ПЯТРО́Ў (Георгій Мікалаевіч) (28.8.1888, Масква — 17.7.1960),
бел. піяніст, хормайстар, дырыжор і педагог. Засл. арт. Казахстана (1942). Засл. дз. маст. Беларусі (1949). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1910). Працаваў педагогам у муз. вучылішчах і кансерваторыях Адэсы, Таганрога, Екацярынаслава, Алма-Аты. З 1923 канцэртмайстар хору ў Гомелі, з 1927 выкладчык Мінскага муз. тэхнікума. З 1932 выкладаў у Бел. кансерваторыі (з 1948 дацэнт). Адзін з арганізатараў і педагогаў Бел. студыі оперы і балета (1930—33). У 1933—37, 1945—50, 1959—60 гал. хормайстар і дырыжор Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Кіраваў пастаноўкай балетаў «Чырвоны мак» Р.Гліэра (1933), «Дон Кіхот» Л.Мінкуса (1946) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІЕ́ЎСКІ (Аляксей Іванавіч) (13.8.1911, г. Умань Чаркаскай вобл., Украіна — 30.8.1979),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген. арміі (1972), Герой Сав. Саюза (1978). Канд.ваен.н. (1947), праф. (1961). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1938) і Генштаба (1941). У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўд.-Зах., 2-м Укр. і 1-м Бел. франтах. 2-я танк. армія на чале з Р. удзельнічала ў вызваленні Украіны, контрнаступленні войск Зах. фронту, у Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацыях. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі, выкладчыкВаен. акадэміі імя Фрунзе. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1958—62.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДАРЭ́НКА (Андрэй Васілевіч) (н. 17.7.1955, г. Вільня),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1981, клас Дз.Смольскага). З 1985 выкладчык Гродзенскага муз. вучылішча, з 1992 маст. кіраўнік «Гродзенскай капэлы». Найб. дасягненні ў галіне опернай і духоўнай музыкі. Сярод твораў: опера «Князь Наваградскі» (паст. 1992, Дзярж. прэмія Беларусі 1994), кантата «Аповесць пра разбурэнне Разані Батыем» (1981), араторыя «Думкі рускія» (1985), харавыя канцэрты «Пахвала вялікаму князю Уладзіміру Святаслававічу» (1987), «Вячэрняя малітва» (1993); сімф. паэма «Антыфон» (1980); Музыка для габоя, аргана, струнных і ўдарных інструментаў (1984), сімфонія для струннага арк. (1986), Канцэрт-паэма для скрыпкі, віяланчэлі, фп. і камернага арк. (1988), 3 хары на вершы А.С.Пушкіна; Літургія Іаана Златавуста (1995), хары на кананічныя тэксты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́Н (Баранаў) Сяргей
(27.9.1892, в. Віцькі Гродзенскага р-на — 1937?),
бел. грамадскі і культ. дзеяч. Удзельнік 1-й сусв. вайны. Чл.Бел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). Узначальваў гродзенскае т-ва дапамогі ахвярам 1-й сусв. вайны. У 1919 старшыня Бел.нац.к-та ў Гродне, заснавальнік і выкладчык Гродзенскай бел. гімназіі. Займаўся каап. дзейнасцю. У час выбараў у польскі сейм (1922) балаціраваўся ад блока нац. меншасцяў. Арыштаваны польскімі ўладамі і на суд. працэсе над удзельнікамі бел. эсэраўскага падполля ў Беластоку ў 1923 прыгавораны да 8 гадоў турэмнага зняволення. Пасля адбыцця пакарання ў канцы 1920-х г. эмігрыраваў у СССР, дзе ў 1930-я г. рэпрэсіраваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯХНО́ВІЧ (Мікола) (Мікалай Мікалаевіч; 21.4.1903, г. Барысаў — 9.4.1959),
бел. крытык. Вучыўся на мед. ф-це (1921—24), скончыў пед.ф-тБДУ (1930). У 1930—36 выкладчыкБел. вышэйшага пед. ін-та, адначасова ў 1932—34 у Ін-це мовы, л-ры і мастацтва АН Беларусі. У ліст. 1936 арыштаваны, асуджаны на 12 гадоў і сасланы на Калыму. Працаваў урачом у лагерным медпункце. З 1945 у г. Тайшэт Іркуцкай вобл., з 1956 у Карагандзінскай вобл. Рэабілітаваны ў 1957. Жыў у Ленінградзе. Друкаваўся з 1919. У 1925—27 кіраўнік Барысаўскай філіі «Маладняка». Даследаваў творчасць М.Багдановіча, А.Александровіча, П.Труса, Я.Скрыгана і інш. Аддаў даніну вульгарнаму сацыялагізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫ́ЛАЎ (Віктар Георгіевіч) (н. 14.7.1927, г. Горлаўка, Украіна),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва, мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1966). Скончыў Львоўскі ін-т прыкладнога і дэкар. мастацтва (1959). У 1963—67 гал. мастак Мінскага фарфоравага з-да. З 1964 выкладчыкБел.АМ, з 1993 — Бел.маст. ліцэя. Працуе пераважна ў керамічнай пластыцы. Яго творы вызначаюцца выразнасцю вобразаў, гармоніяй пластычных формаў: сервіз «Юбілейны» (1967), анімалістычныя скульптуры «Залаты ражок» (1969) і «Конік» (1970), пластыка «Бярэзінскі запаведнік» (1980), серыі талерак «Спорт» і «Беларуская песня» (1980—81), кампазіцыі «Каляды» (1982), «Налібокі» (1993), вазы «Зубр» (1990), «Папараць-кветка» (1995) і інш.
Тв.:
Мастацтва, створанае народам. Мн., 1978 (разам з І.М.Паньшынай);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАДКО́Ў (Яўген Пятровіч) (н. 10.10.1941, в. Іванькава Пермскай вобл., Расія),
бел. цымбаліст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1968, клас І.Жыновіча), з 1966 выкладчыкБел. акадэміі музыкі (з 1980 заг. кафедры, праф. з 1987). Выступае з сольнымі канцэртамі. У рэпертуары творы класічнай і сучаснай айч. і зарубежнай музыкі (яму належаць многія пералажэнні і выканальніцкія рэдакцыі). Першы выканаўца многіх твораў бел. кампазітараў (Г.Вагнера, В.Войціка, У.Дарохіна, С.Картэса, Э.Тырманд, К.Цесакова і інш.). Манера ігры адметная тэхн. свабодай, тэмпераментам, выяўляе тонкае адчуванне бел.нар. меласу. Аўтар «Школы ігры на цымбалах» (1983), метадычных дапаможнікаў, складальнік і рэдактар зборнікаў цымбальных твораў бел. кампазітараў. Чл. прэзідыума Сусв. асацыяцыі цымбалістаў (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́НКА (Юрый Іванавіч) (24.1.1925, г. Умань Чаркаскай вобл., Украіна — 29.7.1989),
бел. педагог. Д-рпед.н. (1978), праф. (1979). Скончыў Ваенны ін-т замежных моў у Маскве (1953). Працаваў у Харкаўскім пед. ін-це замежных моў (з 1956) і Харкаўскім ун-це (з 1960). З 1964 у Мінскім пед. ін-це замежных моў (заг. кафедры, дэкан перакладчыцкага ф-та); адначасова ў 1970—89 лектар-выкладчык па СССР Рэйнска-Вестфальскага замежнага т-ва. Гал. кірунак даследаванняў — аналіз сістэм адукацыі і выхавання ў краінах Зах. Еўропы, тэорыя і практыка перакладу, методыка выкладання замежных моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВА́ЛЬЧАНКА (Іван Дзмітрыевіч) (26.11.1923, в. Новенькае Старадубскага р-на Бранскай вобл., Расія — 13.12.1995),
расійскі гісторык. Акад.АНСССР (1987, чл.-кар. з 1972); акад.-сакратар Аддз. гісторыі (1989—95) і акад. (1991) Рас.АН. Д-ргіст.н. (1966), праф. (1967). Скончыў Маскоўскі ун-т (1952). З 1955 выкладчык, у 1966—95 заг. кафедры крыніцазнаўства гісторыі СССР Маскоўскага ун-та. У 1969—87 гал. рэдактар час.«История СССР». Старшыня камісіі па выкарыстанні матэм. метадаў і ЭВМ у гіст. даследаваннях пры Аддз. гісторыі АНСССР (з 1966). Асн. працы па сац.-эканам. гісторыі Расіі 19 — пач. 20 ст., гістарыяграфіі і крыніцазнаўстве, у т. л. «Метады гістарычнага даследавання» (1987).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ПІЧ (Мікалай Фёдаравіч) (н. 15.8.1918, в. Шаенка Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1979), праф. (1981). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1987). Скончыў ВПШ пры ЦККПСС (1953), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1957). З 1936 настаўнік сярэдняй школы ў Асвейскім р-не. З 1945 на парт. рабоце, з 1958 заг. аддзела ЦККПБ. У 1969—75 дырэктар Ін-та гісторыі партыі пры ЦККПБ. У 1975—91 ст.выкладчык, заг. кафедры, прафесар Мінскай ВПШ. Чл.ЦККПБ у 1960—76. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1963—71. Чл. рэдкалегіі «Нарысаў гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 2, 1967). Аўтар прац па гісторыі КПБ.