Tempus minuit luctus maestaque corda juvat

Час памяншае смутак і супакойвае журботныя сэрцы.

Время уменьшает скорбь и успокаивает печальные сердца.

Гл.: Dies aegritudinem...

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

ча́йный ча́йны;

ча́йное де́рево бот. ча́йнае дрэ́ва;

ча́йная ро́за бот. ча́йная ру́жа;

че́рез час по ча́йной ло́жке па кро́пельцы цы́ркаць; цы́ркаць пакрысе́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паціра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Час ад часу церціся. Сівы конь у аглоблях паволі хрупаў канюшыну з пярэдняга палукашка і час ад часу, каб адагнацца ад заедзі, паціраўся вялізнай галавой аб спіну гаспадыні. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халі́ф, ‑а, м.

Гіст. Тытул вярхоўнага духоўнага і свецкага правіцеля мусульман, які меў уладу ў шэрагу краін мусульманскага Усходу. // Асоба, якая мела гэты тытул.

•••

Халіф на час — тое, што і каліф на час (гл. каліф).

[Араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратрэ́сціся сов. протрясти́сь; (от холода) продрожа́ть;

усю́ ноч ~тро́сся ў даро́зе — всю ночь протря́сся в доро́ге;

гадзі́ну ~тро́сся на маро́зечас продрожа́л на моро́зе

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патапе́нне Месца, якое заліваецца вадой у час дажджоў, разводдзя, наваднення (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

lifetime

[ˈlaɪftaɪm]

1.

n.

1) праця́г жыцьця́, век -у m.

in my lifetime — на маі́м вяку́

2) час трыва́ньня

lifetime of the contract — час кантра́кту

2.

adj.

на ўсё жыцьцё, пажыцьцёвы

a lifetime friend — ся́бра на ўсё жыцьцё

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

калі́, прысл. і злуч.

1. прысл. пыт. У які час?

К. ж вы прыйдзеце? К. гэта будзе?

2. прысл. неазнач. Калі-небудзь.

Ці чуў ты к. такое? 3. прысл. неазнач. У няпэўны будучы час. Заходзь к. да нас.

4. прысл. азнач. Ужыв. як абстрактнае абазначэнне часу (звычайна ў спалучэнні з часц. «вось»).

Вось к. мне трэба было вярнуцца.

5. злуч. часавы. Ужыв. ў пачатку даданага сказа і выражае:

а) частковае або поўнае супадзенне ў часе дзеяння галоўнага і даданага сказаў; у той час як.

К. ўзышло сонца, мы ўжо былі дома;

б) паслядоўнасць дзеяння; пасля таго як.

Я надта перапужалася, к. пачула такое;

в) паўтаральнасць дзеяння (часта са словамі «заўсёды», «кожны раз» і інш.).

Мы заўсёды рады, к. вы прыязджаеце да нас.

6. злуч. умоўны. Выражае рэальную ўмову здзяйснення, існавання чаго-н.

К. працаваць, дык працаваць.

К. глянеш з пагорка, то ўсё ўбачыш як на далоні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

sometimes

[ˈsʌmtaɪmz]

adv.

час-часо́м; ча́сам, часа́мі

He comes to visit sometimes — Ён ча́сам прыхо́дзіць у адве́дкі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Маладзён, маладзёнак ’малады, малы, малакасос’ (Нас.), ’падлетак, малы’ (Шат.), ’жаніх у час вяселля’ (Касп., Пан.), ’малады хлопец, мужчына’ (Нар. Гом.), ’нядаўна народжанае дзіця’ (КЭС, лаг.). Рус. молодёны ’малады з маладой’, молодён ’немаўля’, ’малады чалавек’, польск. młodzień ’юнак’. Да прасл. mold‑ěnъ < moldъ > малады́ (гл.). Сюды ж маладзёна, маладзёнка ’маладзіца’ ’маладая дзяўчына’ (ТС, Нар. Гом.), маладзёны ’маладыя ў час вяселля’ (паўн.-усх., КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)