Забільдзець ’загусці’ (варонеж., Шатал.). З літ. bildė́ti ’стукаць, гучаць, грымець’, у якім адбылася змена значэння (адкуль *більдзець), да якога даданы прэфікс за‑. Лаўчутэ, Сл. балт., 99.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Злы́дкі ’нязручныя сані’ (вілен. Кіркор). З літ. slides ’лыжы’ ці šlėdės ’гатунак саней’ з суфіксацыяй (‑к‑) і зменай пачатковага зычнага на з‑. Лаўчутэ, Сл. балт., 111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лайта ’пляткарка’ (Марц.). Відавочна, з літ. *lojta, якое можна рэканструяваць паводле lojimas < zlóti ’балбатаць, нагаворваць, плявузгаць’ (па ўзору nespėjimasnespėta). Суф. ‑t‑a уласцівы балтыйскім мовам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапану́ць ’пабегчы, ірвануць, паспяшацца’ (карэліц., Нар. сл.) — балтызм. Параўн. літ. lapanóti ’бегчы’, lapénti ’хутка ісці, бегчы’. Канец слова ‑нуць на беларускай глебе атрымаў значэнне імгненнасці дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапаце́ць ’хутка бегчы (аб конях)’ (Шат.), ’бегчы вельмі хутка’ (Бяльк.), луп. лопоце́ць ’бегчы, спяшацца’ (ТС). Балтызм. Параўн. літ. lapatúoti ’падскокваючы бегчы або ехаць на кані’, ’спяшацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапе́нь, лапёня ’лапік’ (гродз.), ’акраўкі ад старога адзення’ (шчуч., Сл. паўн.-зах.) — балтызм; парах п літ. lopinys ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 621), лат. lapene ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варжа ’драўляны садок для захавання жывой рыбы’. Запазычанне з літ. várža ’верша; плецены або драўляны садок’. Гл. Лаўманэ, Лекс. балтызмы, 17 (там і геаграфія бел. слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адара́ць ’засеянае поле ўзараць, каб на гэтым месцы нешта ізноў пасеяць’ (КЭС, лаг.). Ці не калька з літ. atárti ’ізноў узараць, пераараць’? Раўнаверагодна інавацыя. Гл. араць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ква́кша ’лягушка сямейства бясхвостых земнаводных, якая жыве пераважна на дрэвах’ (ТСБМ). Форма слова, відавочна, адлюстроўвае балтыйскі ўплыў. Параўн. структурна тоеснае літ. kvākše ’квактуха’ (да kvakšėti ’квактаць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пусты́ннік ’посуд, іншы раз плецены’ (горац., Дзіц. фальк., 631). Магчыма, звязана з літ. pūstìnis ’выдуўны, дуты’, параўн. pūstìnės kėlnės ’галіфе’, г. зн. шырэйшы ў сярэдзіне, пукаты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)