для дзяцей — «Тэатр гульняў і забаў», літ.-муз. лекторый. Сярод салістаў спявачкі Г.Паўлёнак, Т.Сапегіна, артыст-лялечнік М.Манец, ілюзіяніст Л.Грыцанюк. Філармонія арганізоўвае і праводзіць фестывалі «Музычнае Палессе», «Гомельская вясна», «Калядны фестываль», «Рэнесанс гітары», удзельнічае ў міжнар. фестывалі «Беларуская музычная восень». З 1980 пры філармоніі працуе Мазырскі філіял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ГЕЛЬ Адольф Самойлавіч (н. 3.6.1915, Вена),
бел. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1976). Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1940). Аўтар тэматычных карцін «Ідуць на фронт» (1943), «Кастусь Каліноўскі» (1958, з Р.Кудрэвіч), «Восеньскі роздум» (1982), «Партызанам Беларусі прысвячаецца» (1984, з Кудрэвіч), «Дзеці вайны» (1985), пейзажаў «Вясна ў Вязынцы» (1985), «Тут быў млын» (1988), «Восень у Лошыцы» (1995), нацюрмортаў «Півоні» (1963), «Вясновы» (1992), «Сланечнікі» (1995), партрэтаў «Калгасны пастух» (1960), «Італьянка» (1994), «На яснай паляне» (1996) і інш. Творы адметныя трывалай кампазіцыйнай пабудовай, дакладнасцю малюнка і тыпажу, дынамікай колеру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СЕЎ Віктар Міхайлавіч (30.1.1909, Масква — 23.1.1944),
рускі паэт і драматург.Асн. тэма зб-каў вершаў «Паход рэчаў» (1929), «Слова брыгадзіра» (1932), «Сыны дыктатуры» (1934) і інш. — пафас працы. Аўтар папулярных песень «Полечка-поле», «Як за Камай за ракой» і інш., п’есы ў вершах «Слава» (1936), камедый «Дружба» (1938), «Вясна ў Маскве» (1941), кінасцэнарыяў «Свінарка і пастух» (1941, Дзярж. прэмія СССР 1942), «У шэсць гадзін вечара пасля вайны» (1944, Дзярж. прэмія СССР 1946). Бываў на Беларусі, перакладаў вершы Я.Купалы, Я.Коласа і інш.