БРАІЛО́ЎСКІ Уладзімір Веньямінавіч (н. 4.1.1947, Масква),
бел. кампазітар. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1971). З 1980 на Беларусі. З 1984 заг.муз. часткі Магілёўскага абл.драм.т-ра, з 1990 дырэктар і маст. кіраўнік Магілёўскай абл. філармоніі; арганізатар (1995) Міжнар. фестывалю «Залаты шлягер». Працуе ў розных жанрах. Сярод твораў: кантата (1983), вак.-сімф. паэма «Дваццаць восем» (1983); сімфонія (1984), сімфаньета, З сімф. уверцюры, фантазія для кларнета з сімф.арк.; сюіта для скрыпкі і фп.; канцэрт для валторны з арк.; 12 прэлюдый для фп. (1984); накцюрны, вак. цыклы, інстр. п’есы; папуры і фантазіі; апрацоўкі нар. песень; песні; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРО́НІН Мікалай Мікалаевіч (13.12.1904, г. Уладзімір, Расія — 4.4.1976),
рускі археолаг і гісторык мастацтва. Д-ргіст.н. (1945), праф. (1946). Скончыў Уладзімірскі ін-тнар. асветы (1923), Ленінградскі ун-т (1926). З 1932 навук. супрацоўнік Дзярж. акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (з 1959 Ін-та археалогіі АНСССР). Вывучаў гісторыю культуры і дойлідства гарадоў Стараж. Русі. У 1949 вёў раскопкі на Замкавай гары ў Гродне. Даследаваў збудаванні і фрэскі Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра ў Полацку, дойлідства Смаленска 12—13 ст.Арганізатар выдання, рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі культуры Старажытнай Русі» (т. 1—2, 1948—51). Дзярж. прэмія СССР 1952, Ленінская прэмія 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬКА (сапр.Міляеў) Васіль Сцяпанавіч
(7.4.1893, с. Бурты Чаркаскай вобл., Украіна — 18.3.1972),
украінскі рэжысёр, акцёр, педагог. Нар.арт.СССР (1944). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1912, рэжысёрскую — у 1920. У 1926—56 (з перапынкамі) узначальваў Адэскі ўкраінскі муз.-драм.т-р (у 1948—56 — гал. рэжысёр). Сярод роляў: Шпак і Шальменка («Шальменка-дзяншчык» Р.Квіткі-Аснаўяненкі), Бублік («Платон Крэчат» А.Карнейчука), Банка («Макбет» У.Шэкспіра), Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля). Паставіў спектаклі: «За двума зайцамі» паводле М.Старыцкага (1925), «У нядзелю рана зелле капала...» паводле В.Кабылянскай (1955), «Гайдамакі» паводле Т.Шаўчэнкі (1961) і інш.Арганізатар шэрагу тэатр. студый, заснавальнік тэатр. музея ў Кіеве (1924).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЯКО́ЎСКІ Станіслаў (1896, г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. — 1943),
бел. грамадскі і культурны дзеяч, публіцыст. Д-р тэалогіі. Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю, Грыгарыянскі ун-т у Рыме. Быў ксяндзом у прыходах Гродзеншчыны і Беласточчыны, выкладаў у Віленскіх бел. гімназіі і настаўніцкай семінарыі. Пасля высылкі польск. ўладамі з Вільні А.Станкевіча ўзначальваў бел. каталіцкую парафію. Арганізатар і выдавец бел. дзіцячага час. «Пралескі». Аўтар шэрагу артыкулаў па бел. гісторыі, філасофіі, этыцы ў перыяд. друку, якія падпісваў уласным прозвішчам і псеўданімамі (Стасіла, Стасюк з-пад Нёмна і інш.). Расстраляны ням.-фаш. захопнікамі разам з групай бел. каталіцкіх святароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГРО́ДЗЕНСКАЯ КАПЭ́ЛА»,
творчае аб’яднанне. Створана ў 1992 як установа культуры Гродзенскага гарвыканкома. Арганізатар і маст. кіраўнік А.Бандарэнка, з 1996 — А.Саладухін. У складзе капэлы камерныя хор (дырыжор Л.Іконнікава) і аркестр (дырыжор У.Борматаў), інстр. ансамбль салістаў, салісты-вакалісты. У праграмах капэлы муз. творы розных стыляў, эпох і жанраў, ад камерных (рамансы, інстр. п’есы) да сімфанічных і вак.-сімфанічных (сімфоніі, кантаты, араторыі), старадаўніх і сучасных бел. кампазітараў, рус. і зах.-еўрап. класікаў 17—20 ст., духоўная музыка, бел.нар. песні і інш. Мае на мэце адраджэнне і развіццё традыцый бел.муз. мінуўшчыны, прапаганду лепшых узораў бел. і сусв.муз. мастацтва, культ.-асв. і выдавецкую дзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГО́Р’ЕЎ Андрэй Аляксандравіч (1.11.1883, С.-Пецярбург — 2.9.1968),
расійскі фізіка-географ. Акад.АНСССР (1939). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1907), вывучаў геаграфію ў Берлінскім і Гайдэльбергскім ун-тах. У 1909—16 супрацоўнік аддзела геаграфіі Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона. Арганізатар і кіраўнік (да 1951) Ін-та геаграфіі АНСССР, гал. рэдактар Кароткай геагр. энцыклапедыі (1960—66). Праводзіў даследаванні на поўначы СССР, Урале, у Якуціі. Працы прысвечаны агульнай тэорыі фіз. геаграфіі, прынцыпам і метадам фіз.-геагр. раянавання, характарыстыцы тыпаў геагр. асяроддзя, гісторыі развіцця геагр. думкі. Дзярж. прэмія СССР 1947. Залаты медаль імя М.М.Пржавальскага (1928), Вял. залаты медаль Геагр.т-ваСССР (1965).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУД (Wood) Генры Джозеф (3.3.1869, Лондан — 19.8.1944),
англійскі дырыжор. Д-р музыкі Оксфардскага ун-та (1926). Вучыўся ў Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане (1886—88), выкладаў у ёй (з 1923). З 1889 працаваў у розных оперных трупах. Арганізатар і кіраўнік «Праменад-канцэртаў» (з 1895) і інш. агульнадаступных сімф. канцэртаў, у т. л. «нядзельных». Дырыжыраваў на шматлікіх англ.муз. фестывалях, у т. л. Гендэлеўскіх у Лондане (з 1908). Выступаў з лепшымі аркестрамі свету, кіраваў Бостанскім сімф. аркестрам (1918). Стварыў шматлікія апрацоўкі для аркестра, фп. і інш. творы. Аўтар кн. «Аб дырыжыраванні» (1945, рус.пер. 1958). Муз. і літ. творы падпісваў псеўд. П.Кляноўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ЎСКІ Фёдар Фаміч (17.4.1901, в. Замошша Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 3.3.1970),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Віцебскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, ген.-маёр (1943), Герой Сав. Саюза (1943). У Чырв. Арміі з 1918. Скончыў Вышэйшую цэнтр. калгасную школу (1932). Удзельнік грамадз. вайны на Зах. фронце. З 1929 на адказных пасадах у с.-г. органах Віцебскай вобл. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну арганізатар падполля ў Віцебскай вобл., з 1942 камандзір партыз. атрада, у жн. 1942 — чэрв. 1944 камандзір Чашніцкай партыз. брыгады «Дубава». У 1944—53 сакратар Чашніцкага райкома КП(б)Б, дырэктар саўгасаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВАРЫ́ЦКІ Аляксандр Мікалаевіч (14.3.1884, г. Уфа, Башкортастан — 23.7.1952),
расійскі геолаг і петрограф. Акад.АНСССР (1939). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1909). У 1939—41 дырэктар Ін-та геал. навук АНСССР. У 1944—52 арганізатар і дырэктар Лабараторыі вулканалогіі АНСССР. У 1946—49 акад.-сакратар аддз.геал.геагр. навук АНСССР. Навук. працы па тэарэт. петраграфіі і геалогіі рудных радовішчаў. Вывучаў патухлыя вулканы Арменіі, стараж. вулканізм Урала, вулканы Камчацка-Курыльскай дугі. Распрацаваў навук. кірунак у петраграфіі — петрахімію. Яго імем наз. мінерал заварыцкіт. Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬІ́НСКІ Міхаіл Аляксандравіч (13.11.1856, С.-Пецярбург — 18.11.1941),
рускі сав. хімік-арганік і тэхнолаг, арганізатар анілінафарбавай прам-сці ў СССР. Ганаровы чл.АНСССР (1935). Скончыў Вышэйшую тэхн. школу ў Берліне (1882). Працаваў у Германіі. З 1918 у Маскоўскім ун-це, з 1925 у «Анілтрэсце», з 1931 у Ін-це арган. паўпрадуктаў і фарбавальнікаў. Навук. працы па хіміі фарбавальнікаў. Адкрыў утварэнне α-сульфа- і дысульфакіслот пры сульфіраванні антрахінону ў прысутнасці ртуці (1891). Распрацаваў спосаб атрымання першага сіняга кіслотнага антрахінонавага фарбавальніка, тэхналогію атрымання антрахінону акісленнем антрацэну (1928—32, разам з супрацоўнікамі). Прапанаваў метады атрыманая новых сульфакіслот антрахінону, кіслотных і кубавых антрахінонавых фарбавальнікаў (1899—1914), спосаб абсарбцыйнага фарбавання (1911).