ПАЎСТА́ННЕ,

масавае ўзброенае выступленне супраць пануючых класаў у абарону класавых або нац. інтарэсаў. Адрозніваюць: масавае рэв. ўзброенае П. з мэтай заваявання паліт. улады; бунт — стыхійнае, неарганізаванае выступленне мас; путч — выступленне гал. чынам афіцэрскіх груп для ўстанаўлення ваен. дыктатуры, а таксама мяцеж.

т. 12, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

катэ́тэр, ‑а, м.

Медыцынская трубка, якая ўводзіцца ў канапы і поласці цела (галоўным чынам у мачавы пузыр) для іх апаражнення або прамывання.

[Ад грэч. kátheter — зонд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыбапрапускны́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для пропуску рыбы з ніжняга б’ефа гідравузла ў верхні, галоўным чынам у перыяд яе нераставай міграцыі. Рыбапрапускное збудаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tajemniczy

таямнічы, таемны; загадкавы;

w tajemniczy sposób — загадкавым чынам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

tedy

уст. кніжн. такім чынам; у такім выпадку; значыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ustosunkować się

зак. паставіцца (нейкім чынам); акрэсліць свае адносіны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АФІЦЫ́РАВАННЕ (ад лац. afficio прычыняю, уздзейнічаю),

здольнасць прадмета ўздзейнічаць на органы пачуццяў. Тэрмін уведзены ням. філосафам І.Кантам, які лічыў, што пачуццёвыя ўяўленні ўзнікаюць у выніку ўздзеяння «рэчаў у сабе» на органы пачуццяў, а кожны прадмет павінен пэўным чынам «афіцыраваць» душу, каб здзейснілася пазнанне.

т. 2, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

likewise [ˈlaɪkwaɪz] adv.

1. fml падо́бна, такі́м са́мым чы́нам;

Watch him and do likewise. Сачы за ім і дзейнічай такім самым чынам.

2. infml (у адказ на прывітанне або ветлівую заўвагу) такса́ма;

Glad to meet you.Likewise. Вельмі прыемна пазнаёміцца. – I мне таксама.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кваліфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак.

1. каго (што). Устанавіць (устанаўліваць) ступень чыёй-н. падрыхтоўкі, годнасці да якой-н. працы, дзейнасці.

К. спецыяліста.

2. каго-што. Ацаніць (ацэньваць), вызначыць (вызначаць) якім-н. чынам.

Як к. такія паводзіны?

|| наз. кваліфіка́цыя, -і, ж.

Высокая к. рабочых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́дыё, нескл., н.

1. Спосаб перадачы і прыёму гукаў, сігналаў на адлегласць без правадоў пры дапамозе электрамагнітных хваль, што перадаюцца спецыяльнымі станцыямі.

Звязацца па р.

2. Прылада, апарат для прыёму гукаў такім чынам.

Правесці р.

3. Тое, што перадаецца такім спосабам (перадачы, музыка і пад.).

Слухаць р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)