назва ў рус. летапісах прыбалтыйска-фін. племя суомі, якое ў пач. 1-га тыс.н.э. засяліла паўд.-зах. ўзбярэжжа сучаснай Фінляндыі. З пакарэння С. усярэдзіне 12 ст. пачалося заваяванне Фінляндыі Швецыяй. Пазней С. разам з ем’ю і зах. карэльскімі плямёнамі ўтварылі фін. народнасць (саманазва suomalaiset — суомі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬЯ́НСКІ ШКЛОЗАВО́Д.
Засн. ў сярэдзіне 18 ст. ў мяст. Ілья (цяпер вёска ў Вілейскім р-не Мінскай вобл.). Спачатку дзейнічаў як прыгонная мануфактура, выпускаў шкляны посуд і аконнае шкло. У 1815 на заводзе былі 2 шклоплавільныя печы. З 1900 дзейнічаў лакамабіль. У 1905 працавала 157 рабочых. У 1908—13 выпускалі сталовы, хрустальны прасаваны, паліраваны і аптэкарскі посуд, лямпавае шкло.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУЗЕ́Я (польск. fuzyja ад франц. fusil ружжо, крэсіва),
тып гладкаствольнай дульна-зараднай крамянёвай зброі. У 17—19 ст. на ўзбраенні ў арміях шэрагу краін, у т. л.ВКЛ. Існавалі Ф. салдацкая і драгунская (калібр адпаведна 19,8 і 17,3 мм, маса 5,7 і 4,6 кг). Усярэдзіне 19 ст. Ф. замяніла вінтоўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТАША́Т,
горад, у 2 ст. да н.э. — сярэдзіне 5 ст.н.э. сталіца стараж.Арменіі Вялікай. Заснаваны каля 176 да н.э.Арташэсам I, які сталіцу дзяржавы з Армавіра перанёс у пабудаваны ім Арташат. У 58 і 163 н.э. разбураны рымлянамі, у 364—68 — іранцамі. Прыйшоў у заняпад у сувязі з пераносам сталіцы Арменіі ў Дзвін. Знаходзіўся паблізу сучаснага арм.г. Арташат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДАМАСТРО́Й»,
помнік стараж.-рус. л-ры 16 ст., збор жыццёвых правіл і павучанняў. Узнік у асяроддзі наўгародскага баярства. Усярэдзіне 16 ст. яго апрацаваў святар Сільвестр, прыбліжаны цара Івана Грознага. «Д.» — своеасаблівы маральна-этычны кодэкс, які адлюстроўваў прынцыпы тагачаснага патрыярхальнага побыту, сцвярджаў поўнае падначаленне ўладзе гаспадара ў сям’і і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРМ,
назва ў 13—17 ст.гіст. вобласці ў Расіі ад Уральскіх гор да рэк Пячора, Кама і Вычагда, населенай народам комі. Падзялялася на П. Вялікую — сучасная Комі-Пярмяцкая аўт. акруга і П. Малую (Старую, Вычагодскую) — тэр. сучаснай Рэспублікі Комі. У 13—сярэдзіне 15 ст. П. плаціла даніну Наўгародскай феадальнай рэспубліцы, у 1478 далучана да Маскоўскага вял. княства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Маўклі́вы, моўклі́вы ’негаваркі, неахвочы да гутаркі’, ’нямы’, ’зразумелы без слоў’ (ТСБМ, Касп., КЭС, лаг., ігн., воран., Сл. ПЗБ). Да маўча́ць (гл.). Прасл. форма прыметніка mьlk‑(ъ)livъ або mьlkl‑ivъ (калі б ён быў утвораны на базе іменнай асновы на ‑l‑). Яго па форме можна супаставіць з серб.-харв.му̀кљив ’мокры, вільготны, сыры (напрыклад, аб дрэве, мокрым усярэдзіне)’, чэш.mlklý, mlkvý, славац.mľkvy ’сыры, недаспелы’ (падрабязна аб іх гл. Петлева, Этимология–77, 35–38).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гарачыня́, ‑і, ж.
1. Высокая тэмпература паветра, нагрэтага сонцам, печчу і інш. З поля.. шугалі хвалі гарачага паветра. Сцяпан ажно захлынуўся ад гарачыні.Шамякін.Ад печы дыхала гарачынёй.Алешка.// Гарачы летні час; спёка. Над палеткамі вісіць жнівеньская гарачыня.Васілевіч.
2. Цеплыня, якая выклікаецца ў целе прылівам крыві ў час моцнага душэўнага ўзрушэння. Затросся дзед Талаш. Ком гарачыні пакаціўся дзесь усярэдзіне каля сэрца.Колас.
3.перан. Парыў, запал. Гарачыня пачуццяў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕ́ДЗЬМІНЫ КРУГІ́, ведзьміны кольцы,
характэрныя для некаторых шапкавых грыбоў размяшчэнні пладовых цел па перыферыі круга, абумоўленыя раўнамерным ростам грыбніцы (міцэлію) ад цэнтра да перыферыі. Могуць дасягаць у дыяметры некалькіх дзесяткаў метраў. Усярэдзіне круга пладовыя целы не развіваюцца. Часцей назіраюцца ў апенек лугавых, шампіньёнаў, маслякоў. Трапляюцца на лугах, радзей у лясах. У старажытнасці з’яўленне ведзьміных кругоў прыпісвалі нячыстай сіле, чарам ведзьмаў (адсюль назва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сярэ́дзіна, ‑ы, ж.
1. Месца, прыблізна аднолькава аддаленае ад краёў, канцоў чаго‑н.; цэнтр. Кашлянуў бацька за печкай і ўрэшце ўстаў і выйшаў на сярэдзіну хаты.Пестрак.Крочыць Чарнавус сярэдзінаю вуліцы і ўсё-такі натыкаецца на плот.Кулакоўскі.Сеў [брат] у стары човен ды паплыў на сярэдзіну возера.Якімовіч.— Вочы б мае на іх не глядзелі! — сказала Антаніна Арцёмаўна і бразнула талерку на сярэдзіну стала.Васілёнак.// Сярэдняя частка чаго‑н. Уперадзе гарэў мост. Сярэдзіна яго завалілася.Лынькоў.Сярэдзіна лесу была ўзгоркавая.Маўр.// Унутраная частка чаго‑н.; тое, што знаходзіцца дзе‑н. унутры. Агонь шугаў і з акон — хата гарэла з сярэдзіны.Новікаў.Петушонак, сагнуўшыся, прысеў над падрапаным партфелем, хуценька адшпіліў яго і палез у сярэдзіну.Пташнікаў.Сярэдзіна ў дрэва амаль выгніла, а яно ўсё стаіць.Паўлаў.
2. Час, прыблізна аднолькава аддалены ад пачатку і канца чаго‑н. [Саракушы] паляцелі на зімоўку ў Афрыку, адкуль вернуцца ў сярэдзіне мая.В. Вольскі.Бралася недзе пад сярэдзіну дня, але палуднаваць, мусіць, было ранавата.Каваленка.// Прамежкавы момант у развіцці, ходзе чаго‑н. Сярэдзіна размовы. □ Гутарка ў іх, у цырульніка і кліента, ідзе даўно, я бяру яе тут з сярэдзіны.Брыль.
3. Прамежкавая пазіцыя ў чым‑н. Прызнацца, Бывае, што салідны кіраўнік Ад крайнасці да крайнасці прывык Хістацца, — Сярэдзіны няма ў ягонай працы.Корбан.
4.Разм. Паясніца. Віктар падышоў да .. [Домны], абняў за сярэдзіну і пасадзіў сабе на калені.Лобан.Не дачакаўшыся адказу, Лях хапіў Ільку.., прыціснуў падбародак к плячу, як кляшчамі абхапіў сярэдзіну.Каваль.//(звычайназпрыназоўнікам «у»). Вантробы, нутро. [Жарнавік] так рэзнуўся аб прыдарожны камень, што аж усярэдзіне ў яго нешта трэснула.Якімовіч.Затросся дзед Талаш. Ком гарачыні пакаціўся дзесь усярэдзіне каля сэрца.Колас.
•••
Залатая сярэдзіна — пра спосаб дзеянняў, пры якім пазбягаюць крайнасцей, рызыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)