ПРАДВЫЗНАЧЭ́ННЕ,

рэлігійнае вучэнне, паводле якога ўсё у свеце прадвызначана воляй Бога. Ідэя П. ўзнікла ў часы язычніцтва ў форме фаталізму, падпарадкавання чалавека лёсу, касм. неабходнасці. Хрысціянства выступіла з вучэннем пра ласку Божую, якая зыходзіць на абраных. Зыходзячы са спасылкі на недасканаласць і грахоўнасць прыроды чалавека, прыхільнікі Пелагія сцвярджалі магчымасць самаст. выратавання душы праз добрыя справы і заступніцтва царквы. Гэтыя падыходы ў трактоўцы П. ляглі ў аснову правасл. і каталіцкай дактрын выратавання. Ідэі Аўгусціна развіў пратэстантызм у вучэннях М.Лютэра і англіканства. Кальвіністы лічаць, што чалавечы лёс знаходзіцца ў абсалютнай залежнасці ад Бога, які выбірае ці адвяргае чалавека яшчэ да яго нараджэння. Некаторыя пратэстанты дапускаюць, што сац.-эканам. актыўнасць асобы і высокі ўзровень дабрабыту можа сведчыць аб магчымай абранасці. Вучэнне П. лягло ў аснову некаторых канцэпцый тэалогіі, гісторыі ў якасці абгрунтавання ідэі богаабранасці (яўр. народу, Расіі, ЗША і інш.). Дактрына П. выразна выяўляецца ў іудаізме, ісламе і інш. рэлігіях.

А.​А.​Цітавец.

т. 12, с. 536

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЎНАВА́ГА механічнай сістэмы,

стан механічнай сістэмы (цвёрдага цела), што знаходзіцца пад дзеяннем сіл, пры якім усе яе пункты з’яўляюцца нерухомымі адносна выбранай сістэмы адліку. Р. мае месца, калі ўсе сілы, што дзейнічаюць на сістэму, ураўнаважаны — раўнадзейная сістэмы сіл і сума момантаў сіл, што дзейнічаюць на цела, раўняюцца нулю.

Бывае ўстойлівая, няўстойлівая і нейтральная. Устойлівая Р., калі пасля малога адхілення ад раўнаважнага стану сістэма зноў вяртаецца ў яго, дакладней пачынае рабіць малыя ваганні адносна стану Р. Няўстойлівая Р., калі пасля малога адхілення ад раўнаважнага стану сістэма ўсё больш і больш ад яго аддаляецца. Пры н е й тральнай Р. цела пасля малога адхілення ад раўнаважнага стану працягвае заставацца ў Р. ў новым становішчы (напр., шар на гарыз. плоскасці або цвёрдае цела, замацаванае на восі вярчэння, што праходзіць праз цэнтр цяжару). Р. вадкасцей і газаў вывучаецца ў гідрастатыцы і аэрастатыцы.

А.​І.​Болсун.

Раўнавага механічнай сістэмы: 1 — устойлівая; 2 — няўстойлівая; 3 — нейтральная.

т. 13, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭДУ́КТАР (ад лац. reductor які адводзіць назад),

1) механізм для змены скорасці вярчэння (найчасцей для яе зніжэння і павышэння вярчальнага моманту) пры перадачы руху ад аднаго вала да другога. Звычайна ў Р. выкарыстоўваюць зубчастыя перадачы, чарвячныя перадачы, ланцуговыя перадачы і іх спалучэнні. Бываюць адна- і шматступеньчатыя, манціруюцца ў закрытым корпусе як асобны агрэгат ці ўбудаваныя ў машыну. У камбінаваным прыводзе Р. кампануюць з варыятарам. У адрозненне ад каробкі перадач перадатачны лік Р. — велічыня пастаянная.

2) Прылада для аўтам. прапускання вадкасці (пары, газу) з поласці высокага ціску ў поласць меншага ціску і падтрымання яго на зададзеным узроўні. Выконвае функцыі засцерагальнага і запорнага клапана. Ціск у Р. зніжаецца аўтам. рэдукцыйным клапанам, які звязаны з гібкай плоскай мембранай (знаходзіцца пад ціскам вадкасці з аднаго боку і вінтавой спружыны — з другога).

Рэдуктары: а — з чарвячнай перадачай; б — з электрарухавіком (матор-рэдуктар; 1 — рэдуктар, 2 — электрарухавік); в — прамога дзеяння для рэдуцыравання газу (1 і 6 — спружыны, 2 — клапан, 3 — штурхач, 4 — мембрана, 5 — націскны дыск).

т. 13, с. 553

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САКАВІ́ТЫЯ КАРМЫ́, сакаўныя кармы,

раслінныя кармы з вял. колькасцю вады (больш за 70%), якая знаходзіцца ў звязаным стане. Да іх належаць зялёныя кармы, сілас, кармавыя караняплоды (буракі, турнэпс, бручка), клубні (бульба, тапінамбур), бахчавыя культуры (гарбузы, кавуны, кабачкі). Скормліваюцца ў сырым выглядзе. Станоўча ўплываюць на абмен рэчываў, страваванне, малочную прадукцыйнасць («малакагонныя» кармы; у іх лізіну і трыптафану больш, чым у зерневых кармах), спрыяюць лепшаму засваенню грубых кармоў. Маюць адносна нізкую агульную пажыўнасць: ад 0,1 да 0,3 кармавых адзінак у 1 кг корму. У сухім рэчыве пераважаюць лёгкарастваральныя вугляводы (крухмал і цукар). С.к. (за выключэннем бабовых раслін і сіласу з іх) бедныя пратэінамі (1—1,5%), клятчаткай (1—1,5%) і амаль не маюць тлушчаў. У попеле пераважаюць солі калію і натрыю; кальцыю і фосфару 0,03—0,04%. С.к. багатыя вітамінамі С, групы В, некат. (напр., гарбузы, морква, зялёны корм, сілас) — карацінам. Найб. рацыянальнае выкарыстанне С.к. у летні перыяд пры арганізацыі зялёнага канвеера.

т. 14, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

bawić

незак.

1. забаўляць, бавіць, весяліць;

bawić gości — забаўляць гасцей;

przestało bawić — надакучыла; абрыдла; перастала забаўляць;

2. быць; знаходзіцца; гасціць;

nie baw długo — не затрымлівайся; не баўся доўга

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

górować

незак.

1. дамінаваць, перасягаць, пераўзыходзіць, перавышаць;

górować technicznie — пераўзыходзіць у тэхнічных адносінах;

górować wykształceniem — пераўзыходзіць адукацыяй;

2. страляць вышэй цэлі; даваць пералёт;

3. астр. знаходзіцца ў зеніце

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лясны́, лясны́й, ліснэ́й ’уласцівы лесу’, ’які жыве, расце, знаходзіцца ў лесе’, ’багаты лесам, лясісты’, ’які мае адносіны да лесаводства’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ); ’дзікі’ (пра яблыні, пчолы)’ (глыб., віл., іўеў., воран., чэрв., Сл. ПЗБ). Прасл. lěs‑ьnъ. Да lěsъ > лес (гл.). Значэнне ’дзікі’ — уплыў балтыйскага субстрату; цяпер яму адпавядаюць лат. прыметнікі ад mežs ’лес’: meža pīle ’дзікая качка’ męża zvēri ’дзікія звяры і інш.’ (Непакупны, Связи, 77–82). Сюды ж лясныя пчолы ’дзікія пчолы’ (чэрв., іўеў., воран., З нар. сл.); лясны клоп ’смярдзюха’ (Сцяшк.), польск. leśnieć ’дзічэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глы́за ’глыба’ (БРС, Байк. і Некр.). Роднаснае слова (як і ў выпадку з глы́бай) знаходзіцца толькі ў рус. мове. Параўн. рус. глы́за ’глыба, ком’, якое засведчана ў многіх дыялектах рус. мовы. Трубачоў (Эт. сл., 6, 161–162) звязвае з *gluza, *gluzъkь (*gluza ’шышка’) і *glyba (гл. глы́ба). Раней Трубачоў (Слав. языкозн., V, 178) меркаваў, што гэта слова, магчыма, праславянскі дыялектызм бел. мовы, адзін са шматлікіх словаўтваральных варыянтаў агульнай зыходнай асновы, параўноўваючы глы́за з прасл. не толькі *glyba, але і *gluda (рус. глу́да), прасл. *gluta (славен. gluta).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калю́ба ’качарга’ (Сцяшк.). У іншых крыніцах як быццам не адзначаецца. Этымалогія няясная, магчыма, знаходзіцца ў сувязі з рус. дыял. кал‑f кол‑: коляба ’крыўляка’, калябиться ’крыўляцца, ламацца’, каляга ’калека, бязногі’, каляжина ’вывернутае з коранем дрэва, корч’, каляжыться ’крыўляцца, ламацца’, каляжка ’нага, ножка’; параўн. яшчэ да семантыкі смал.* кальчушка ’крывая палка’ і ’крывая нага’. Відавочна, што пэўных доказаў мяркуемай сувязі няма, да таго ж наогул нельга выключыць магчымасць як памылковага запісу, так і недакладнай яго расшыфроўкі, іншымі словамі, аўтэнтычнай формай павіцца быць кацюба (Цыхун, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыці́н 1 ’сховішча; прыстанішча; прытулак’ (Нас., Стан.), ’прытон’ (Гарэц.). Укр. дыял. прити́н ’прыстанак, прытулак’, рус. дыял. прити́н, притю́н ’месца, дзе што-небудзь знаходзіцца, адбываецца’; ’месца для вартавога; вартаўнічы пост’; ’месца, дзе любяць збірацца’; прити́нное (притю́нное) место ’месца, дзе ахвотна збіраюцца, прыемнае месца’. Паводле Варбат (Морфонология, 80), прасл. *pritinъ ад *tęti (гл. прыціна́ць, цяць).

Прыці́н 2 ’папрок’ (Касп.), прыці́нкі ’рэзкія папрокі, шпількі’ (Нас.). Да прыціна́ць (гл.); параўн. рус. смал. при́цинки ’папрокі, прыдзіркі’, укр. притя́ти слово ’рэзка адказаць’, притя́ты язиќ(а) ’прымусіць каго-небудзь менш гаварыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)