ЛЯВО́НЦЬЕЎ ((Leontief) Васіль Васілевіч) (5.8.1906, С.-Пецярбург —9.2.1999),
амерыканскі эканаміст. Чл.Нац. Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, Брытанскай акадэміі. Замежны чл. Расійскай АН. Скончыў Ленінградскі ун-т (1925). З 1931 праф. эканомікі Гарвардскага, з 1975 — Нью-Йоркскага ун-таў. Распрацаваў метад эканоміка-матэм. аналізу «затраты-выпуск» для вывучэння міжгаліновых сувязей, структуры эканомікі і складання міжгаліновага балансу («Даследаванне структуры амерыканскай эканомікі», 1953); выкарыстоўваецца больш як у 50 краінах для прагназавання і праграмавання эканомікі. Значны ўклад зрабіў у прагноз развіцця сусв. эканомікі («Будучае сусветнай эканомікі», 1977). Нобелеўская прэмія 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗАІЦЫ́ЗМ, мазаічнасць,
прысутнасць у аднаго мнагаклетачнага арганізма клетак рознага генатыпу (выключэнне — палавыя клеткі ў працэсе меёзу). Такія арганізмы наз. мазаікамі або хімерамі. Напр., стракаталістасць у раслін, розная пігментацыя радужнай абалонкі вачэй у чалавека (адно вока карае, другое — блакітнае). Асн. прычыны — мутацыі і рэкамбінацыі ў клетках, што дзеляцца шляхам мітозу. Адрозніваюць М. са зменай генатыпу, плазматыпу і фенатыпічны М., звязаны са зменай функцыі гена ці яго дозы. Да М. адносяць таксама штучнае аб’яднанне груп клетак або органаў: трансплантацыя, прышчэпкі ў раслін і інш. Выкарыстоўваюць для аналізу мутацый, асаблівасцей развіцця арганізмаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКА́ЗНІКАВАЯ ФУ́НКЦЫЯ, экспаненцыяльная функцыя,
функцыя y = ez = exp z, дзе e = 2,718... — аснова натуральных лагарыфмаў. П.ф. y > 0 пры любых сапраўдных значэннях z, а ў камплекснай вобласці прымае ўсе камплексныя значэнні, акрамя нуля. Графік П.ф. наз. экспанентай. Адваротнай П.ф. з’яўляецца лагарыфмічная функцыя. У курсе матэм.аналізу разглядаецца П.ф. віду y = ax пры сапраўдных x і дадатных a, якая звязана з асн. П.ф. суадносінамі ax = exlna. П.ф. сустракаецца ў дастасаваннях, дзе скорасць змены якой-н. велічыні прама прапарцыянальная самой велічыні, напр., пры апісанні працэсу радыеактыўнага распаду, затухання ваганняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЗУ́ЧАСЦІ ТЭО́РЫЯ,
раздзел механікі, які вывучае паўзучасць матэрыялаў. Блізкая да пластычнасці тэорыі і рэалогіі.
У сувязі з разнастайнасцю мех. уласцівасцей цвёрдых цел паўзучасць розных матэрыялаў трактуецца з розных пазіцый. Для металаў пераважна карыстаюцца тэорыяй цячэння (апісвае паўзучасць пры напружаннях, якія зменьваюцца павольна і манатонна), і тэорыяй умацавання (прыдатныя для прыблізнага аналізу кароткачасовай паўзучасці пры высокім узроўні напружанняў); для палімераў — тэорыяй спадчыннасці (вызначае поўную дэфармацыю і апісвае некаторыя складаныя з’явы, напр., эфект зваротнай паўзучасці).
Літ.:
Ржаницын АР. Теория ползучести. М., 1968;
Арутюнян Н.Х., Колмановский В.Б. Теория ползучести неоднородных тел. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУКЦЯШЭ́ЛЬ (Алег Сцяпанавіч) (н. 27.5.1941, г. Харкаў, Украіна),
бел. вучоны ў галіне аўтамабілебудавання. Д-ртэхн.н. (1987), праф. <1989). Акад.Міжнар. акадэміі інфарм. тэхналогій (1995). Скончыў БПІ (1963). З 1965 у БПА (з 1990 заг. кафедры). Распрацаваў тэорыю аптымальнага кіравання сілавымі агрэгатамі аўтатрансп. сродкаў, тэорыю аналізу і сінтэзу мікрапрацэсарных сістэм аўтам. кіравання ступеньчатымі трансмісіямі, метадалогію і алгарытмы аўтаматызаванага праектавання сістэм аўтам. пераключэння перадач.
Тв.:
Проектирование трансмиссий автомобилей. М., 1984 (у сааўт.);
Автомобили: Конструкция. конструирование и расчет. Трансмиссия. Мн., 1985 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аналі́тык
(гр. analytikos = які адносіцца да аналізу)
1) спецыяліст, які займаецца аналізам рэчываў;
2) перан. той, хто мае схільнасць аналізаваць падзеі навакольнага свету і свае асабістыя адчуванні і перажыванні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЭСКРЫПТЫ́ЎНАЯ ЛІНГВІ́СТЫКА,
адзін з трох кірункаў класічнага структуралізму (поруч з Пражскім лінгвістычным гуртком і гласематыкай), што існаваў у 1-й пал. 20 ст. ў ЗША. Меў на мэце распрацаваць строгія фармальныя працэдуры апісання мовы: сфармуляваць кампактныя, несупярэчлівыя і вычарпальныя правілы, з дапамогай якіх у мове паслядоўна вылучаюцца на розных яе ўзроўнях (фаналагічным, марфалагічным, сінтаксічным) адзінкі, класы адзінак, а таксама вызначаюцца сувязі паміж адзінкамі розных узроўняў мовы і паміж адзінкамі аднаго класа. Для выканання гэтых задач у Д.л. распрацаваны 3 прыёмы навук. даследавання мовы: аналіз па непасрэдна састаўляючых, трансфармацыйны метад ігал. спосаб апісання мовы — дыстрыбутыўны метад. Напачатку першыя 2 прыёмы былі скіраваныя на выдзяленне адзінак і на правілы іх камбінавання, а дыстрыбутыўны метад — на выяўленне характару размеркавання адзінак у тэксце; т.ч. браўся пад увагу толькі план выражэння моўных адзінак (іх знешні, фармальны бок) і не разглядаўся іх план зместу (семантычны бок). Зараз выкарыстанне гэтых метадаў абапіраецца і на ўлік семантычных асаблівасцей мовы. Ад Д.л. бяруць пачатак некалькі школ: Іельская (засн. Л.Блумфілдам), звязаная пераважна з фармалізацыяй апісання мовы; Эн Арбарская побач з фармальнымі працэдурамі аналізу ўлічвае і псіхал. фактары ў мове (Ю.Найда, К.Пайк і інш.); генератыўная лінгвістыка даследуе звязны тэкст з дапамогай трансфармацыйнага аналізу і матэм. метадаў (Н.Хомскі і інш.).
Літ.:
Глисон Г. Введение в дескриптивную лингвистику Пер. с англ.М., 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРДЗЕ́ЙКА (Андрэй Вікенцьевіч) (20.6.1899, Мінск — 1941),
бел. гісторык. Скончыў БДУ (1925). Працаваў навук. супрацоўнікам Бел.дзярж. музея. Даследаваў пераважна зямельнае права і прававое становішча сялян у феад. эпоху. На аснове аналізу Статута ВКЛ 1566 даказваў існаванне прыгонніцтва ў ВКЛ. У «Нарысе сацыяльна-эканамічнага жыцця места Навагрудка ў XVI ст.» (1927) упершыню ў бел. гістарыяграфіі адзначыў ролю Навагрудка як сталіцы ВКЛ у 13 ст. Аўтар прац «Да пытання аб рэформе 1861 г.» (1928), «Прыказ Вялікага княства Літоўскага (фонд установы і функцыі)» (1929). 19.7.1930 арыштаваны, 10.4.1931 засуджаны на 5 гадоў ссылкі ў г. Елабуга (Татарстан). Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПРАБА́ЦЫЯ (лац. approbatio),
1) афіцыйнае ўхваленне, зацвярджэнне, вынесенае на падставе выпрабавання, праверкі, шырокага абмеркавання.
2) У сельскай гаспадарцы — абследаванне сартавых пасеваў і пладова-ягадных насаджэнняў для вызначэння сапраўднасці сорту, сартавых якасцяў і ўраджайнасці, праверкі выканання правілаў насенняводства. Апрабацыя палявых культур праводзіцца ў полі праз агляд, адбор і аналіз апрабацыйнага матэрыялу. Для кожнай культуры прадугледжана методыка апрабацыі, напр., фаза развіцця раслін у момант апрабацыі, плошча (у га) для адбору снапа, колькасць сцяблоў у снапе і г.д. Палявой апрабацыі падлягаюць усе сартавыя насенныя пасевы. Астатнія сартавыя пасевы рэгіструюць на аснове сартавых дакументаў. Вынікі аналізу запісваюць у акт апрабацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬКО́ЦКІ (Марат Антонавіч) (н. 2.1.1947, в. Блонь Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне радыёфізікі. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1970). З 1973 у НДІ прыкладных фіз. праблем пры БДУ, з 1995 у ін-це Дзіпрасувязь. Навук. працы па тэорыі і тэхніцы антэн, радыёпразрыстых акон і радыёфіз. вымярэнняў. Распрацаваў метады памяншэння радыёлакацыйнай прыкметнасці антэн, стат. аналізу дыфракцыйных абцякальнікаў і вымяральных сістэм.Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Тв.:
Применение статистических методов для анализа характеристик радиоголографических измерительных систем (у сааўт.) // Вопр. радиоэлектроники. Сер. ОВР. М., 1986. Вып. 13.