4.прысл.азнач.Ужыв. як абстрактнае абазначэнне часу (звычайна ў спалучэнні з часц. «вось»).
Вось к. мне трэба было вярнуцца.
5.злуч. часавы. Ужыв. ў пачатку даданага сказа і выражае:
а) частковае або поўнае супадзенне ў часе дзеяння галоўнага і даданага сказаў; у той час як.
К. ўзышло сонца, мы ўжо былі дома;
б) паслядоўнасць дзеяння; пасля таго як.
Я надта перапужалася, к. пачула такое;
в) паўтаральнасць дзеяння (часта са словамі «заўсёды», «кожны раз» іінш.).
Мы заўсёды рады, к. вы прыязджаеце да нас.
6.злуч. умоўны. Выражае рэальную ўмову здзяйснення, існавання чаго-н.
К. працаваць, дык працаваць.
К. глянеш з пагорка, то ўсё ўбачыш як на далоні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
НЯПРЫ́НЦАЎ Юрый Міхайлавіч (15.8.1909, Тбілісі — 20.10.1996),
расійскі мастак. Нар.маст.СССР (1965). Правадз.чл.АМСССР (1970). Вучыўся ў Ленінградскай АМ (1934—38). З 1948 выкладаў у Ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (з 1954 праф.). Ствараў пераважна жанравыя творы, прысвечаныя Вял.Айч. вайне. Аўтар серыі афортаў «Ленінградцы» (1960—67), карціны «Прывітанне, Ленінград!» (1947), «Адпачынак пасля бою» (1951), «Трамвай прыйшоў на фронт» (1964), «Памяці загінуўшых» (1967), «Балтыйцы» (1970), «Вось салдаты ідуць» (1971). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́РМАЗ (ад грэч. tormos адтуліна для цвіка, які затрымлівае вярчэнне кола),
прыстасаванне, што стварае супраціўленне руху для спынення, рэгулявання скорасці ці ўтрымання на месцы
Дзеянне Т. грунтуецца на пераўтварэнні кінетычнай энергіі руху ў цеплавую пры трэнні паміж элементамі. Найб. пашыраны Т. фрыкцыйныя, якія паводле канструкцыі рабочых элементаў падзяляюцца на калодачныя, дыскавыя, стужачныя і канічныя. Бываюць таксама Т. аэрадынамічныя, гідраўл.і электра-1 дынамічныя. Выкарыстоўваюцца для рэгулявання скорасці руху.
Схема калодачнага тормаза: 1 — барабан; 2 — нерухомая вось; 3, 5 — калодкі; 4 — шарнір; P1, P2 — сілы, што дзейнічаюць на калодкі.
трансп. машын, а таксама рухомых дэталей машын-прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Во́сцеж выкл. (2‑я асоба мн. л.) (Нас.) «Восцеж вам на закуску!» З вось + теі часц. ж, дзе це (< те) — канчатак 2‑й асобы мн. л. загаднага ладу, як у рус.нуте, полнотеі г. д. (Фасмер, 4, 34).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
апляву́шыць, ‑вушу, ‑вушыш, ‑вушыць; зак., каго.
Разм.груб. Даць аплявуху; ударыць рукой па шчацэ, па твары. Ад страху я заплюшчыў вочы і чакаў: вось, вось дзядзька Цімох аплявушыць мяне — моцна, моцна вытне.Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАНЧА́РНЫ КРУГ,
станок (прыстасаванне) для фармоўкі ганчарных вырабаў, дзеянне якога заснавана на цэнтральным вярчэнні ў адной плоскасці пры дапамозе верт. восі. Напачатку карысталіся ручным ганчарным кругам, пазней вынайдзены нажны. З паяўленнем ганчарнага круга ганчарства ператварылася ў рамяство з вылучэннем спецыялістаў-ганчароў. Цяпер ганчары карыстаюцца пераважна нажным ганчарным кругам з рухомай воссю на падшыпніках, на прамысл. прадпрыемствах — з электрамех. прыводам. Першыя ганчарныя кругі з’явіліся ў 4—3-м тыс. да н.э. ў краінах Стараж. Усходу, у 2—1-м тыс. да н.э. пашырыліся ў Еўропе, з 1-й пал. 1-га тыс.н.э. — у некат. усх.-слав. плямён, з 9—10 ст. — у Стараж. Русі. На Беларусі вядомыя з 10 ст.Ручны ганчарны круг — драўляны дыск, які насаджваўся на дубовую або жалезную вось, убітую ў зямлю (калоду, плашку, крыжавіну). Пры вярчэнні дыска рукой загладжвалі паверхню зробленай уручную пасудзіны або з камяка гліны выцягвалі полае цела патрэбнай формы. Пазней узнік ручны ганчарны круг з крыжавінай, спіцамі, двума дыскамі. З сярэдзіны 16 ст. бытаваў нажны ганчарны круг, які складаўся з двух злучаных спіцамі дыскаў, насаджаных на нерухомую вось. Ніжні дыск прыводзіўся ў рух нагамі, а на верхнім рукамі фармаваўся выраб. Больш дасканалым стаў нажны ганчарны круг з рухомай воссю, якая ўпіралася ніжнім канцом у падстаўку з гняздом — порпліцу. Нажныя ганчарныя кругі з сярэдзіны 18 ст. выкарыстоўвалі і для вытв-сці фаянсавых вырабаў.
В.М.Ляўко.
Ганчарныя кругі: 1 — ручны з нерухомай воссю; 2 — нажны з нерухомай воссю; 3 — нажны з рухомай воссю.
1.каго-што. Прайсці, праехаць каля каго-, чаго-н., пакінуўшы яго ззаду або збоку.
М. азярко.
2. пераважна з адмоўем, чаго. Пазбегнуць чаго-н.
Не м. бяды (безас.). Горш, калі баішся: і ліха не мінеш, і надрыжышся.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Скончыцца, прайсці (пра час, пару, падзеі і пад.).
Восьі лета мінула.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каму. Споўніцца (пра ўзрост).
Яму мінула сем гадоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АКСО́Н (ад грэч. axōn вось), нейрыт, восевы цыліндр,
адростак нейрона, які праводзіць нерв. імпульсы ад цела нерв. клеткі да мышачных і залозістых клетак органаў, якія інервуюцца, або да інш. нейронаў. Ад кожнай нерв. клеткі адыходзіць адзін аксон дыяметрам у некалькі мікронаў, даўж. да 1 мі больш (у некаторых жывёл трапляюцца гіганцкія аксоны таўшчынёй да дзесятых доляў міліметра). Пачатковы сегмент аксон (бугарок) найбольш узбудлівы і з’яўляецца месцам генерацыі нерв. імпульсаў. Канцавыя разгалінаванні (тэрміналі) утвараюць сінаптычныя кантакты з інш. нейронамі, мышцамі або залозістымі клеткамі. Хуткасць перадачы ўзбуджэння залежыць ад структуры і дыяметра аксона, ступені пакрыцця іх міэлінавай абалонкай. Пучкі аксона ідэндрытаў утвараюць нервы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНТАВЫ́ РУХцвёрдага цела,
механічны рух, які складаецца з прамалінейнага паступальнага руху з пастаяннай скорасцю івярчальнага руху з пастаяннай вуглавой скорасцю вакол восі, паралельнай напрамку паступальнай скорасці. Адрозніваюць прававінтавы (вектары вуглавой скорасці вярчэння і паступальнай скорасці накіраваны ў адзін бок) ілевавінтавы рух (гэтыя вектары накіраваны ў розныя бакі). Любы складаны рух цвёрдага цела можна выявіць як серыю элементарных (імгненных) вінтавых рухаў, пры гэтым вось вінтавога руха наз.імгненнай вінтавой воссю, якая бесперапынна змяняе свой напрамак у прасторы і ў рухомым целе.
Да арт.Вінтавы рух: v — скорасць паступальнага руху; ω — вуглавая скорасць; VM — скорасць пункта M, які знаходзіцца на адлегласці r ад восі вярчэння AA1
славенскі пісьменнік. Правадз.чл. Славенскай АНі мастацтваў (1953). Друкаваўся з 1930. Аповесцям і раманам («Парабкі», 1932; «Прадмесце», 1933; «Вось жыцця», 1935; «Залессе абуджаецца», 1936; «Да апошніх межаў», 1940; іінш.) уласціва глыбіня сац.-псіхал. аналізу. Барацьба народаў Югаславіі супраць ням.-фаш. акупантаў — асн. тэма зб.апавяд. «Нацюрморты і пейзажы» (1945), тэтралогіі «За светлымі даляглядамі» (1960—63). Аўтар трылогіі «Аповесці аб уладзе» (1950—56), раманаў-успамінаў «Маладосць на балоце» (1962), «Радня мне расказвала» (1975). На бел. мову апавяданне «Дзеці, чые вы?» пераклала Г.Шаранговіч.