А́НДЭРСАН ((Anderson) Карл Дэвід) (3.9.1905, Нью-Йорк — 1991),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН (1938). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1927), дзе і працаваў (у 1939—78 — праф.). Навук.працы па фізіцы рэнтгенаўскіх і касм. прамянёў, элементарных часціц. Адкрыў пазітрон (1932), з’яву нараджэння электронна-пазітроннай пары з гама-кванта (1933), мюон (1936) і вызначыў яго масу. Нобелеўская прэмія 1936.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НДЭРСАН (Мікалай Іванавіч) (24.9.1845, Эстляндская губ. — 1907),
вучоны-мовазнавец, гісторык навукі. Чл.-супрацоўнік Рас.геагр.т-ва (з 1889). Скончыў Тартускі ун-т (1870). У 1872—94 выкладаў стараж. мовы ў Мінскай гімназіі, у 1894—97 праф. Казанскага ун-та. Навук.працы па гісторыі фін. мовы. Аўтар кн. «Аб найстаражытнейшых школах чалавечага роду» (Мн., 1886).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НДЭРСАН ((Anderson) Філіп Варэн) (н. 13.12.1923, г. Індыянапаліс, штат Індыяна, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН (1967). Скончыў Гарвардскі ун-т (1943). З 1967 — праф. Кембрыджскага, з 1975 Прынстанскага ун-таў. Навук.працы па фізіцы цвёрдага цела, магнетызме, звышправоднасці, квантавай хіміі, ядз. фізіцы. Стварыў тэорыі ферамагнетызму (1950), звышправоднасці (1958), выявіў стацыянарны эфект Джозефсана (1963). Нобелеўская прэмія 1977.
бел. генетык-селекцыянер. Д-рс.-г.н. (1990). Скончыла Ленінградскі с.-г.ін-т (1970). З 1973 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук.працы па генетыцы, селекцыі, насенняводстве і тэхналогіі вырошчвання грэчкі. Аўтар асн. раянаваных на Беларусі сартоў грэчкі: Чарнаплодная, Аніта, Беларуская, Жалейка, Жняярка, Зарэчная, Ілія і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯ́ЕЎ (Васіль Іванавіч) (н. 3.1.1926, Мінск),
бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д-ртэхн.н. (1970), праф. (1972). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1948). З 1951 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук.працы па мех. і тэхнал. уласцівасцях металаў, па кантактным узаемадзеянні металаў і сплаваў.
Тв.:
Высокоскоростная деформация металлов. Мн., 1976 (у сааўт.);
Диаграмма состояния железоуглеродистых сплавов. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬЧУ́К (Эдуард Антонавіч) (н. 28.5.1936, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне сац. гігіены і арганізацыі аховы здароўя. Д-рмед.н., праф. (1994). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1959). З 1982 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1987 дэкан). Навук.працы па пытаннях арганізацыі мед. абслугоўвання сельскага насельніцтва. Распрацаваў методыку мед. рэабілітацыі ў лячэбна-прафілактычных установах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРСАНО́Ф’ЕВА (Вера Аляксандраўна) (22.7.1890, Масква — 29.6.1976),
савецкі геолаг. Чл.-кар. Акадэміі пед. навук СССР (1945). Вучаніца А.П.Паўлава. Навук.працы па стратыграфіі палеазойскіх адкладаў басейна верхняй Пячоры, геамарфалогіі Паўн. Урала, таксама па гісторыі геал. навукі і папулярызацыі геал. ведаў. Залаты медаль імя А.П.Карпінскага АНСССР (1950). Імем Варсаноф’евай названа адна з вяршынь Прыпалярнага Урала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІН ((Wien) Вільгельм) (13.1.1864, Гафкен, Германія, цяпер у Калінінградскай вобл., Расія — 30.8.1928),
нямецкі фізік. Чл. Берлінскай АН. Скончыў Берлінскі ун-т (1886). З 1892 праф. у розных ун-тах Германіі. Навук.працы па тэрмадынаміцы, гідрадынаміцы, оптыцы і электрычнасці. Тэарэтычна вывеў закон выпрамянення абсалютна чорнага цела (гл.Віна закон выпрамянення). Вызначыў даўжыню хвалі рэнтгенаўскага выпрамянення. Нобелеўская прэмія 1911.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯТЧА́ННІКАЎ (Кім Аляксандравіч) (9.5.1924, в. Рэпкі Валынскай вобл., Украіна — 13.12.1981),
бел. вучоны ў галіне санітарыі і гігіены. Д-рмед.н. (1972). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957). З 1957 у Бел.сан.-гігіенічным НДІ, з 1972 у Бел. акадэміі фіз. выхавання і спорту. Навук.працы па даследаванні таксікалогіі інсектыцыдаў, эксперым. тэрапіі атручэння фосфарарганічнымі злучэннямі, спартыўнай гігіене.
бел. вучоны ў галіне гігіены. Д-рмед.н. (1964), праф. (1965). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1934). З 1943 працаваў у ім, з 1960 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук.працы па гігіене, планіроўцы сельскіх нас. пунктаў, камунальнай гаспадарцы.