лёх, ‑у, М ‑у, м. і лёха, ‑і, ДМ лёсе, ж.

1. Склеп, падзямелле. Палац пануры і высокі, не падступіцца к тым мурам, а пад палацам лёх глыбокі — на страх нявольнікам-рабам. Машара.

2. Падземны ход. Хлапчук .. шмыгнуў ад дарослага боўдзілы ў лёх, у нару пад магазінам, ды там і астаўся. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., каго-што.

1. Абкурыць злёгку, нямнога. Падкурыць пчол. □ — Нібы чорт зеллем паганым падкурыў хату Супрона Дразда і Змітрука Карча, — казалі сяляне, чуючы кожны дзень, сварку ў іх хатах. Чарот.

2. Падвэндзіць. — Ядлоўцам я .. кумпячкі падкуру, каб не залежваліся. Бажко. Частку [рыбы] засмажылі, а частку падкурылі ды павесілі сушыцца. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.

1. Закончыць малацьбу, абмалаціць усё. Мікалай Гаркун бліснуў вачамі і прагугнявіў: — Хлеб у свірне лічаць. Пакуль памалоцяць яго, дык мышы палову ператочаць. Гроднеў.

2. і без дап. Малаціць некаторы час. [Параска:] — Жаночкі, то вы ж не баўцеся. Падаіце кароў, павячэрайце ды падбяжыце на ток, памалоцім яшчэ трошкі... Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папацяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Разм. Цягаць доўга, неаднаразова; пацягаць многа каго‑, чаго‑н. Міленькі мой татачка, колькі ж гэта ён бярвення папацягаў! Каліна. [Галя:] — Колькі я з імі нагаравалася, са сваімі хлопцамі, колькі папацягала ў вайну па лесе ды па балотах... Палтаран. [Жонка:] — Мала Адася папацягалі па астрогах? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патра́ва, ‑ы, ж.

1. Знішчэнне, псаванне травы, пасеваў і пад. жывёлай. [Павал:] — Вы думаеце, калі я не ўспеў прыбраць усяго свайго аўса, калі я трохі запазніўся з аўсом, дык думаеце, я так і пакінуў на патраву вашым коням, каб вы іх павывалаквалі!? Чорны.

2. Абл. Страва, яда. Незайздросная патрава: Бульба ды куцейка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапі́ць, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑п’яце; зак.

1. чаго і без дап. Выпіць лішне (звычайна спіртнога). [Гарманіст] іграў на чыімсьці вяселлі ды перапіў. Сачанка.

2. каго. Выпіць больш за каго‑н. Кожны намагаўся перапіць суседа. Шамякін.

3. што і чаго. Разм. Выпіць усё, многае. [Серада:] — Колькі я адной гарэлкі перапіў, — каб мне столькі здароўя... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., каго.

1. Пакараць з мэтай, каб у будучым такія правіннасці не паўтараліся. Сяброўкі, даведаўшыся аб яе горы, роем абляпілі Маю і спагадліва раілі правучыць Сцяпана. Дуброўскі. Было жаданне кінуцца на сястру з кулакамі, правучыць яе, каб не плявузгала, ды яшчэ пры маці. Шамякін.

2. Вучыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прато́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пратарыць.

2. у знач. прым. Пракладзены яздой, хадзьбой (пра дарогу і пад.). Па пратораных дарогах ехаць небяспечна, наўпрасцяк — снег глыбокі, ды і след па цаліне адразу выдасць. Шамякін. Вясна... Пачарнелі сляды На счарсцвелым зімовым снягу. І цурочкі бурлівай вады На пратораны шлях пабягуць. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Прыкрыць, накідаўшы зверху чаго‑н. Муж узяў мяшок.., прыкідаў сенам і заклаў зверху кулямі. Галавач. [Бацька:] — Я .. [куфэрак] анучамі прыкідаў ды старым рыззём. Чарнышэвіч.

2. Адкідаючы, наблізіць да чаго‑н. Прыкідаць снег да плота.

прыкіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

1. Незак. да прыкі́даць.

2. Незак. да прыкінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхлусі́ць, ‑хлушу, ‑хлусіш, ‑хлусіць; зак., што і без дап.

Разм. Апавядаючы пра што‑н., дадаць хлусні, выдумкі; прылгаць. Пра акунёў .. [Васіль], вядома, крыху прыхлусіў — не такія ўжо яны там і вялікія. Якімовіч. Адны ўмеюць складна расказаць пра перажытае, ёсць здатныя прыхлусіць, ды так, што самі вераць у тое, чаго ніколі не было. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)