УРУМЧЫ́ (кіт. Дыхуа),
горад на ПнЗ Кітая, у аазісе даліны р. Урумчы. Адм., эканам. і культ. цэнтр Сіньцзян-Уйгурскага аўт. р-на. Каля 1150 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, вуглездабыўная, хім., цэм., маш.-буд., лёгкая. Ун-т.
т. 16, с. 257
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)