УО́ЛСАЛ (Walsall),
горад у цэнтр. ч. Вялікабрытаніі, на ПнЗ ад г. Бірмінгем, у канурбацыі Уэст-Мідлендс. 263 тыс. ж. (1999). Стараж. цэнтр рымарскай вытв-сці і металаапрацоўкі. Чорная і каляровая металургія, станка- і аўтамабілебудаванне, эл.-тэхн. прам-сць; вытв-сць скураных вырабаў.
т. 16, с. 242
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРУМЧЫ́ (кіт. Дыхуа),
горад на ПнЗ Кітая, у аазісе даліны р. Урумчы. Адм., эканам. і культ. цэнтр Сіньцзян-Уйгурскага аўт. р-на. Каля 1150 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, вуглездабыўная, хім., цэм., маш.-буд., лёгкая. Ун-т.
т. 16, с. 257
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УХУ́,
горад ва ўсх. ч. Кітая, прав. Аньхой. Каля 500 тыс. ж. (2000). Марскі порт на р. Янцзы. Трансп. вузел і гандл.-размеркавальны пункт с.-г. раёна бас. Янцзы. Прам-сць: металургічная, маш.-буд., у т. л. суднаверфі, баваўняная, шаўковая, харч., гарбарная, гумавая.
т. 16, с. 288
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУА́ (Foix),
гістарычная вобласць на Пд Францыі, у Пірэнеях, на мяжы з Іспаніяй. У дэпартаменце Ар’еж. Пл. каля 3 тыс. км² Нас. каля 140 тыс. ж. (2000). Гал. горад — Фуа. Здабыча жал. руды, каляровых металаў. На базе ГЭС развіта электраметалургія. У гарах — авечкагадоўля.
т. 16, с. 494
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕЛУА́Н,
горад у Егіпце, прыгарад Каіра. 359 тыс. ж. (1991). Прам-сць: металургічная, машынабудаванне (вытв-сць чыг. вагонаў), цэм., шаўковая і інш. Бальнеакліматычны курорт. Абсерваторыя. За 5 км ад Х. — Хелуанскі некропаль (30—28 ст. да н.э.), з шахтавымі грабніцамі з сырцовай цэглы.
т. 17, с. 10
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЙНА,
вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на Пд ад горада і 24 км ад чыг. ст. Пінск, 185 км ад Брэста. 465 ж., 179 двароў (2003). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
т. 17, с. 41
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫКІЛІ́,
вёска ў Глускім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр Казловіцкага с/с. За 25 км на ПнУ ад г.п. Глуск, 150 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Брожа. 133 ж., 59 двароў (2003). Клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла партызан.
т. 17, с. 303
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́МЕН,
горад на ПнУ Балгарыі. У 1950—65 наз. Калараўград. 112 тыс. ж. (1991). Прам-сць: трансп. машынабудаванне (вытв-сць грузавых аўтамабіляў), каляровая металургія (алюм. пракат), харчасмакавая, швейная. Помнік 1300-годдзя балг. дзяржавы. Паблізу Ш. руіны стараж. балг. сталіц Пліскі і Прэслава.
т. 17, с. 485
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧО́ЛКАВА,
горад у Маскоўскай вобл. Расіі, на р. Клязьма (бас. р. Ака). Вядомы з 1521—22, з 1925 горад. 107,3 тыс. ж. (1996). Чыг. станцыя. Прам-сць: тэкст. (баваўняная, шаўковая, вытв-сць тэхн. тканін, фетравых вырабаў), хім. (лакі, фарбы), вітамінная, машынабудаванне і металаапрацоўка.
т. 17, с. 499
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́СЬКАЎШЧЫНА,
вёска ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і с.-г. вытв. кааператыва. За 14 км на ПнУ ад г.п. і чыг. ст. Лёзна, 54 км ад Віцебска. 178 ж., 63 двары (2003). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 18, кн. 1, с. 313
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)