апошняе зледзяненне плейстацэну ў еўрап.ч. Расіі. Адбылося 80—11 тыс.г. назад. У пачатку зледзянення ледавік дасягаў макс. памераў і даходзіў да цяперашняга г. Цвер (ранневалдайская, калінінская, падпарожская стадыя), пасля чаго настала пацяпленне (сярэдневалдайскае, ленінградскае, манчалоўскае). У канцы валдайскага зледзянення ледавік зноў пашырыўся і падыходзіў да сучаснага Валдайскага узв. (познавалдайская, асташкаўская стадыі). Валдайскае зледзяненне адпавядае паазерскаму зледзяненню ў Беларусі, вюрмскаму зледзяненню ў Альпах, віскансінскаму ў Паўн.Амерыцы, вейхзельскаму, віслінскаму ў Зах. Еўропе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАСТАІДЭ́І (Blastoidea),
марскія бутоны, клас вымерлых ігласкурых. Больш за 50 родаў, 300 відаў. Вядомы з ардовіку да пярмі ўключна ў Еўропе, Казахстане, Паўн.Амерыцы, Інданезіі. На Беларусі рэшткі знойдзены пераважна ў пародах ардовіку. Жылі ў морах.
Цела даўж. да 35 см складалася з кароны, утворанай бутонападобнай чашачкай — тэкай са шматлікімі «ручкамі» — брахіёламі, і сцябла. Пад чашачкай знаходзілася сістэма вапняковых трубачак, якія служылі, верагодна, для дыхання. Рэшткі некаторых бластаідэй — вызначальнікі ўзросту каменнавугальных і пермскіх адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ КАЛУ́МБІЯ (La Gran Colombia),
Калумбія, федэратыўная рэспубліка на ПнПаўд. Амерыкі ў 1819—30. Утворана ў ходзе Вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26. Уключала Новую Гранаду (сучасная Калумбія) і Венесуэлу (з 1819), Панаму (з 1821), Кіта (цяпер Эквадор; з 1822). Сталіца — г. Багата. Прэзідэнт рэспублікі — С.Балівар, віцэ-прэзідэнт — Ф.Сантандэр. Пасля распаду федэрацыі (1830) б. яе члены сталі незалежнымі рэспублікамі (акрамя Панамы, якая ўвайшла ў склад Новай Гранады).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́ЎТАЯ ЛІХАМА́НКА,
вострая інфекц. хвароба чалавека з сімптомамі інтаксікацыі, гемарагічным сіндромам, жаўтухай. Выклікаецца вірусам, перадаецца камарамі роду Aëdes. Пашырана ў Паўд.Амерыцы і Зах. Афрыцы.
Інкубацыйны перыяд 3—6 (да 12) дзён, пасля паяўляецца ліхаманка, т-ра цела павышаецца да 39—40 °C, баляць галава і мышцы, пашкоджваюцца ныркі, печань (жаўтуха), крывяносныя сасуды (кровазліццё пад скуру і ва ўнутр. органы, ірвота з крывёю). Пасля хваробы застаецца імунітэт на 6—10 гадоў. Лячэнне сімптаматычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАВА́ЙКІ (Plegadis),
род птушак сям. ібісавых атр. буслападобных. 2 віды. Пашыраны на Пд Еўропы, Пд і ПдУ Азіі, у Амерыцы, Аўстраліі, Афрыцы. На Беларусі К. (P. falcinellus) — рэдкая залётная птушка. Жывуць калоніямі ў чаротавых зарасніках, на дрэвах па берагах вадаёмаў.
Даўж. цела да 66 см, дзюбы да 15 см, маса да 800 г. Апярэнне чырвона карычневае з метал. адлівам на спіне, крылах, хвасце. Канец дзюбы дугападобна загнуты ўніз. Кормяцца жабамі, апалонікамі, чарвямі, насякомымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШТА́НАВЫЯ ГЛЕ́БЫ,
тып глеб сухіх стэпаў, што ўтвараюцца ва ўмовах кантынентальнага засушлівага клімату з раслінным покрывам з кавылю, ціпчаку, розных відаў палыну. Асн. падтыпы: цёмна-каштанавыя, каштанавыя, светла-каштанавыя. Пашыраны ў Паўн. і Паўд.Амерыцы, на Пд Еўразіі.
Характарызуюцца непрамыўным тыпам воднага рэжыму, саланцаватасцю, нізкімі порыстасцю і водапранікальнасцю, насычанасцю кальцыем (да 80%), нейтральнай ці слабашчолачнай рэакцыяй. Гумусавы гарызонт 20—25 см. Выкарыстоўваюцца пад пасевы збожжавых, алейных і кармавых культур, пашы і сенажаці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́НАЙ (Kenai),
паўвостраў у Паўн.Амерыцы, на Пд Аляскі (ЗША). Удаецца ў заліў Аляска на 240 км. Шыр. да 113 км. На З абмежаваны зал. Кука, на У — зал. Прынс-Уільям. Берагі на У фіёрдавыя, на З — нізінныя. Рэльеф гарысты, выш. да 1884 м. Ледавікі. Клімат халодны акіянічны. Ападкаў да 1500 мм за год. Хвойныя лясы, лугі. Нац. парк Кенай—Ф’ёрдс, Кенайскі ласіны рэзерват. Здабыча газу (Кенай) і нафты (Суонсан-Рывер). Порт — Сьюард.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬЯ́НАС (ісп. llanos, множны лік ад llano раўніна),
назва некаторых раўнінных тэрыторый у раёнах ісп. каланізацыі (напр., Лана-Эстакада ў ЗША, Л.Арынока, Л.-Мохас і інш. у Паўд.Амерыцы). Таксама тып высакатраўнай саванны на раўнінах у бас.р. Арынока (тэр. Венесуэлы і Калумбіі). Укрыты густым і высокім травяным покрывам з перавагай злакаў, ёсць асобныя дрэвы або іх групы (тыпова маўрыкіева пальма). Па далінах рэк галерэйныя лясы. Выкарыстоўваюцца як паша, месцамі — пад земляробства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКРУ́ХА (Gomphidius),
род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. макрухавых. 15 відаў. Пашыраны ў Зах. Еўропе і Паўн.Амерыцы. На Беларусі 3 віды М.: пурпуровая (G. rutilus), ружовая (G. roseus) і яловая (G. glutinosus). Растуць на зямлі ў хвойных лясах. Пладаносяць у жн. — верасні.
Пладовае цела — шапка на ножцы — буйное або сярэдніх памераў, пакрытае сліззю, мяккамясістае. Слізістае або валакністае пакрывала звязвае шапку з ножкай. Пласцінкі тоўстыя, рэдкія, зыходныя. Споры авальнападоўжаныя, гладкія. Ядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́НСТЭРА (Monstera),
род кветкавых раслін сям. ароідных. Каля 50 відаў. Пашыраны ў трапічнай Амерыцы. У аранжарэях і пакоях вырошчваюць пераважна М. далікатэсную (M. deliciosa) з ядомымі пладамі са смакам ананаса.
Вечназялёныя расліны, кусты са звісаючымі паветранымі каранямі, ліяны, якія лазяць з дапамогай прыдаткавых каранёў (часта страчваюць сувязь з глебай і жывуць як эпіфіты).
Лісце буйное, скурыстае, перыстарассечанае, чаранок доўгі. Кветкі дробныя, двухполыя, сабраныя ў катах, абкружаны яйцападобным пакрывалам. Плод — ягада. Дэкар. расліны.