абхітры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Перамагчы каго‑н. хітрасцю, перахітрыць. [Рыбак] усё думаў, прыкідваў: і так і гэтак, каб як абхітрыць паліцыю, выкруціцца або хоць адцягнуць кару. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загво́здка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Тое, што і загваздка (у 2 знач.). Лепш зрабіць усё самому, — Так надзейней, спакайней. Але як? Вось дзе загвоздка! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зво́ды, ‑аў; адз. няма.

Разм. Нагаворы, плёткі. І жылося б, як у людзей, каб не чужыя зводы. Адамчык. Яго жонка зводы робіць, перадае другому, так толькі і жыве. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́галадацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Захацець есці, прагаладацца. [Хлопцы] так выгаладаліся, што як бач апаражнілі міску салодкай кашы і да крошкі з’елі духмяны, прыпраўлены кменам хлеб. Корзун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злара́дства, ‑а, н.

Злая радасць пры няшчасці другіх. — Не надта ашчэрвайся, Ярмак. Голым пупам як свяціў, так і свяціць будзеш.., — аж прысеў Васіль у зларадстве. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаўпра́ўца, ‑ы, м.

Разм. Тое, што і самаўправец. Ніхто так рашуча не ваяваў з браканьерамі, як Ігнат Дзерваед! Адно яго прозвішча наводзіла жах на самаўпраўцаў. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перакалгі́каць (пірікалгі́кыць) ’перайсці кульгаючы; пражыць так-сяк, як-небудзь’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і кільгаць ’кульгаць на адну нагу’ (гл.), збліжанае з кільгіка ’чалавек без нагі’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Gratia parit gratiam

Удзячнасць спараджае ўдзячнасць.

Благодарность порождает благодарность.

бел. Як аукнецца, так і адгукнецца. Як вы нам, так і мы вам.

рус. Долг платежом красен. Как аукнется, так и откликнется. Делай добро и жди добро. По заступке и спасибо.

фр. Qui bien fera bien trouvera (Кто добро сделает, добро и найдёт).

англ. Kindness begets kindness (Добро порождает добро).

нем. Ein Dienst ist des anderen wert (Одна услуга достойна другой).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

рэ́йтынг

(англ. rating = ацэнка, клас, разрад)

індывідуальны лікавы каэфіцыент ацэнкі палітычнай, грамадскай, культурнай і іншай дзейнасці як розных арганізацый, так і асобнага чалавека; выводзіцца на аснове вынікаў якога-н. галасавання, сацыялагічных апытванняў, анкет або паказчыкаў дасягненняў (напр. у спорце).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плаці́ць, плачу́, пла́ціш, пла́ціць; незак.

1. што і без дап. Аддаваць грошы як належнае за што-н.

П. за пакупку.

П. падаткі.

За здароўе лепш п., чым расплачвацца (прыказка).

2. перан., чым за што. Так або інакш адказваць на чый-н. учынак (кніжн.).

П. паслугай за паслугу.

П. дабром за зло.

|| зак. заплаці́ць, -лачу́, -ла́ціш, -ла́ціць; -ла́чаны.

|| наз. плаце́ж, -цяжу́, м. (да 1 знач.).

П. з растэрміноўкай.

|| прым. плаце́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)