Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ánhabenvt
1) насі́ць, мець пры сабе́, быць апрану́тым;
er hátte éinen Mántel an на ім было́ паліто́
2):
(j-metw.) ~ wóllen злава́ць (на каго-н. за што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
быль, ‑і, ж.
1. Тое, што сапраўды было, адбывалася, у адрозненне ад выдумкі, небыліцы. [Нікодым:] — Тут, чалавеча, так перамешана быль з небыліцай, што цяжка адрозніць, дзе праўда, а дзе творчая фантазія расказчыкаў.Машара.
2. Расказ, апавяданне аб праўдзівым здарэнні. Круглы год шумяць над Юркавай магілай высокія клёны. З пакалення ў пакаленне будзе перадавацца быль пра яго кароткае, але яркае жыццё.Курто.І зноў палілася старая быль пра камень: — Гэта было даўно, яшчэ пры паншчыне.Пестрак.Быль як смала, а небыліца як вадзіца.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
люстэ́рка, ‑а; Рмн. ‑рак; н.
1. Тое, што і люстра 1 (у 1, 2 знач.). Стаіць люстэрка аж да столі, На сценах граюць дываны.Бялевіч.Аер канчаўся, люстэрка затокі было зусім блізка.Хадкевіч.[Іра:] — Колер тваіх вачэй падобен на Балтыйскае мора: ніколі не ўловіш адцення яго колеру. А вочы — люстэрка душы.Гарбук.
2. Невялічнае люстра. У таксі, як і ў кожнай аўтамашыне, ёсць над рулём люстэрка.Брыль.Максім паставіў на скрыню чамадан, у века якога знутры было прыладжана люстэрка, і пачаў галіцца.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ценявы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да ценю (у 2, 6 знач.). Ценявыя ўзоры. Ценявая праекцыя. Ценявы тэатр. Ценявыя фарбы.
2. Які знаходзіцца ў цяні (у 1 знач.); неасветлены. Ценявы бок вуліцы. □ Некалі гэтая.. [ігруша] раскошна і маляўніча развіналася над хатай, яе лісце было да таго густое, што пры невялікім дожджыку ўвесь ценявы бок страхі аставаўся сухі.Кулакоўскі.
3.перан. Адмоўны, непажаданы. Ценявыя бакі жыцця Багдановіч раскрываў з настолькі вялікім пачуццём меры, што раскрыццё іх было ў яго сапраўды не «кветкамі зла».Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ponieważ
таму што; бо;
nie przyjdę, ponieważ nie mam czasu — не прыйду, бо не маю часу;
ponieważ było późno, pojechaliśmy taksówką — паколькі было позна, мы паехалі на таксі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
więc
такім чынам; дык вось; значыць; так што;
więc nie chcesz? — значыць, ты не хочаш?;
padało, więc na plaży było pusto — ішоў дождж, таму на пляжы было пуста
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
гумаля́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Уст. Гума 1, рызіна. Мяч з гумалястыкі. □ Разам з гэтымі прыпасамі ляжаў мячык і чалавек з гумалястыкі, у якога трэба было толькі дзьмухнуць, каб ён загукаў, як жывы.Колас.
[Ням. Gummielastikum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дамасе́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Пра таго, хто мала бывае на людзях і праводзіць свой вольны час дома. З суседзямі асаблівай дружбы не было, пісьменнік стаў дамаседам, чытаў і пісаў у сваёй каморцы.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)