Пу́хця (пухтя) ’той, хто надзьмуў шчокі’ (кобр., Нар. лекс.), укр. пухтя ’таўсцяк’. Аддзеяслоўны назоўнік, параўн. пухтиты ’ўспыхваць, гудзець (пра агонь)’ (Клім.). Рус. пухтеть ’паднімацца, паадходзіць (пра цеста); брадзіць’, серб.-харв. puhtati ’пускаць бурбалкі, бурліць’ і асабліва пу́хор ’попел, што Уздымаецца ўверх’; усё да *puxati ’пыхаць, дзьмуць’ (Скок, 3, 69). Гл. nyxaijь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акія́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Усё воднае покрыва Зямлі або яго частка паміж мацерыкамі.

Паўночны Ледавіты а.

2. перан. Што-н. неабсяжнае, неабдымнае, нязмерная маса чаго-н.

○

Паветраны акіян — пра атмасферу, паветраную прастору.

|| прым. акія́нскі, -ая, -ае і (спец.) акіяні́чны, -ая, -ае.

Акіянскі флот.

Акіянічнае рыбалоўства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зразуме́лы, -ая, -ае.

1. Даступны разуменню.

Зразумелае пытанне.

Дакладчык даволі зразумела (прысл.) растлумачыў факты, падзеі.

2. Апраўданы, небеспадстаўны.

Цалкам зразумелае пярэчанне.

3. зразуме́ла, пабочн. сл. Вядома, канечне.

Я, зразумела, згадзіўся на яго прапанову.

4. зразуме́ла, безас., у знач. вык. Ясна.

Усё зразумела.

|| наз. зразуме́ласць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пуцяво́дны, -ая, -ае.

У выразах:

1) пуцяводная зорка —

а) зорка, якая ўказвае напрамак дарогі;

б) перан. пра таго, хто вызначае чый-н. жыццёвы шлях, развіццё дзейнасці (кніжн.).

Ён быў не толькі братам, а і пуцяводнай зоркай усё жыццё;

2) пуцяводная ніць (кніжн.) — тое, што дапамагае знайсці правільны шлях, рашэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераара́ць, -ру́, -рэ́ш, -рэ́; -ро́м, -раце́, -ру́ць; -ры́; -ра́ны і пераво́раны; зак.

1. што. Узараць занава.

П. бульбянішча.

2. што і чаго. Узараць усё, многае.

Колькі зямлі пераараў за свой век.

3. што. Правесці баразну ўпоперак чаго-н.

П. дарогу.

|| незак. пераво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. пераво́рванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панаця́гваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Нацягваючы, напяць усё, многае.

П. вяроўкі.

2. што. Надзець на сябе многа чаго-н., накрыцца чым-н. — пра ўсіх, многіх (разм.).

Дзеці панацягвалі на сябе коўдры.

3. чаго. Прыцягнуць, прынесці за некалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго-н. (разм.).

П. галля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парашы́ць, -рашу́, -рэ́шыш, -рэ́шыць; зак., што, на чым і з інф. (разм.).

1. Прыняць якое-н. рашэнне, рашыць.

Парашылі, што трэба ехаць неадкладна.

Ну, на чым вы тут парашылі?

2. Падумаўшы, разважыўшы, прыйсці да якога-н. вываду.

Усё абгледзеўшы, мы парашылі, што нехта ўжо тут быў да нас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упэ́ўнены, -ая, -ае.

Які цвёрда верыць у што-н., перакананы ў чым-н.; цвёрды, рашучы.

У. ў поспеху.

У. ў сабе (не сумняваецца ў сваіх сілах, магчымасцях). Упэўнена (прысл.) гаварыць.

У. крок.

У. адказ.

◊

Будзь упэўнены — не сумнявайся, не турбуйся (усё будзе так, як трэба).

|| наз. упэ́ўненасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Trott m -s, -e рысь (бег каня);

es geht álles den álten ~ усё ідзе́ па-старо́му

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Lack m -(e)s, -e

1) лак

2) сургу́ч;

◊

fértig ist der ~! разм. ≅ усё ў пара́дку!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)