Разм. Утвараць хлюпат. Хмуры восеньскі дождж слепіць шыбы, чутно, як ён хлюпоча пад акном.Хадановіч.Твар, рукі, вопратка — усё было заліта дажджом; вада пацякла ў халявы і хлюпатала ў ботах.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хмызня́к, ‑у, м.
Кусты, зараснікі дробных маладых дрэўцаў. Лес быў густы, з непралазнымі хмызнякамі.Якімовіч.Беражыстая рэчка ўтапілася ў хмызняках і лазе; спрадвеку жалобна журчыць пра людскія надзеі, як сведка таго, што было.Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хро́сніца, ‑ы, ж.
Уст. Хросная дачка ў адносінах да хросных бацькоў. Дзядзька Раман, чалавек дасціпны, бывалы, узяў сабе ролю гаспадара, па вясковых законах у яго на гэта было маральнае права: Саша — яго хросніца.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрумст, ‑у, М ‑сце, м.
Хруст, трэск. Віця паднёс, [пясок] да мікрафона і пацёр у далонях. Хрумсту не было.Шыцік.Убачыў [Гарэнка] у абед, як Юрка гэты з хрумстам аплятае салёныя [а]гурочкі, такія пругкія, сакаўныя.Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цо́тны, ‑ая, ‑ае.
Які пры дзяленні на два не мае астатку; проціл. няцотны. Цотны лік. □ Лукаш успомніў, што па цотных днях, а сёння якраз было дваццаць чацвёртае ліпеня, прыходзіў цягнік з боку Вільнюса.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяві́на, ‑ы, ж.
Сцябліна травы; травінка. Зялёная цявіна мятліцы./ У параўнанні. Францкевіч, абняможаны і вялы, стаў, як цявіна.Чорны.На .. камені стаяла босая дзяўчынка. Гадоў мо з пятнаццаць ёй было. Тоненькая, як цявіна.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шква́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца шквалам, са шкваламі (у 1 знач.). Шквальны вецер. □ Надыходзіла ноч, шквальная, ліўневая.Шыцік.
2. Моцны, масіраваны (пра стрэльбу). Выбрацца з акопа нельга было пад такім шквальным агнём.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпіёнскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шпіёна, шпіёнства; які належыць шпіёну. Прыйдзе ўвечары Наўмыснік, прынясе шпіёнскія матэрыялы.Чорны.Гледачу было зразумела, што толькі так можна размаўляць у абставінах паліцэйскага нагляду, шпіёнскага сыску.Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпіёнства, ‑а, н.
Тое, што і шпіянаж; вышукванне, высочванне каго‑, чаго‑н. Яму [следчаму] было дастаткова ўпэўненасці каменданта паліцыі і некаторых паліцэйскіх, што толькі грамадоўцы маглі забіць Сашку, помсцячы за яго правакацыі і шпіёнства.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
судзі́ць
1. (усудзе) ríchten vt;
судзі́цькаго-н.тс.перан. über j-n Gerícht halten*; über j-n zu Gerícht sitzen*;
2.спарт. das Spiel léiten;
3. (меркаваць) be¦úrteilen vt, úrteilen vi (über A);
ёй (не) было́ су́джана … es war ihr (nicht) beschíeden [bestímmt] …
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)