бато́г, батага, м.; мн. батагі, ‑оў.

Уст. Палка, якая даўней прымянялася для цялеснай кары. Лёс аднолькава нас адзначаў, Але Муж — не той, хто не знаў батагоў, А той, хто пад імі маўчаў. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаве́ц, лаўца, м.

Той, хто стала займаецца лоўляй каго‑, чаго‑н. як промыслам. Лаўцы малюскаў. □ На лаўца і звер бяжыць. Прыказка. // Той, хто ловіць каго‑, што‑н. Зрабіўся я лаўцом сваіх надзей. Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завада́тар, ‑а, м.

Разм. Той, хто пачынае, арганізоўвае што‑н.; верхавод, зачыншчык. Была .. [Майка] ў школе верхаводам, завадатарам усякіх гульняў. Лынькоў. Заўсёды і ўсюды знойдзецца свой завадатар, нехта такі, хто становіцца над астатнімі. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парашуты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто займаецца парашутызмам. Школа парашутыстаў. // Той, хто скача з парашутам. Бацька падышоў да камандзіра і сказаў яму, што каля аўтастрады заселі фашысцкія парашутысты і абстрэльваюць машыны. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

першапрахо́дчык, ‑а, м.

Той, хто першы праклаў шлях, даследаваў, асвоіў якія‑н. краіны, тэрыторыі і пад. // Пра таго, хто пракладвае першыя шляхі ў чым‑н., першым асвойвае што‑н. новае. Першапраходчыкі новых трас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

knockout [ˈnɒkaʊt] n.

1. sport нака́ўт;

The fight ended in a knockout. Бой скончыўся накаўтам.

2. infml не́шта ве́льмі прыва́бнае або́ сенсацы́йнае; хто-н. ве́льмі прыва́бны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

knowledgeable [ˈnɒlɪdʒəbl] adj. (about) до́бра інфармава́ны; дасве́дчаны; той, хто ве́дае шмат;

He’s very knowledgeable about the history of the city. Ён ведае шмат пра гісторыю горада.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wearer [ˈweərə] n. улада́льнік; улада́льніца (капелюша, паліто і да т.п.);

The mascara is suitable for contact lens wearers. Гэтая туш падыходзіць тым, хто носіць кантактныя лінзы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Праважа́ты ’той, хто суправаджае каго-небудзь з мэтай аховы ці паказвае дарогу’, ’той, хто праводзіць на поезд, самалёт і пад.’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. провожа́тый ’тс’ < провожа́ть ’праводзіць’; параўн. адаптаванае провожа́тор ’суправаджальнік’, паралельнае да провода́тор ’павадыр’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вальналю́бец ’той, хто любіць волю’ (КТС). Складанае слова: вольны + любіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)