прайсці́ся, прайдуся, пройдзешся, пройдзецца; пр. прайшоўся, ‑шлася, ‑шлося; заг. прайдзіся; зак.

1. Зрабіць некалькі крокаў; прагуляцца. [Рэдактар] устаў з-за стала, прайшоўся па кабінеце, потым сеў на крэсла насупроць Зараніка. Хадкевіч. // Пратанцаваць. Надышла чарга і да Ганкі: яе прымусілі танцаваць «Лявоніху», і, саромеючыся, яна прайшлася ў танцы па хаце. М. Стральцоў. / у вобразным ужыв. Вецер прайшоўся па соснах — Па клавішах залатых. Іверс.

2. Падвергнуць якой‑н. апрацоўцы, якому‑н. уздзеянню паверхню чаго‑н. Учора зранку нават так было: задумаўся [Антон] і не заўважыў, як фуганкам залішне прайшоўся. Пальчэўскі.

3. Разм. Хутка правесці рукой па чым‑н. Каля клуба, відаць, на ганку, нехта прайшоўся па нізкіх ладах баяна. Ракітны. Падаючы .. [паштальёну] хлеб, яна адарыла яго такой усмешкай, што ён палічыў патрэбным яшчэ раз прайсціся па сваіх вусах. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысво́іць, ‑свою, ‑своіш, ‑своіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць што‑н. чужое сваёй уласнасцю. Кожны тыдзень, а то і два разы на тыдні Арцём вазіў дровы ў Глыбокае, і ўсё ішло добра. Ён быў вельмі сумленны хлопец і ні разу не прысвоіў сабе гроша. Машара. — [Еўдакія] хітрая, можа забраць, прысвоіць, а надзець, так хутка не надзене. Кулакоўскі. Аднойчы .. [Іван], прабраўшыся ў друкарскі цэх, дацягнуўся да наборнай касы і прысвоіў поўную жменю літар. Навуменка. // Выдаць за сваё, прыпісаць сабе што‑н. — Змог жа Марконі прысвоіць вынаходства Нанова і пажыць мільёны. Зуб.

2. Надзяліць чым‑н., даць што‑н. (званне, імя, чын і пад.). Прысвоіць званне ўдарніка камуністычнай працы. □ Паслаў .. [Заслонаў] Жэню ў дэпо вучыцца на слесара, а праз два месяцы яму прысвоілі трэці разрад. Шчарбатаў. Неўзабаве [Лескаўцу] прысвоілі званне старшага лейтэнанта. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расквітне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Расцвісці, распусціцца (пра кветкі, расліны). [Міхась:] Ёсць папараць-кветка. Толькі яна пакуль што ў нас для адных паноў цвіце... Але хутка яна і для нас расквітнее. Козел. Занядбаныя, без догляду,.. [цюльпаны] нейкім цудам расквітнелі. Ус.

2. перан. Стаць прыгожым, здаровым; дасягнуць росквіту. Расквітнела ты, дзяўчына, Як чырвоная каліна, Жаніхоў хапае ў нас, Пра вяселле думаць час. Дзеружынскі. Адэля на будоўлі была падобна на ўсіх тынкоўшчыц брыгады, дзе яна працуе разам з Васілінай. Затое ў гэтым вось блакітным плацці яна расквітнела незвычайна. Савіцкі. [Жанчына:] — Маша ажно расквітнела. Люба паглядзець на маладзіцу! Шамякін.

3. перан. Дасягнуць высокай ступені развіцця; праявіцца з большай сілай. Расквітнела жыццё. Расквітнеў талент мастака. □ На ніве разгорнутага камуністычнага будаўніцтва пышна расквітнела і культура Малдавіі, яе літаратура і мастацтва. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.

1. Кудахтаць, утвараць сокат (пра курэй). У сенцах спакойна, непалохана ходзяць белыя куры — кудахчуць, сакочуць. Сіпакоў. Ходзіць курачка ля току і сакоча: — Ко-ку! Ко-ку! Шушкевіч. // Стракатаць, утвараць строкат (пра насякомых, птушак). Бясконцым, здаецца, на ўсю зямлю, хорам сакаталі конікі і пырскалі з-пад ног на ўсе бакі. Дуброўскі. Толькі сарока, пералятаючы з дрэва на дрэва, трывожна сакатала. Бажко.

2. Часта стукаць, страляць, трашчаць. Раўлі гарматы, трывожна сакаталі кулямёты на Валакаламскай шашы. Няхай. Калёсы часта і дробна сакаталі па мёрзлай зямлі. Мележ. За сцяною плаўна.. сакатала швейная машына. Ракітны.

3. перан. Разм. Хутка, не сціхаючы, гаварыць; балбатаць. Сам.. [Бабіч] гаворыць мала, а толькі слухае, як другія сакочуць, прычым на яго твары ўвесь час красуе найдабрэйшая ўсмешка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стра́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі моцны, нястрымны ў сваім праяўленні (пра пачуцці). Дзейнасць пісьменнікаў прасякнута вялікім імкненнем адлюстраваць веліч і героіку свайго часу, страсным жаданнем сказаць сваё новае слова. Пшыркоў. // Пранікнуты моцным пачуццём, уздымам, натхненнем. Страсныя спрэчкі. □ Рэвалюцыйная эпоха патрабавала баявога, страснага, палітычнадзейснага слова. Івашын.

2. Які з вялікім уздымам адносіцца да чаго‑н., цалкам аддаецца якой‑н. справе. Страсны барацьбіт за шчасце народа. // Уласцівы такому чалавеку, які належыць яму. Была ціша, і толькі здалёк, з танцавальнай пляцоўкі, далятаў сумны і страсны голас спевака: круцілі пласцінку. Караткевіч.

3. Здольны на моцнае каханне, страсць. Страсны чалавек. // Вельмі палкі, гарачы. Яшчэ трапяталіся смехам вейкі, як .. [Рэня] ўздыхнула і раптам парыўчата абняла .. [Алёшку], страсным пацалункам апаліла анямеўшыя губы яго, выхапіла з рук самавар і хутка знікла за форткай. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шча́ўе, ‑я, н.

1. Шматгадовая травяністая і паўкустовая расліна сямейства драсёнавых, лісце якой мае кіслы смак і ўжываецца ў ежу. Такое высокае і сакавітае шчаўе расло, што між яго трэба было адшукваць рэдкія і хілыя кусцікі чырвонай канюшыны. Пянкрат. Вася натрапіў на багатую шчаўем мясціну і апусціўся на калені. Курто. Юстына кожны год рабіла тры градкі і сеяла на іх шчаўе. Гартны. // Лісце, сцябло такой расліны. Цяпер, седзячы ля стала, на табурэціку і перабіраючы шчаўе, Васілінка ўспамінае сваё небяспечнае падарожжа. Ус.

2. Страва, прыгатаваная з лісця гэтай расліны. Іванка і бацька хутка пасёрбалі шчаўя, забеленага малаком. Мележ. Потым разведчык, зацягнуўшы на выцвіўшай гімнасцёрцы ўсе свае «кавалерыйскія» рамяні, сядзеў за сталом і вельмі ахвотна сёрбаў шчаўе, сяк-так засіўленае смятанай. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тандэ́т ’дрэнная танная рэч; нізкаякасны выраб’ (ТСБМ, Варл.), ’дзяшоўка; таўкучка’ (Байк. і Некр.), ’месца гандлю старымі, ужыванымі рэчамі’ (Жд. 3), ’таўкучка, дзе ўсё можна купіць танна’ (Нас.), на тандэ́т ’абы-як’ (Сл. ПЗБ), на тандэ́та ’на скорую руку, абы-як’ (ТС), тандэ́тны ’танны, лубочны’ (Байк. і Некр.), ’танны, нетрывалы, зроблены не на заказ’ (Касп., Стан.), ’нястала, похапкам зроблены, танны’ (Нас.), ст.-бел. танде́та ’базар, таўкучка’ (XVI ст., КГС). Праз польск. tandet, tandeta ’няякасны тавар, рыззё, халтура; барахолка’ або непасрэдна з мовы ідыш — з tandet ’тс’, tandetne(r) ’халтурны’ (Шульман, Полымя, 1926, 8, 213), параўн. nejen af tandetхутка і кепска (шыць)’ (Астравух, Ідыш-бел. сл. 789), што звязана з ням. Tändelmarkt ’таўкучка’, якое ад Tand ’дробязь, драбяза’; фіналь ‑eta на польскай глебе па аналогіі з wendeta ’таўкучка’ (Брукнер, 565). Не выключана паходжанне тэрміна з раманскіх моў, параўн. ісп. tanto ’пакупная цана; грошы для гульні’, што ўзыходзіць да лац. tantym ’столькі, такая колькасць’, гл. Фасмер, 4, 18; ЕСУМ, 5, 514.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тасќаць ’штурхаць’ (жлоб., акц., ЛА, 2), таска́цца ’штурхацца’ (рэч., ЛА, 2), таскану́ць ’штурхануць’ (рэч., ЛА, 2), сюды ж, відаць, таскатня́ ’перацягванне з аднаго месца на другое; хаджэнне па розных месцах, куды пасылаюць’ (Нас.). Укр. таска́ти ’цягаць’, дыял. таска́ть ’занадта хутка ехаць; гнаць (пра скаціну’; кідаць (што-небудзь цяжкае)’, рус. таска́ть ’цягаць’, польск. дыял. taskać ’тс’, taszczyć ’тс’ (з усх.-слав., Борысь, 628). Параўноўваючы з чэш. tasit ’сячы; вымаць з похваў’, славац. tasiť ’тс’, Махэк₂ (637) разглядае словы як вытворныя (т. зв. sk‑intensivum) ад кораня tes‑, параўн. чэш. tesat ’часаць’, гл. таксама Голуб-Ліер, 478; Голуб-Копечны, 380), гл. бел. часа́ць, цясля́р. Магчыма, роднасныя да літ. tąsýti ’цягаць’, якое з’яўляецца інтэратывам ад tę̃sti ’цягнуць’, ст.-інд. táskaraḥ ’рабаўнік, злодзей’, з і.-е. *ten‑ ’цягнуць’ (ЕСУМ, 5, 525–526; Чарных, 2, 229; Фасмер, 4, 26). Малаверагодна вывядзенне са страчанага *taska ’мяшок, сумка’, параўн. ст.-в.-ням. tasca, італ. tasca і пад. (Абаеў, Этимология–1966, 244).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́таль (пытэль) ’машына для апрацоўкі зерня’: пшеницу ободрали на пытэль (Нас.), ’пытля, вальцы, вальцавы млын’ (лун., Шатал.; чэрв., астрав., беласт., Сл. ПЗБ; Нар. лекс.; Мат. Гом.), ’лепшага гатунку мука з папярэдне ачышчанага зерня’ (Шат.), пытль ’тс’ (Касп.), пы́цель ’вальцы, вальцавы млын; вальцавала мука’ (ТСБМ), сюды ж пытлява́ць ’дробна размолваць і прасейваць зерне’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ), пытлёўка ’пытляваная мука’ (Шат., Мат. Маг., Сл. ПЗБ), путлёўка ’тс’ (ТС), даць пы́тлю ’даць наганяй, вылаяць, пабіць’ (Янк. БФ.; люб., Жыв. НС), пы́цялям ’вельмі хутка’ (навагр., Жыв. НС). Са ст.-в.-ням. būtil (> с.-в.-ням. biutel, ням. beutel ’мяшок’), мяркуецца, праз пасрэдніцтва чэш. pytel ’мяшок з палатна’ і польск. pytel ’сіта ў выглядзе мяшка з тонкага льнянога палатна для ачышчэння мукі ад вотруб’я’ (фіксуецца з 1393 г., вытворнае pytlować з 1463 г., гл. Банькоўскі, 2, 971), параўн. ст.-бел. пытель, пытлевати (Булыка, Лекс. запазыч., 93–94); пра фанетычныя прыкметы запазычання гл. Цвяткоў; Запіскі, 2, 57.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нары́п ’скрып саней пры вялікім снезе’ (в. Калядкі, Суччына, ЭШ), нарыпень ’скрыпучы мароз’ (ТС), укр. нарепень ’снег, які скрыпіць пад нагамі ад вялікага марозу’, рус. на́рыпень ’шум, скрып ад санных палазоў’, на́репь, на́репень ’абледзянелы снег, галалёдзіца’. Да рыпець ’скрыпець’, рыпнуць ’скрыпнуць’, параўн. на рыпу ’са скрыпам (пра абутак)’ (Растарг.), рыпоцень ’моцны, пякучы мароз’: Рыпоцень, як едзеш саньмі, то усё рыпіць (ТС); не выключана, што першапачаткова магло быць звязана з прасл. *ripnęti ’ступіць’, параўн. прастамоўе рвануцца ’зварухнуцца, сысці з месца’, рус. рип! ’выклічнік, які перадае гук крокаў’, балг. рипна ’скочыць, падскочыць’, макед. рипне ’скочыць’, польск. rypnąć ’ступаць, таптаць’ і асабліва дыял. narypnąt ’наступіць’: narypnol me na nogę (Варш. сл.), чэш. vyrypovatхутка крочыць’, што у сваю чаргу, відаць, гукапераймальнага характару, насуперак Трубачову (гл. Фасмер, 3, 530); дапушчэнне такога развіцця семантыкі магло б вытлумачыць спецыфічнае значэнне паўночнарускага слова, дакладным семантычным адпаведнікам якога з’яўляецца рус. сіб. наступ ’скарынка лёду на паверхні снегу, шарпак’ (= рус. наст).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)