to be on good terms — быць у до́брых, прыя́зных дачыне́ньнях, зго́дна, до́бра жыць
в) сло́вы, вы́разы
He talked about you in very flattering terms — Ён адзыва́ўся аб табе́ве́льмі пахва́льнымі сло́вамі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
бяско́лерны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае колеру, не афарбаваны. Бясколерная вадкасць. □ Чысты алмаз бясколерны, з моцным бляскам, ён вельмідобра праводзіць электрычны ток.«Маладосць».// Выцвілы, невыразны. І цётка Палагея, не то любуючыся скопам, не то сваёй работай, усміхнулася Антону сваімі некалі сінімі, як васількі, а цяпер бясколернымі вачамі і ўсім сваім маршчыністым, але ззяючым прыемным тварам.Сіўцоў.//перан. Пазбаўлены яркіх рыс, нічым не адметны; невыразны. Мову бясколерную, розныя канцылярскія звароты і штампы прынеслі ў мастацкую літаратуру людзі абыякавыя і сумныя.Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
very2[ˈveri]adv.
1.ве́льмі, на́дта, ду́жа;
at the very latest найпазне́й;
very wellдо́бра (згода);
I like it very much. Мне гэта вельмі падабаецца;
I feel very much better. Я адчуваю сябе значна лепш.
2. абсалю́тна, безумо́ўна; са́мы;
I did the very best I could. Я зрабіў усё, што мог.
3. менаві́та, якра́з;
in the very same words якра́з ты́мі сло́вамі;
very much the other way якра́з наадваро́т
4. (пасля адмоўя) зусі́м не, нязна́чна; даво́лі, до́сыць;
not very well нява́жна;
not very rich небага́ты
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
know
[noʊ]
v., knew, known, v.t.
1) ве́даць, знаць
2) ме́ць ве́ды, уме́ць
3) быць знаёмым з кім
I know her very well — Я зь ёю ве́льмідо́бра знаёмы
Do you know this road? — Ці ты ве́даеш гэ́тую даро́гу?
4) уме́ць
Mary knows how to cook — Мары́я ўме́е гатава́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
упа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. Дайсці да гатоўнасці ў выніку парання. Буракі добра ўпарыліся. □ Выме [баба] чыгунок цёплай вады з печы, укіне пучок травы, пакрые чыгунок зверху скавародкай, каб лепш упарылася тое зелле.Паўлаў.
2. Спацець ад напружанай дзейнасці, цяжкай працы; вельмі стаміцца. Пакуль выкінулі гной з кароўніка ды пакідалі вазы, — упарыліся.Ермаловіч.— А няхай ты скісні! Замарыў мяне, аж лабаціна ўпарылася, — гаворыць Янка і выцірае хустачкаю лоб.Колас.[Ігнат Пятровіч:] — Не крой душы, Вася.. Дапамажы перанесці ў машыну рэчы. Упарыўся адзін...Шашкоў.// Узмыліцца. Упарыліся коні ад шпаркага бегу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яць, ‑я, м.
Назва літары «ѣ» у царкоўнаславянскім і дарэвалюцыйным рускім алфавіце, што абазначала гук, які пазней у беларускай мове супаў з «е». Шыльды з цьмянымі залачонымі надпісамі, часамі яшчэ з цвёрдымі знакамі і яцямі, старанна абвяшчалі, што за аднымі дзвярыма знаходзіцца майстэрня гадзіннікаў, за другімі — бакалея.Скрыган.Думаеце, сапраўдная грамата такая лёгкая. Не, ты спачатку папацей, патлумі сабе галаву, каб у яе ўвайшло, дзе трэба «яць» паставіць, дзе «фіту».Навуменка.
•••
На яцьхто-што — вельмі добры, выдатны па сваіх якасцях. [Васіда:] — Вось, прашу! Дакуменцікі на яць! Лепш, чым сапраўдныя...С. Александровіч.
На яць (рабіць, зрабіць што‑н.) — вельмідобра, беззаганна, як патрабуецца. — Ну як жа, хлопцы, рэйд? Усё ў парадку, Міхась? — апошнім запытаннем звяртаецца.. [дзядзька Мірон] да свайго брыгадзіра. — На яць! А то што ж бы мы за гаспадары з табою былі?Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балю́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Пашкоджаны хваробай, раненнем. Вавілыч і партызаны, якія прыходзілі яму на дапамогу, паспелі адскочыць крокаў на сотню, аднак балючая нага садоўніка пашкодзіла ўсяму.Кулакоўскі.
2. Які выклікае адчуванне фізічнага болю. Балючы ўкол.// Які сведчыць пра боль; пакутны. Балючым енкам прагучэў самотны крык арла ў вышыні.Самуйлёнак.
3.перан. Які прычыняе душэўныя хваляванні, неспакой. — Добра, тата, добра, — адказала Таня, каб хутчэй закончыць гэтую балючую размову.Шамякін.// Які выяўляецца ў рэзкай форме. Андрэй чакаў нейкага адказу, магчыма, самага балючага рэагавання.Кулакоўскі.//Вельмі важны, найбольш хвалюючы. [Дзяўчынкі] спяшаюцца выкласці самае балючае — у іх класе ёсць яшчэ вучні з дрэннымі паводзінамі.«Маладосць».// Які цяжка адбіваецца на чым‑н. Была скончана пачатковая школа, але далейшы лёс хлопчыка апынуўся ў тупіку: працяг вучобы патрабаваў грашовых затрат, балючых для сялянскай гаспадаркі.У. Калеснік.
•••
Балючае месцагл. месца.
Балючае пытаннегл. пытанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзед1, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Бацькаў або матчын бацька. А вакол стаяць дзяўчаты, Шмат хлапцоў, мужчын, кабет. Тут сынок, ды тут і тата, Тут і ўнучак, тут і дзед.Крапіва.
2. Стары чалавек. Па раёну ходзіць слава, Што Анісім — мудры дзед.Панчанка.
3.Разм. Муж. Добра каша пры хлебе, добра баба пры дзедзе.Прыказка.
•••
Дзед Мароз — казачная істота, увасабленне марозу ў выглядзе дзеда з доўгай сівой барадой, у кажуху, зімовай шапцы, з кіем у руцэ. Вокны друкарні зусім замурованы дзівоснымі ўзорамі Дзеда Мароза.Брыль.
За дзедам-шведам — вельмі даўно.
Следам за дзедамгл. следам.
дзед2,
гл. дзяды 2.
дзед3, ‑а, М ‑дзе, м.
Уст. Прыстасаванне, у якое ўтыкалася лучына для асвятлення хаты. Цьмяна гарэла лучына, уваткнутая ў дзеда — спецыяльна зробленую для гэтага прыладу.Чарнышэвіч.[Гаспадар] схадзіў у цёплую хату, вынес адтуль «дзеда» з лучынай, з запальніцы падпаліў.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рысава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., каго-што і без дап.
Перадаваць прадметы на плоскасці ад рукі пры дапамозе графічных сродкаў (звычайна контурамі, рыскамі і пад.). [Дзед] браў вялізныя лісты медзі, рысаваў на іх розныя геаметрычныя фігуры.Бядуля.Не добра, аднак, рысаваць пры лямпе, святло жаўціць і цені вельмі вострыя, густыя.Брыль.//перан. Мысленна падаваць у якіх‑н. вобразах, формах. Яе дзіцячыя ўяўленні рысавалі ўсё як бы ў застылым моманце.Чорны.Паслушнае і ўслужлівае ўяўленне ўжо рысавала .. [Лабановічу] вобраз дзяўчыны, гэту чыстую і прыгожую краску, узгадаваную ў глухіх палескіх барах.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уе́сціся1, уесца; уядуцца; пр. уеўся, уелася; зак.
1. Глыбока пранікнуць, упіцца ў што‑н. (пра фарбу, пыл і пад.). У натруджаныя рукі Антона Пятровіча ўеліся драбнюсенькія пылінкі металу.Даніленка.У лазні Сымон старанна мыў рукі, бо ў іх яшчэ ў першы дзень работы ўелася смала.Чарнышэвіч.Сухі пыл уеўся за дзень у твар, укрыў плечы.Пташнікаў.//перан. Глыбока ўкараніцца. Уеліся прафесійныя звычкі.//перан.Разм.Вельмі захапіцца чым‑н., глыбока ўнікнуць у што‑н. Уесціся ў работу. □ Два вяскоўцы ля акна ўеліся ў карту.Шынклер.Бацька мой, патроху, вельмі ў чытанне ўеўся.Гарэцкі.
2. Урэзацца, упіцца; угрызціся. Моцна скруцілі Міколку рукі назад, аж уеліся рамяні ў цела.Лынькоў.Піла хутка ўелася ў мякіш сасновай кары.Галавач.Шчоўкнула, уелася ў грудзі Кароткая чарга!..Лойка.
3.перан.Разм. Надоўга застацца ў памяці, сэрцы і пад. Звон ходзікаў на ўсё жыццё ўеўся ў памяць Аксёну.Дуброўскі.
•••
Уесціся ў косці (пячонкі) — вельмі надаесці, апрацівець.
1. Прывыкнуць да якой‑н. стравы, корму; пачаць добра есці.
2.(часцейзадмоўем «не»). Наесціся (пра што‑н. вельмі смачнае). Аздоблен квас быў і грыбамі, Выключна ўсё баравічкамі; Цыбуля, перчык, ліст бабковы — Ну, не ўясіс[я]!..Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)