Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
niestosownie
недарэчы; не да месца; неналежным чынам; неналежна;
zachowywać się niestosownie — паводзіць (трымаць) сябе неналежна
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
spanie
spani|e
н.
1. сон; спаннё;
do ~a — спальны;
2.месца для спання; пасцель
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Га́ры ’выгаралае месца на тарфяным балоце; пажарышча’ (Яшкін). Параўн. рус.гарь ’лясны пажар, выгаралае месца’, га́ря ’тс’. Да *garь (*gorěti). Параўн. прасл.*garь у розных значэннях у Трубачова, Эт. сл., 6, 102–103.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́цераб ’месца, дзе высечаны лес; расцярэблены кусты’ (слаўг., Яшк.), про́церэб, про́тэрэб, про́терэб ’тс’ (Выг.; лук., Шатал.), ст.-бел.протеребокъ ’раскарчаванае месца; працярэблены ўчастак лесу’ (Ст.-бел. лексікон). Да церабіць (гл.), параўн. яшчэ выцераб.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэзідэ́нцыя ’месца, дзе пастаянна знаходзіцца ўрад, або асобы, якія займаюць высокія адміністрацыйныя пасады’ (ТСБМ). Ст.-бел.резыденцыя ’месца пастаяннага знаходжання прадстаўніка ўлады’ < ст.-польск.rezydencyja < с.-вяк.-лац.residentia (Булыка, Лекс. запазыч., 33).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЯТРА́К, ветраны млын,
вытворчая пабудова для памолу зерня з выкарыстаннем энергіі ветру. Былі пашыраны ў многіх краінах Еўропы з 12—13 ст., звычайна мураваныя. На Беларусі вядомы з 16 ст., найб. пашыраны ў 18 — пач. 20 ст., драўляныя. Вярчальны момант ад парных крылаў (звычайна 4), умацаваных на гарыз. вале, праз зубчатыя колы перадаваўся на верт. вал і камяні паставоў. Бываюць ветракі стрыжнёвыя (казловыя, слупавыя) і шатровыя. У стрыжнёвых высокі абшыты дошкамі квадратны ў плане каркас з 2-схільнай страхой (часта з залобкам з боку крылаў) паварочваўся вакол цэнтр. слупа, умацаванага на крыжавіне з тоўстага бярвення — козлах. Больш дасканалыя і магутныя шатровыя ветракі (пашыраны пераважна на У Беларусі) мелі высокі стацыянарны зрубны ці каркасны 8-гранны або круглы аб’ём і рухомую верхнюю частку — шацёр, які разам з крыламі пры дапамозе дышля ставілі супраць ветру. Сустракаліся (пераважна на З і Пн Беларусі) і невял. сядзібныя ветракі (казлоўкі), у т. л. на колах — для перавозкі з месца на месца. Выкарыстоўваліся да сярэдзіны 20 ст.
Я.М.Сахута.
Вятрак з в. Шчолкава Валагодскай вобл. (Расія).Вятрак з в. Русіно Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОРБу чалавека,
вынік паталаг. змены крывізны пазваночніка, выкліканай разбурэннем цел пазванкоў туберкулёзным працэсам, іх спаданнем, парушэннем суадносін паміж пазванкамі, зрушэннем назад асцістых адросткаў і дужак разбураных цел. Перыяд ад занесенай у пазванкі інфекцыі да з’яўлення гарба ў хворых, якія не лечацца, залежыць ад узросту (ва ўзросце 3 гадоў горб з’яўляецца праз 3—6 месяцаў, пасля 5 гадоў — праз 8—12 месяцаў), стану здароўя, месца лакалізацыі пашкоджання (у шыйным і паяснічным аддзелах горб выяўляецца пазней і пры значных разбурэннях, у грудным — раней і хутка павялічваецца). У дарослых пераважна краявое пашкоджанне цел пазванкоў і горб не ўтвараецца нават пры пашкоджанні значнай іх колькасці. У дзяцей пры туберкулёзным пандыліце частка пазванкоў, што знаходзяцца вышэй над разбуранымі, нахіляецца ўперад, заднія часткі разбураных цел выгінаюцца назад і ўтвараюць горб. Яго форма і памер залежаць ад ступені пашкоджання пазваночніка (пры частковым разбурэнні цел пазванкоў горб мае дугападобную форму), лакалізацыі пашкоджання (верхнегрудны аддзел — месца самых вял. дэфармацый, у сярэднегрудным аддзеле форма гарба найчасцей востравугольная, у паяснічным не бывае вял. гарба). Лячэнне туберкулёзнага спандыліту антыбактэрыяльнае і артапедычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПА́МЯЦЬ»,
шматтомнае серыйнае выданне энцыклапедычнага характару гісторыка-дакументальных хронік раёнаў і гарадоў Беларусі. Выдаецца паводле пастановы ўрада Рэспублікі Беларусь «Аб выданні ў рэспубліцы кніг Памяці» на бел. мове (асобныя дакументы і матэрыялы на рус. мове). Для падрыхтоўкі рукапісаў створаны гар. і раённыя камісіі з удзелам вучоных і краязнаўцаў. Выданне пачата выд-вам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П.Броўкі ў 1985 («Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Шумілінскага раёна»). На 2000 над выданнем кніг серыі працуюць усе дзярж. выд-вы, выдадзена больш за 70 кніг. Кожная кніга мае раздзелы: «Ад часоў першабытных — 1917», «1917—1941», «1941—1945», «1945 — да нашых дзён». Цэнтр.месца ў выданні прысвечана перыяду Вял.Айч. вайны, у якім змешчаны спісы воінаў Чырв. Арміі, што загінулі ў час абароны і вызвалення раёна (горада) і пахаваны на яго тэрыторыі; воінаў-землякоў, якія загінулі ці прапалі без вестак; партызан, падпольшчыкаў, удзельнікаў антыфаш. руху, асоб, якія садзейнічалі партыз. руху і падполлю. У апошнім раздзеле вельмі значныя падраздзелы «Матэрыяльная і духоўная спадчына» і «З гісторыі населеных пунктаў». У кнізе вял.месца адведзена дакумент. матэрыялам. Кожнае выданне багата праілюстравана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНАЎБО́РАЧНЫЯ МАШЫ́НЫ,
с.-г. машыны для ўборкі травы, нарыхтоўкі сена і сенажу.
У залежнасці ад спосабу сенаўборкі выкарыстоўваюцца: для скошвання травы — рознага тыпу касілкі; варушэння яе з мэтай больш хуткага высыхання — варушылкі (звычайна механічныя з шарнірнымі лемяшамі); зграбання сена ў валкі — граблі, падборкі сена з валкоў у копы — падборшчыкі, валакушы; транспарціроўкі копаў да месца сціртавання — капавозы (1 або 2 навясныя грабельныя рашоткі з механізмамі падымання і апускання, устаноўленыя на колавым трактары); укладкі сена ў стог і копаў на трансп. сродкі — стагакіды, прасавання сена ў цюкі (стандартныя, кароткамерныя, буйнагабарытныя) — прэс-падборшчыкі, падборшчыкі-ўкладчыкі цюкоў; загатоўкі здробненага сена — самаходныя і прычапныя камбайны, здробненае сена ад якіх дастаўляецца да месца дасушвання і захоўвання; прыгатавання травяной мукі, гранул і брыкетаў з зялёнай масы, што прывозіцца з поля — спец. памолачныя агрэгаты, гранулятары, брыкетавальнікі, інш.кормапрыгатавальныя машыны і спец. стацыянарныя тэхнал. лініі.
Літ.:
Практикум по сельскохозяйственным машинам. Мн., 1997.