мяккая тонкая скура хромавага дублення, вырабленая са шкур коз.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шаўрэ́т
(фр. chevrette = козачка)
падробленая пад шаўро скура хромавага дублення, вырабленая са шкур авечак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
экагене́з
(ад эка- + -генез)
гістарычны працэс змянення асаблівасцей арганізмаў, звязаны са зменамі экалагічных умоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эскапа́да
(фр. escapade)
1) учынак, паводзіны, якія пярэчаць агульнапрынятым нормам;
2) паездка са здарэннямі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вы́быцьсов.
1. вы́быть; убы́ть;
в. у камандзіро́ўку — убы́ть в командиро́вку;
2.разг. (пробыть некоторое время в тяжёлых условиях) вы́жить;
◊ в. са стро́ю — вы́быть из стро́я
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зміры́ццасов.
1. помири́ться;
нія́к не мо́гуць з. — ника́к не мо́гут помири́ться;
2. примири́ться, смири́ться;
ён ~ры́ўся са сваі́м стано́вішчам — он примири́лся (смири́лся) со свои́м положе́нием
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Demittere aliquem ad imos manes
Адправіць кагосьці ў царства ценяў.
Отправить кого-либо в царство теней.
бел. Адправіць на той свет. Звесці са свету. У магілу загнаць.
рус. Отправить кого-либо на тот свет. Сжить со свету. Свести в могилу кого-либо.
фр. Conduire à l’empire des ombres (Отправить в царство теней). Conduire au tombeau (Свести в могилу).
англ. To send somebody to kingdom-come (Послать кого-либо в грядущий мир).
нем. In die Grube bringen (Свести в яму/могилу).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
«НАРО́ДНАЯ ТРЫБУ́НА»,
штотыднёвая грамадска-паліт. газета, орган Брэсцкага абл. Савета дэпутатаў і выканкома. Выходзіць саснеж. 1990 у Брэсце на бел. мове, састудз. 1993 — на бел. і рус. мовах. Інфармуе аб падзеях грамадска-паліт., эканам. і культ. жыцця Брэстчыны і рэспублікі, асвятляе міжнар. падзеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУЛЕ́ТКА (франц. roulette ад rouler каціць),
1) інструмент для гравіравання на метал. пласціне. Складаецца са стальнога кальца (з зубчастай насечкай на вобадзе), замацавана на сагнутым стрыжні.
2) Р. вымяральная — метал., пластмасавая або з матэрыі стужка са штрыхавой шкалой, адградуіраванай у міліметрах, сантыметрах і метрах. Даўж. да 100 м. Звычайна змотваецца ў рулон, які ўкладваецца ў спец. футарал.
3) Азартная гульня саспец. прыстасаваннем у выглядзе вярчальнага круга з нумараванымі гнёздамі, у якія пападае кінуты касцяны шарык. Гульцы робяць стаўкі на пэўныя нумары ці групы нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала сажн. 1941 да ліп. 1944 у Гродне. Складалася з 6 груп (60 чал.): б. ваеннаслужачых і сав. работнікаў (кіраўнік М.А.Волкаў), рабочых мясакамбіната (В.Д.Разанаў), рабочых з-да па рамонце аўтамаб. тэхнікі (С.П.Лямаў), 3 групы чыгуначнікаў лакаматыўнага дэпо (Н.Н.Багатыроў, С.П.Панасюк, Г.І.Святлічны). Падполле працавала ў цесным кантакце з партызанамі брыгад імя Ленінскага камсамола Баранавіцкай, імя К.Каліноўскага Беластоцкай абл., са спецгрупамі Чырв. Арміі. Падпольшчыкі здабывалі і перадавалі партызанам зброю, боепрыпасы, медыкаменты, перавязачныя сродкі, адзенне, разведданыя аб праціўніку і варожай агентуры, распаўсюджвалі сярод насельніцтва лістоўкі і газеты. Падпольшчыкі групы Лямава вывелі са строю каля 150 машын, шмат абсталявання аўтарамонтных майстэрняў, групы Панасюка знішчылі воданапорную калонку на ст. Гродна; большасць «адрамантаваных» групай чыгуначнікаў паравозаў хутка выходзіла са строю, закладзеныя імі ў тэндэры толавыя шашкі, замаскіраваныя пад вугаль, вывелі са строю каля 20 паравозаў, падарваны таксама 2 эшалоны, учынена крушэнне 2 сустрэчных цягнікоў на ст. Гродна і інш.