во́ля в разн. знач. во́ля, -лі ж.;
си́ла во́ли сі́ла во́лі;
во́ля наро́да — зако́н во́ля наро́да — зако́н;
◊
после́дняя во́ля апо́шняя во́ля, апо́шняе жада́нне;
дать во́лю своему́ чу́вству даць во́лю сваі́м пачу́ццям;
(вы́пустить) на во́лю (вы́пусціць) на во́лю;
по до́брой во́ле па до́брай во́лі;
лю́ди до́брой во́ли лю́дзі до́брай во́лі;
дава́ть во́лю дава́ць во́лю;
дать во́лю рука́м даць во́лю рука́м;
на во́лю ро́ка на во́лю лёсу;
во́ля ва́ша во́ля ва́ша.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абулі́я
(гр. abulia = нерашучасць)
псіх. расслабленне або страта волі, выкліканыя нервовым захворваннем або ператамленнем; бязволле.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
зняво́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зняволіць.
2. у знач. наз. зняво́лены, ‑ага, м.; зняво́леная, ‑ай, ж. Той (тая), хто пазбаўлены волі і знаходзіцца ў турме. Усе пабеглі да турмы вызваляць зняволеных. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыкта́т, ‑у, М ‑таце, м.
1. У міжнародным праве — несправядлівае пагадненне, дагавор, абавязацельства, навязаныя адной дзяржавай другой супроць яе волі.
2. Палітыка навязвання сваіх умоў, патрабаванняў моцнай краінай больш слабай краіне. Палітыка дыктату і дыскрымінацыі.
[Ням. Diktat з лац.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праро́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прарока; уласцівы прароку. Сейбіт волі, носьбіт гневу. Ён душой прарочай верыў: Бура грымне, бура грымне!.. Калачынскі.
2. Які змяшчае ў сабе прадказанне, прадбачанне. Прарочыя словы. Прарочы сон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРЭХ,
у рэлігійнай этыцы маральнае зло, якое заключаецца ў парушэнні дзеяннем, словам ці думкай волі Бога. Да граху адносяць невыкананне пэўных рэліг.-царк. нормаў, устаноўленых асобна кожнай канфесіяй. Тэалогія вылучае першародны грэх першых людзей, вынікі якога наследуюць нашчадкі. Сутнасцю праваслаўнага вучэння пра грэх з’яўляецца збавенне, якое магчыма толькі верай і справамі. Лічыцца, што без веры ў Бога, без хрысц. зносін, без хрышчэння нельга заслужыць даравання.
т. 5, с. 496
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСА́ЕЎ Рыгор Пракопавіч [22.1.1857, г. Магілёў — 6.4.1886], рэвалюцыянер-народнік. Удзельнік студэнцкага руху 1878—79 у Пецярбургу, падтрымліваў сувязь з гуртком магілёўскіх гімназістаў. З 1879 чл. тэрарыст. групы «Свабода або смерць», потым «Народнай волі» і яе выканкома. Удзельнік падрыхтоўкі замахаў на цара, рыхтаваў з М.А.Кібальчычам выбуховыя рэчывы. Арыштаваны ў крас. 1881, прыгавораны да пакарання смерцю, якое было заменена пажыццёвай катаргай. Памёр ад сухотаў у Шлісельбургскай крэпасці.
т. 7, с. 326
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСІХАЛАМАРКІ́ЗМ (ад псіха... + ламаркізм),
адзін з кірункаў эвалюцыйнага вучэння, галіна неаламаркізму. Абапіраецца на асобныя палажэнні ламаркізму — прызнанне наследавання набытых прыкмет і адмаўленне формаўтваральнай ролі натуральнага адбору. Устанаўлівае крыніцу эвалюцыі ў свядомых актах волі арганізма (ням. вучоныя А.Вагнер, А.Паўлі і інш.). У адпаведнасці з П. жывёлы, іх органы і ч. органаў «усведамляюць», як рэагаваць на змены ўмоў асяроддзя. П. проціпастаўляецца дарвінізму.
А.С.Леапцюк.
т. 13, с. 102
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛАЧЫ́НСТВЫ СУ́ПРАЦЬ АСО́БЫ,
у крымінальным праве злачынствы, якія пасягаюць на жыццё, здароўе, свабоду і годнасць асобы. Ахова асобы, яе правоў і інтарэсаў замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзяржава абараняе чалавека ад любых супрацьпраўных замахаў. Паводле КК Рэспублікі Беларусь да З.с.а. адносяцца: розныя віды наўмыснага забойства, неасцярожнае забойства, давядзенне да самагубства, наўмыснае нанясенне цялесных пашкоджанняў рознай ступені цяжкасці, неасцярожнае цяжкае або менш цяжкае цялеснае пашкоджанне; ухіленне ад лячэння венерычнай хваробы і заражэнне венерычнай хваробай, хваробай СНІД, незаконны аборт, згвалтаванне і інш. злачынствы ў палавой сферы; злоснае ўхіленне ад платы аліментаў на ўтрыманне дзяцей і ад аказання дапамогі бацькам, злоўжыванне апякунскімі абавязкамі, выкраданне або падмен дзіцяці; незаконнае пазбаўленне волі, захоп заложнікаў, пакіданне ў небяспецы, неаказанне дапамогі хвораму, паклёп, абраза і інш. Закон прадугледжвае розныя віды пакарання ў залежнасці ад ступені грамадскай небяспекі злачынства. За З.с.а., якія адносяцца да асабліва цяжкіх, можа быць назначана пакаранне ў выглядзе максімальнага тэрміну пазбаўлення волі, а ў выключных выпадках — пакаранне смерцю. Адказнасць за З.с.а. настае з 16-гадовага ўзросту, аднак за некаторыя з іх, як забойства, згвалтаванне і інш., — з 14 гадоў.
Э.І.Кузьмянкова.
т. 7, с. 74
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
а́рышт
(польск. areszt, ад с.-лац. arrestum)
1) узяцце пад варту, пазбаўленне волі, 2) забарона карыстацца якой-н. маёмасцю паводле рашэння судовых органаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)