сацыялі́ст-рэвалюцыяне́р, сацыяліста-рэвалюцыянера, м.

Член дробнабуржуазнай партыі, якая існавала ў Расіі ў 1901–1923 гг.; эсэр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

constituent1 [kənˈstɪtjuənt] n.

1. вы́баршчык, член вы́барчай акру́гі

2. скла́днік, састаўна́я ча́стка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

democrat [ˈdeməkræt] n.

1. дэмакра́т

2. Democrat членя́бра дэмакраты́чнай па́ртыі (у ЗША)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

juryman [ˈdʒʊərimən] n. (pl.-men) мужчы́на – член суда́ прыся́жных, судзе́йскай кале́гіi або́ журы́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

jurywoman [ˈdʒʊəriwʊmən] n. (pl.-women) жанчы́на – член суда́ прыся́жных, журы́ або́ судзе́йскай кале́гіi

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

райца,

член гарадской рады ў ВКЛ.

т. 13, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕКЕРЭ́ЛЬ (Becquerel),

сям’я франц. фізікаў.

Антуан Сезар (7.3.1788, Шаціён-Каліньі, дэп. Луарэ, Францыя — 18.1.1878), член Парыжскай АН (1829). Асн. працы па люмінесцэнцыі, крышталяоптыцы, магнетызму, тэрмаэлектрычнасці. Аляксандр Эдмон (24.3.1820, Парыж — 11.5.1891), сын Антуана Сезара, член Парыжскай АН (1863), з 1880 яе прэзідэнт. Даследаваў прыроду фотагальванічнага эфекту, аўтар прац па пытаннях фосфарасцэнцыі, фотахіміі, фатаграфіі, атм. электрычнасці і інш. Антуан Анры (15.12.1852, Парыж — 25.8.1908), сын Аляксандра Эдмона, член Парыжскай АН (1889). Даследаванні па электрамагнетызме, оптыцы, фота- і электрахіміі, метэаралогіі. Адкрыў (1896) і даследаваў радыеактыўнае выпрамяненне соляў урану. Нобелеўская прэмія 1903. Яго імем названа адзінка радыеактыўнасці бекерэль. Жан (5.2.1878, Парыж — 4.7.1953), сын Антуана Анры, член Парыжскай АН (1946). Навук. працы па фоталюмінесцэнцыі, магнітаоптыцы, крышталяоптыцы.

Літ.:

Капустинская К.А. Анри Беккерель. М., 1965.

т. 2, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

евангелі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Укладальнік Евангелля.

2. Член абшчыны евангельскіх хрысціян.

|| ж. евангелі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 знач.).

|| прым. евангелі́сцкі, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

hanzeata

м. гіст. ганзеец; член ганзы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

związkowiec

м. член прафсаюза; чалец прафзвязу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)