Хорта (Horta) Віктар (6.1.1861, г. Гент, Бельгія — 8.9.1947), бельгійскі архітэктар; адзін са стваральнікаў стылю мадэрн. Вучыўся ў АМ у Генце (з 1876) і Бруселі (з 1880). Праф. Свабоднага ун-та ў Бруселі (1892—1912), АМ у Антверпене (1919—27) і Бруселі (1912—31, у 1927—31 дырэктар). З 1915 працаваў у Вялікабрытаніі, у 1916—19 у ЗША. Для пабудоў О. (пераважна асабнякі) характэрны свабода планіроўкі, падабенства канструкцый да прыродных форм, пластычнасць аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, шырокае выкарыстанне металу і шкла, выяўленне іх дэкар. магчымасцей, стыліст. адзінства ўсіх элементаў збудавання. У дэкоры інтэр’ераў і фасадаў багата выкарыстоўваў расл. арнамент, увёў у стылістыку мадэрну гнуткую лінію — т. зв. ўдар О., ці ўдар бізуна. Сярод твораў: асабнякі Таселя (1892—93), Сольве (1895—1900), Нар. дом (1896—99) — усе ў Бруселі. У позняй творчасці перайшоў на пазіцыі неакласіцызму (Цэнтр. вакзал у Бруселі, 1953). Іл.гл. ад арт.Мадэрн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІЙЧУ́К (Васіль Уладзіміравіч) (н. 12.2.1922, г. Жытомір, Украіна),
бел. скульптар. Скончыў Адэскае маст. вучылішча (1949). Творам уласцівы псіхалагізм вобразаў, дэталёвая прапрацоўка форм, імкненне да дакладнай перадачы натуры. Сярод станковых кампазіцый «Вызваленне» (1951), «Улетку» (1954), «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» (1958), «Маці партызана» (1961), «Подзвіг» (1963), «Мір, Праца, Свабода, Роўнасць, Братэрства, Шчасце ўсіх народаў» (1968), «Генерал Даватар» (1972), «Перамога», «На апаленай зямлі», «Клятва партызан» (усе 1975), «Дзеці вайны» (1984); партрэты М.Калініна (1975, 1977), А.Сахарава (2000), удзельнікаў партыз. руху на Беларусі ў гады Вял.Айч. вайны. Аўтар помнікаў У.І.Леніну ў гарадах Старыя Дарогі (1959), Столін (1980, з С.Селіханавым), Ф.Э.Дзяржынскаму ў г. Дзяржынск (1959, з А.Заспіцкім) і партызанцы А.Ф.Колесавай у г. Крупкі (1967), Калініну ў Мінску (1979, з І.Глебавым), манументаў воінам Сав. Арміі і бел. партызанам, якія загінулі ў гады вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКІ́ТА (Віктар Васілевіч) (н. 25.4.1955, г. Гродна),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1979). У 1981—86 выкладаў у ім. Працуе пераважна ў станковай (творы па матывах паэм Я.Купалы «Курган», «Адвечная песня», 1982; серыі паводле зб. У.Караткевіча «Мая Іліяда», 1983; «Гродна — горад мой старажытны...», 1988 і інш.) і кніжнай (іл. да кніг «Мудрыя дарадцы», 1983; «Жывая вада», 1985, «Палескія легенды», 1986, А.Грачанікава; «Санеты і трагедыі» У.Шэкспіра, 1989; «Скарына на Градчанах» А.Лойкі, 1990; «Чортаў скарб» У.Караткевіча, 1995; да серыі «Французскія народныя казкі», 1997) графіцы, а таксама ў жывапісе («Падзенне Ікара», 1993; «Горад мой старажытны», 1995; «Легенда Свіцязі», «Край мой родны», абодва 1999, і інш.) і камбінаванай тэхніцы («Зніклыя цывілізацыі», 1994; «Графіка мора», «Графіка лесу», «Бацькаў кошык», усе 1999). Работы М. адметныя метафарычнасцю, сімволіка-алегарычнымі матывамі, асацыятыўнасцю.
В.Мікіта. Ілюстрацыя да кнігі А.Лойкі «Скарына на Градчанах». 1990.
латышскі кампазітар, дырыжор; адзін з заснавальнікаў лат. класічных оперы і балета. Брат Екабса Медыньша і Язепса Медыньша. Скончыў 1-ы Рыжскі муз.ін-т па класах фп., скрыпкі і віяланчэлі (1909). З 1904 скрыпач аркестра Лат.т-ра ў Рызе, з 1913 (з перапынкам) дырыжор Лат. оперы. У 1928—44 гал. дырыжор сімф. аркестра і муз. кіраўнік Лат. радыё. У 1921—44 выкладаў у Латв. кансерваторыі (з 1929 праф.). З 1944 жыў у Германіі, з 1948 — у Стакгольме. Сярод твораў: оперы «Агонь і ноч» паводле Я.Райніса (1921, дылогія), «Багі і людзі» (1922), «Хлопчык з пальчык» (1927), «Свавольніца» (1939), балеты «Перамога кахання» (1935), «Стальныя крылы» (1936; усепаст. ў Рызе); сімф. творы, у т. л. 4 арк. сюіты, паэмы «Іманта» (1924), «Сіняя гара» (1927); канцэрты для віяланчэлі і для фп. з арк.; камерна-інстр. творы, сольныя песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́РБУТ (Уладзімір Іванавіч) (14.4.1888, хутар Нарбутаўка Глухаўскага р-на Сумскай вобл., Украіна — сак. 1938),
рускі паэт. Брат Г.І.Нарбута. Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це (1906—12). Уваходзіў у аб’яднанне акмеістаў «Цэх паэтаў». У 1922—28 на парт. і выдавецкай рабоце ў Маскве. У 1936 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1908. У першым зб. «Вершы» (1910) пераважае тэма прыроды. У паэт. зб-ках «Алілуя» (1912, арыштаваны цэнзурай; 2-е выд. 1922), «Вій» (1915), «Верацяно» (1919), «Плоць», «У вогненных слупах», «Вершы пра вайну» (усе 1920), «Вялікдзень» (1922) і інш. тэмы адчаю і надзеі, спалучэнне розных стылістычных і моўных пластоў — ад біблейскага да вясковага. Аўтар паэмы «Аляксандра Паўлаўна» (1922), апавяданняў, этнагр. нарысаў, артыкулаў пра М.Гумілёва, С.Гарадзецкага, М.Клюева, М.Цвятаеву, В.Мандэльштама і інш. Творчасці Н. ўласціва сувязь з укр. фальклорам, выкарыстанне ўкраінізмаў, царкоўнаславянізмаў, інтэнсіўнасць фарбаў, натуралізм.
чэшскі скульптар; заснавальнік чэш.скульпт. школы пач. 20 ст. Вучыўся ў Празе ў майстэрнях Т.Сейдана (1864—66) і В.Левы (1867—70), у АМ (1868—72). Выкладаў у Маст.-прамысл. школе (з 1885) і АМ (1896—1919) у Празе. Зазнаў уплыў А.Радэна. У творчасці эвалюцыяніраваў ад рамантызму да рэалізму і неакласіцызму. Стварыў узнёслыя, манум. вобразы гіст. дзеячаў Чэхіі і герояў нар. эпасу, якія спалучаюць сімвалічную абагульненасць трактоўкі з жыццёвай канкрэтнасцю. Сярод твораў: дэкар. скульптуры партала Нац.т-ра (1871—72), скульпт. групы на мосце Ф.Палацкага (1881—97), помнік св. Вацлаву (1888—1912), партрэтная статуя кардынала Шварцэнберга ў саборы св. Віта (1891—95), помнік Ф.Л.Рыгеру (1903—14; усе ў Празе), статуі для будынка парламента ў Вене (пач. 1880-х г.), серыя алегарычных статуй «Музыка» (1892—1912), партрэтныя бюсты, надмагіллі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЦЕ́ХІН (Аляксей Анціпавіч) (13.7. 1829, г. Кінешма Іванаўскай вобл., Расія — 29.10.1908),
рускі драматург, празаік. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1900). Скончыў Яраслаўскі Дзямідаўскі ліцэй (1849). Удзельнік літ.-этнагр. экспедыцыі 1856. У 1880-я г. займаўся тэатр. рэформамі, у 1882—90 кіраваў драм. трупамі Пецярбурга і Масквы. Друкаваўся з 1851. У «мужыцкіх» драмах «Суд людскі — не божы», «Шуба авечая — душа чалавечая» (абедзве 1854), «Чужое дабро не на карысць» (1855), рамане «Сялянка» (1853) ідэалізацыя патрыярхальнасці рус. вёскі, фалькл. і этнагр. матывы. Спроба аб’яднаць сац. і этычную праблематыку, паказаць грамадскія праблемы праз прызму маральных патрабаванняў у п’есах «Мішура» (1858), «Вакантнае месца» (паст. 1880), «Адрэзаны кусок» (1865; усе забараняліся цэнзурай) і інш. У аповесцях і апавяданнях 1870—80-х г. крытычнае стаўленне да сялянскай абшчыны. Аўтар раманаў «Крушынскі» (1856), «Каля грошай» (1876), «Маладыя парасткі» (1879), цыкла нарысаў «Вясковыя міраеды» (1880), тэатр. рэцэнзій і інш.