таўчы́, таўку́, таўчэ́ш, таўчэ́; таўчо́м, таўчаце́, таўку́ць; тоўк, таўкла́, -ло́; таўчы́; то́ўчаны; незак.

1. што. Рабіць больш дробным, драбніць.

Т. соль.

2. што. Размінаць таўкачом, робячы мяккім.

Т. бульбу.

3. што. Ачышчаць таўкачом у ступе зерне ад шалупіння.

Т. проса ў ступе.

4. што. Біць, разбіваць шмат чаго-н. (разм.).

Т. талеркі.

5. каго. Наносіць пабоі, збіваць (разм.).

6. што. Мяць, нішчыць, вытоптваць што-н.

Т. пасевы.

Таўчы ваду ў ступе (разм., неадабр.) — дарма траціць час, займацца непатрэбнай, безвыніковай справай.

|| зак. стаўчы́, стаўку́, стаўчэ́ш, стаўчэ́; стаўчо́м, стаўчаце́, стаўку́ць; стоўк, стаўкла́, -ло́; стаўчы́; сто́ўчаны і растаўчы́, -таўку́, -таўчэ́ш, -таўчэ́; -таўчо́м, -таўчаце́, -таўку́ць; -то́ўк, -таўкла́, -ло́; -таўчы́; -то́ўчаны (да 1—5 знач.).

|| наз. таўчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

purge

[pɜ:rdʒ]

1.

v.t.

1) ачышча́ць (і мара́льна), прачышча́ць

2) выдаля́ць, выкіда́ць непажада́нага (напр. з па́ртыі)

3) выкупля́ць, загла́джваць (напр. віну́)

2.

n.

1) ачышчэ́ньне

2) ачышча́льны сро́дак (лек)

3) чы́стка f. (паліты́чная)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

lchten I

1. vt

1) разрэ́джваць, ачышча́ць (лес)

2) праясня́ць, разганя́ць (цемру)

2. ~, sich

1) радзе́ць, радчэ́ць (пра лес)

2) праясня́цца, ясне́ць (пра неба)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

usmisten vt

1) ачышча́ць ад гно́ю (стойла)

2) фам. наво́дзіць пара́дак (у чым-н.);

den Schrank ~ ачы́сціць ша́фу ад хла́му, наве́сці пара́дак у ша́фе

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Кары́ць1ачышчаць дрэва ад кары’ (Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Янк. 3., КЭС., лаг.). Сувязь з лексемай кара (гл.) відавочная. Аднак цяжка вызначыць тып гэтай сувязі. Прасл. koriti мае другасныя значэнні і значэнне, зафіксаванае на ўсх.-слав. глебе (укр. корити, рус. корить), не мае адпаведных паралелей у іншых славянскіх мовах. Аднак калі прасл. koriti разглядаць як карэлят да čьrtǫ črěsti (?) ’рэзаць’, то значэнне ’ачышчаць дрэва ад кары’ можна разглядаць як першаснае, а kora як ’штосьці зрэзанае’.

Кары́ць2, укр. корити, рус. корить, чэш. kořiti ’пакараць’, славац. korit sa ’пакарацца’, в.-луж. korić ’пакараць’, польск. korzyć ’карыць’, балг. коря ’тс’, макед. кори ’тс’, серб.-харв. ко̀рити ’тс’, славен. koriti ’тс’: koriti sę ’спрачацца’. Найбольш верагодным з’яўляецца параўнанне з лац. carināre ’здзекавацца’, ірл. caire ’вымова, знеслаўленне’. Параўн. з апошнімі ст.-слав. корити ’знеслаўляць’, славац. koriťsa ’здзекавацца’, рус. коритись ’тс’. Семантычныя адрозненні двух радоў дзеясловаў вымушаюць нас дапусціць ідэю аб суіснаванні аманімічных дзеясловаў koriti1 і koriti2, якія, напрыклад, ва ўсходнеславянскіх мовах поўнасцю зліліся. Тады, магчыма, рэфлексацыі koriti1 са значэннем ’пакараць’ і адпаведна koriti sę1 ’спрачацца’ можна суаднесці з літ. kãras ’вайна’, гот. harjis ’войска’ (супраць Фрэнкель, 220 і Трубачоў, Эт. сл., 11, 76–77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

klären

1. vt

1) высвятля́ць, выраша́ць

2) тэх. ачышча́ць, адсто́йваць (вадкасць)

3) расчышча́ць (лес)

2. ~, sich

1) праясня́цца (пра надвор’е)

2) высвятля́цца

3) ачышча́цца, адсто́йвацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Кашары́цьачышчаць’ (Касп.). Сюды ж кашэ́рыцца ’старанна мыцца, ачышчацца’ (Шат.); параўн. яшчэ кашэ́рны (БРС). Рус. кошерный, польск. koszerny ’рытуальна чысты’ (у ст.-яўр. рэлігіі), ’дазволены да ўжытку’. У Фасмера, 2, 360, рус. ко́шерный, бел. ко́шэр. Тэрмін яўр. рытуалу. Непасрэднай крыніцай запазычання Фасмер (там жа) лічыць ідыш (košer; адсюль ням. koscher; усё са ст.-яўр. kāšēr ’прыдатны’). Падрабязную гісторыю слова дае Слаўскі, 2, 542–543. Ён адзначае, што ст.-яўр. kāšēr (прыметнік) ужываецца ў дзвюх формах: у форме нязменнай (без афармлення) і ў форме славянскага прыметніка (з суфіксам *‑ьnъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смарка́ць, смарка́ццаачышчаць нос’. Параўн. укр. сморка́ти, рус. сморка́ть(ся), стараж.-рус. смъркати, ц.-слав. смръкати, смръкъ ‘смаркачы’, польск. smarkać, smark ‘смаркачы’, в.-луж. smorkać, н.-луж. smarkaś, чэш. smrkati, славац. smrkať, серб.-харв. шмр́кати, славен. smŕkati, smŕk ‘соплі’, балг. смъ́ркам, макед. смрка, шмрка. Прасл. *smъrkъ, *smъrkati (або *smr̥kati) роднаснае літ. smùrgas ‘соплі’, smurkštinti ‘запэцкаць, забрудзіць’, лат. smurgât, новаперс. morg ‘соплі’; усё з і.-е. *smerk‑/*smerg‑ (параўн. сморгаць). Гл. Фасмер, 3, 691; Махэк₂, 562; Шустар-Шэўц, 1323; Сной₁, 586; Рэйзак, 586; Борысь, 562. Сюды ж смаркачы́ ‘соплі’, смарка́ч ‘малады нявопытны чалавек’, смаркуль ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gin

I [dʒɪn]

n.

джын -у m.

II [dʒɪn]

1.

n.

1) баво́ўнаачышча́льная машы́на

2) калаўро́т -а m., лябёдка f. (машы́на)

3) сіло́ n., сіло́к -ка́ m., па́стка f.

2.

v.t.

1) ачышча́ць баво́ўну

2) лаві́ць сіло́м (пту́шак, жывёлін)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

чы́сціць, чы́шчу, чы́сціш, чы́сціць; чы́шчаны; незак.

1. каго-што. Рабіць чыстым, здымаючы гразь, пыл і пад. з паверхні чаго-н.

Ч. касцюм.

2. што. Здымаць лупіны, скуру, луску і пад. (з гародніны, садавіны, рыбы і інш.; разм.).

Ч. бульбу.

Ч. рыбу.

3. што. Ачышчаць, вызваляць ад таго, што забруджвае, загрувашчвае што-н.

Ч. сад.

4. перан., каго-што. Абкрадаць, рабаваць (разм.).

5. перан., каго (што). Лаяць каго-н., сварыцца на каго-н. (разм.).

|| зак. вы́чысціць, -чышчу, -чысціш, -чысціць; -чышчаны (да 1 і 3 знач.), ачы́сціць, -чы́шчу, -чы́сціш, -чы́сціць; -чы́шчаны (да 1—4 знач.) і пачы́сціць, -чы́шчу, -чы́сціш, -чы́сціць; -чы́шчаны (да 1—4 знач.).

|| наз. чы́стка, -і, ДМ -тцы, ж., чы́шчанне, -я, н. (да 1—3 знач.) і ачы́стка, -і, ДМ -тцы, ж.

|| прым. чысці́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Ч. агрэгат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)