Разм. Скараспелы плод, а таксама расліна, якая дае такія плады. Яблыня-скараспелка. □ Хоць лета выдалася сухаватае, але бульба расла добра, і ўжо нешта ў канцы ліпеня была гатова скараспелка.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спатне́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і спацелы. Узмакрэлы, спатнелы, Яўген прыбег дадому позна ўвечары.Сабаленка.Бабейка падставіў спатнелы твар ветру, але вецер быў сухі і гарачы, палёгкі не прыносіў.Хадкевіч.[Сімон] выпісваў пальцам на спатнелых шыбах розныя лічбы.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тхаць, ‑ае; безас.незак., чым.
Разм. Патыхаць, несці, веяць чым‑н. Было тут зацішна, але холадна: сцюдзёнасцю тхала ад настылага току, скразнякі гулялі пад страхой.М. Стральцоў.Васілінка з маці пераступаюць парог хаты. Тхае прэлымі анучамі, нечым кіслым.Ус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умяшча́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны ўмясціць вялікую колькасць каго‑, чаго‑н.; ёмісты. Умяшчальны зал. Умяшчальны чамадан. □ Запасяць .. [лясныя мышы] таксама арэхі, насенне клёна, вяза, ягады, але асабліва любяць арэшкі ліпы, набіваючы імі даверху даволі ўмяшчальныя дуплы.Самусенка.
2. Які можа ўмясціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хадня́, ‑і, ж.
Разм. Хадзьба, хаджэнне. Нарэшце.. [Вера] стамілася ад бясплодных пытанняў і ад хадні ў цесным пакоі.Мікуліч.Адам часта, хапаючыся, пастукаў у гулкую перагародку. Але гэта было залішне: цётка ўжо абудзілася, — відаць, ад святла і яго хадні.Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цёмнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць цёмнага (у 5 знач.); адсталасць, бескультурнасць. Узрушыла жанчыну рэвалюцыя, абудзіла яе, але цяжка яшчэ навесці яе па шляху да лепшага жыцця. Шмат перашкод яшчэ: непісьменнасць, царква, якая цяпер толькі й трымаецца на цёмнасці жаночай.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чалаве́ча, клічнаяформаадназ. «чалавек», м.
Разм. Ужываецца як ласкавы зварот да незнаёмага мужчыны. А неўзабаве [пасажыр] загаварыў да суседа: — Скажы, чалавеча, ты не з Дуплішча?Марціновіч.[Пан:] — Ты, чалавеча, хвацкі майстар, але такую штуку, відаць, не патрапіш зрабіць.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чу́тачку, прысл.
Разм. Крышачку, трошачкі. І плацце сонечнага колеру, і прычоска, чутачку паднятая стаўбунком.. — усё так міла і так хораша.. [Тоні].Скрыган.Моцны вецер.. абсыпаў.. [Міхаську] мяккім сняжком. Але — няхай сабе. Яму ж так добра. Яшчэ хоць чутачку адпачыць бы.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штове́чар, прысл.
Кожны вечар, кожным вечарам; з вечара ў вечар. Тымі днямі Багрым штовечар выходзіў на Голыя кручы.Краўчанка.Ёсць у калгасе і дзесяцігодка, і пошта, і бальніца, і клуб, хоць невялічкі, але ўтульны, дзе .. штовечар збіраецца моладзь.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АМА́РЫ (Homaridae),
сямейства дзесяціногіх марскіх ракаў. 36 відаў. Водзяцца ў Атлантычным ак. і ў злучаных з ім морах. Нагадваюць рачных ракаў, але большыя памерамі. Найб. вядомыя: еўрапейскі амар (Homarus gammarus), даўж. да 65 см, маса да 11 кг; амерыканскі амар (H. americanus), даўж. да 63 см, маса 15 кг; нарвежскі амар (Nephrops norvegicus), даўж. да 32 см, маса 7 кг.
Жывуць на скалістым, камяністым або жвірыстым грунце. Удзень хаваюцца сярод камянёў, ноччу кормяцца малюскамі і інш. беспазваночнымі. Характэрна наяўнасць магутных клюшняў на першай пары хадзільных ног, наступныя 2 пары з клюшнямі меншых памераў. Растуць павольна, жывуць да 50 гадоў. Палавой спеласці дасягаюць на 6-м годзе. Далікатэс, аб’ект промыслу і развядзення.