ВІХРЭ́НКА (Вячаслаў Сцяпанавіч) (н. 30.5.1943, в. Галіцына Тамбоўскай вобл., Расія),
бел.фізік. Д-р фізіка-матэм. н., праф. (1995). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1965). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па статыстычнай фізіцы. Распрацаваў статыстычную тэорыю дынамічных і кінетычных працэсаў у малекулярных і іонных сістэмах, у т. л. працэсаў дыфузіі і тэрмадыфузіі ў цвёрдых і вадкіх крышталях.
Тв.:
Неравновесная статистическая механика ориентационно-упорядочивающихся сред (разам з В.Б.Нямцовым) // Тр.Бел. Гос. технол. ун-та. Сер. 5. Физ.-мат. науки. Мн., 1995. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЫШУ́ЛЕР (Сямён Аляксандравіч) (24.9.1911, г. Віцебск — 1983),
савецкі фізік. Чл.-кар.АНСССР (1976). Скончыў Казанскі ун-т (1932), дзе працаваў з 1935 (з 1955 праф.). Навук. працы па радыёспектраскапіі і парамагнетызме. У 1934 сумесна з І.Я.Тамам выказаў ідэю аб існаванні ў нейтрона магн. моманту і дакладна вызначыў яго знак і велічыню. Прадказаў і даў тэорыю акустычнага парамагн. рэзанансу (1952). Прапанаваў метад атрымання звышнізкіх тэмператур, заснаваны на адыябатычным размагнічванні ядз. спінаў.
Тв.:
Электронный парамагнитный резонанс соединений элементов промежуточных групп. 2 изд. М., 1972 (разам з Б.М.Козыравым).
армянскі астраном і фізік; заснавальнік сав.тэарэт. астрафізікі. Акад.АНСССР (1953) і АН Арменіі (1943). Герой Сац. Працы (1968, 1978). Замежны чл.АН многіх краін. Скончыў Ленінградскі ун-т (1928). Стваральнік і дырэктар Бюраканскай астрафіз. абсерваторыі (1946). З 1947 прэзідэнт АН Арменіі. Навук. працы па фізіцы зорак і туманнасцяў, зорнай дынаміцы, пазагалактычнай астраноміі, касмагоніі, ядз. і тэарэт. фізіцы. Адкрыў і даследаваў зорныя сістэмы новага тыпу (т.зв. зорныя асацыяцыі). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1950.
Тв.:
Проблемы современной космогонии. 2 изд. М., 1972 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫШЭ́ЎСКІ (Уладзімір Рыгоравіч) (н. 1.7.1940, Мінск),
бел.фізік-тэарэтык. Д-р фізіка-матэм. н. (1974), праф. (1977). Чл. Нью-Йоркскай АН (1993). Скончыў БДУ (1962). З 1965 у БДУ, з 1986 дырэктар НДІядз. праблем БДУ. Навук. працы па ядз. фізіцы і фізіцы элементарных часціц. Стварыў новую галіну фіз. даследаванняў — ядз. оптыку палярызаваных асяроддзяў, у якой ім зроблены два адкрыцці: ядз. прэцэсіі спіна нейтронаў (1979) і з’явы вярчэння плоскасці палярызацыі гамаквантаў (1988).
Тв.:
Ядерная оптика поляризованных сред. Мн., 1976;
Каналирование, излучение и реакции в кристаллах при высоких энергиях Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФАНА́СЬЕЎ (Анатоль Аляксандравіч) (н. 14.1.1942, в. Малы Узень Піцерскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
бел.фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1987), праф. (1991). Скончыў Саратаўскі дзярж.ун-т (1967). З 1967 у Ін-це фізікі АН Беларусі. Навук. працы па нелінейнай оптыцы і лазернай фізіцы. Распрацаваў тэорыю самаабарачэння хвалевага фронту на падставе чатыроххвалевага змяшэння і нестацыянарную тэорыю лазера з дынамічнай размеркаванай адваротнай сувяззю.
Тв.:
Резонансное четырёхволновое взаимодействие в поле волн накачки произвольной интенсивности (разам з С.П.Жвавым) // Квантовая электроника. 1985. Т. 12, № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРНО́Ў (Сяргей Мікалаевіч) (11.7.1910, г. Сестрарэцк, Расія — 26.9.1982),
расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў касм. матэрыялазнаўства. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1980). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1931). З 1946 у Ін-це ядз. фізікі Маскоўскага ун-та (з 1960 яго дырэктар). Навук. працы па касм. фізіцы. Распрацаваў метады даследавання касм. прамянёў у верхніх пластах атмасферы, адкрыў шыротны эфект касм. прамянёў у стратасферы (1937), прымаў удзел у адкрыцці і даследаванні знешняга радыяцыйнага пояса Зямлі (1958). Ленінская прэмія 1960. Дзярж. прэмія СССР 1949.
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Нац.АН (1953). Скончыў Ленінградскі ун-т (1926). З 1928 працаваў у Гётынгене, Капенгагене, Кембрыджы, з 1931 у Ленінградскім фізіка-тэхн. ін-це. З 1934 у ЗША; праф. ун-та Дж.Вашынгтона, з 1956 — ун-та штата Каларада. Навук. працы па квантавай механіцы, атамнай і ядз. фізіцы, касмалогіі, біялогіі і гісторыі фізікі. Распрацаваў тэорыю альфа-распаду. Выказаў гіпотэзу пра гарачы Сусвет (1946), прапанаваў тэорыю ўтварэння хім. элементаў і першую мадэль генетычнага кода.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЫЛАЎДА́РЫ (Ігар Захаравіч) (н. 9.8.1945, г. Гомель),
бел.фізік. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1978 у БПА. Навук. працы па оптыцы і тэарэт. механіцы. Даследаваў асаблівасці адбіцця святла ад узмацняльных і нелінейных асяроддзяў. Распрацаваў тэорыю і прынцыпы пабудовы адчувальнага элемента індукцыйнага гравітацыйнага градыентаметра для рухомых аб’ектаў.
Тв.:
Отражение плоской световой волны от нелинейной прозрачной изотропной среды (разам з Б.Б.Бойкам, М.С.Пятровым) // Журн. прикладной спектроскопии. 1975. Т. 23, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́КТАРАЎ (Яўген Уладзіміравіч) (н. 2.9.1946, г. Вілейка Мінскай вобл.),
бел.фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Скончыў БДУ (1971). З 1974 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэарэт. фізіцы і фізіцы салітонаў. Распрацаваў метады дакладнага інтэгравання нелінейных эвалюцыйных ураўненняў і з іх дапамогай даследаваў дынаміку салітонавых імпульсаў у валаконна-аптычных лініях сувязі.
Тв.:
Некоторые геометрические и групповые методы в теории вполне интегрируемых нелинейных уравнений // Теория групп, гравитация и физика элементарных частиц: Тр. Физического ин-та АНСССР. М 1986 Т 167.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РЫКЕ (Guericke, Gericke) Ота фон (30.11.1602, г. Магдэбург, Германія — 11.5.1686), нямецкі фізік. Вучыўся ў Лейпцыгскім, Гельмштацкім, Іенскім, Лейдэнскім ун-тах (1617—23). У 1646—78 бургамістр г. Магдэбург. Вынайшаў паветр. помпу (1641), з яе дапамогай правёў доследы (у т. л. з «магдэбургскімі паўшар’ямі») для доказу існавання атм. ціску. Пабудаваў адну з першых эл. машын (з яе дапамогай выявіў з’яву эл. адштурхоўвання), вадзяны барометр (выкарыстаў для прадказання надвор’я), паветраны тэрмометр, манометр і інш.
Літ.:
Кудрявцев П.С. История физики. Т. 1—3. 2 изд. М., 1956—1971.