аперы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. таксама зак., каго. Рабіць (зрабіць) каму‑н. аперацыю (у 1 знач.). Аперыраваць хворага.

2. Праводзіць, выконваць ваенныя аперацыі.

3. чым. Карыстацца чым‑н., выконваць пэўныя дзеянні над чым‑н. Аперыраваць лічбамі. Аперыраваць фактамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заро́слы, ‑ая, ‑ае.

Які зарос чым-небудзь; парослы. Над лесасекай, зарослай густымі кустамі арэшніку, плыло павуцінне бабінага лета. Шамякін. Жыхар новай камеры быў высокі, гадоў пад сорак, мужчына. На яго худым, зарослым густой барадой твары хваравіта блішчалі вочы. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́валга, ‑і, ДМ ‑дзе, ж.

Лясная пеўчая птушка атрада вераб’іных з жоўтым і чорным або зеленаватым апярэннем. Вакол бадзёра пастуквалі па дрэвах дзятлы, над самай маёй галавой, недзе ў зялёным лісці, працяжна і меладычна свістала івалга. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кашчу́нстваваць, ‑вую, ‑вуеш, ‑вуе; незак.

1. Насміхацца над рэлігійнай святыняй, абражаць чые‑н. рэлігійныя пачуцці. — Замаўчы, грэшніца! — крыкнуў тады айцец Амброзіо і ўстаў з крэсла. — Ты асмельваешся кашчунстваваць! Маўр.

2. Зневажальна адносіцца да таго, што паважаюць, чым даражаць іншыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэфіцы́т, ‑у, М ‑цыце, м.

1. Перавышэнне расходаў над даходамі. Бюджэтны дэфіцыт.

2. Недахоп чаго‑н., нястача ў чым‑н. Дэфіцыт тавараў. Дэфіцыт у паліве. □ Да хлопца пацягнуліся з капшукамі партызаны. Папера была яшчэ большым дэфіцытам, чым тытунь. Шахавец.

[Ад лац. deficit — нестае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наздрава́ты, ‑ая, ‑ае.

З невялікімі, частымі адтулінамі, дзірачкамі; порысты. Наздраваты хлеб. Наздраваты шлак. □ Пачарнелы снег быў наздраваты і храбусткі. Новікаў. Над імклівым, сцюдзёным бяздоннем нябачна штурхаліся, шоргаліся, кружылі на месцы і зноў спяшаліся за плынню шэрыя, наздраватыя крыгі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўго́ласа, прысл.

Не моцна, не гучна, не на поўны голас. Пець напаўголаса. □ Васіль захадзіў па пакоі ўзад і ўперад, дэкламуючы верш напаўголаса. Дуброўскі. Заранік і Наташа схіліліся над столікам і, разглядаючы альбом са здымкамі, гаварылі паміж сабой напаўголаса. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́ры, ‑аў; адз. няма.

Насціл з дошак, прызначаны для спання, які знаходзіцца на пэўнай вышыні над падлогай або зямлёй. У палатцы паабапал праходу былі зроблены суцэльныя нары. Пальчэўскі. На двух’ярусных нарах ўзвышаліся туга пабітыя сеннікі, засланым байкавымі коўдрамі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаспе́лы, ‑ая, ‑ае.

Які не зусім паспеў. Недаспелыя вішні. □ Сонца млела над намі, жартавала рачушка, кланялася нам недаспелае жыта з таго берага. Нікановіч. // перан. Разм. Які не дасягнуў сталасці. — Ці мала робяць недаспелыя юнцы небяспечнага, захапіўшыся ружовай рамантыкай. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нівелі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

1. Спец. Вызначыць (вызначаць) вышыню пунктаў зямной паверхні над узроўнем мора або адносна якой‑н. пэўнай вышыні. Нівеліраваць мясцовасць.

2. перан. Знішчыць (знішчаць), згладзіць (згладжваць) розніцу паміж кім‑, чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)