часопіс Мінскай праваслаўнай епархіі. Выдаваўся ў 1869—1917 у Мінску на рус. мове 2 разы на месяц (у 1871—72 штотыднёва). Меў афіц. і неафіц. часткі. Уафіц. частцы змяшчаліся паведамленні аб рабоце Сінода, распараджэнні па епархіі, справаздачы епархіяльнага кіраўніцтва аб рабоце сваіх структур, жыцці манастыроў і царк. прыходаў, некралогі. У неафіц. публікаваліся творы дзеячаў правасл. царквы, артыкулы па царк. гісторыі і археалогіі, паведамленні пра дзейнасць царк. брацтваў і сястрынстваў, духоўных асветных і дабрачынных устаноў. Вял. ўвага надавалася місіянерскай дзейнасці сярод старавераў і сектантаў, змяшчалася рэклама пра новыя кнігі, работу рэстаўрацыйных майстэрняў. У 1989 выданне адноўлена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЮДЖЭ́Т РАБО́ЧАГА ЧА́СУ,
рэальны рабочы час аднаго работніка за год, квартал або месяц. Неабходны для вызначэння патрэбы ў работніках (працаёмкасць вытв. праграмы дзеляць на бюджэт рабочага часу) і для разліку даплат да асн. заработнай платы.
Разлічваецца ў сярэднім па прадпрыемстве, цэху, участку ці групах работнікаў, якія маюць аднолькавыя графікі работы і працягласць адпачынку. Вызначаецца вылічэннем з каляндарнага рабочага часу выхадных і святочных дзён, водпускаў, нявыхадаў па хваробе, выкананні дзярж. і грамадскіх абавязкаў, а таксама колькасці гадзін, на якія паменшаны рабочы дзень падлеткаў і маці з груднымі дзецьмі. У справаздачны бюджэт рабочага часу ўключаюць прагулы, цэладзённыя і ўнутрызменныя прастоі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЎМАТЫ́ЗМ,
сукупнасць траўму пэўнай групы насельніцтва пры падобных абставінах. умовах працы і быту ў вызначаны перыяд часу; адна з найважн.сац.-гігіенічных праблем сучаснасці. Вылічаецца колькасцю траўм на 100, 1 тыс.чал. за 1 месяц, год. Адрозніваюць Т. вытв. (прамысл. і с.-г.), невытворчы (быт., аўтадарожны, вулічны, спарт.), дзіцячы, наўмысны, ваенны.
Бывае ад няспраўнага тэхнал. абсталявання, ад ігнаравання правіл тэхнікі бяспекі і дарожнага руху. недастатковага асвятлення, злоўжывання алкаголем і інш. Т. — адна з прычын часовай і ўстойлівай непрацаздольнасці. Мерапрыемствы па прадухіленні падзяляюцца на прафілактыку і арганізацыю траўматычнай дапамогі. Вывучае Т. траўматалогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ква́дра, ‑ы, ж.
Кожная з чатырох фаз Месяца (маладзік, сход, поўня, ветах). Неба ачысцілася ад хмар, выплыў месяцу другой квадры.Гарэцкі.Наста цвёрда вяла падлік святам і строга сачыла за квадрамі месяца.Колас.//перан. Стадыя, фаза, перыяд. Магдалена Прыбыткоўская ўбачыла, што вялікі клопат яе жыцця ўвайшоў у новую сваю квадру.Чорны.
[Ад лац. quadra — чатырохвугольнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЯСЁЛКА, радуга,
аптычная з’ява ў атмасферы ў выглядзе адной, дзвюх або некалькіх рознакаляровых дуг на небасхіле. Назіраецца, калі Сонца (радзей Месяц) асвятляе дажджавую заслону на процілеглым баку неба. Абумоўлена пераламленнем, адбіццём і дыфракцыяй святла ў кроплях вады. Колеры вясёлкі — гэта колеры сонечнага спектра. Вуглавы радыус дугі асн. вясёлкі каля 42°, яна афарбавана па вонкавым краі ў чырвоны, па ўнутраным у фіялетавы колеры. У дадатковых вясёлках, якія могуць быць вышэй ці ніжэй, паслядоўнасць колераў адваротная. Вясёлкі назіраюцца таксама ў пырсках вадаспадаў, фантанаў і інш. На Беларусі бываюць у любую пару года, акрамя зімы, найб.у маі і жніўні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДКЕ́ВІЧ Яўген Рыгоравіч (3.10.1937, г. Сянно Віцебскай вобл. — 3.1.1999),
бел. пісьменнік. Канд.гіст.н. (1974). Д-рфілал.н. (1988), праф. (1989). Скончыў БДУ (1963). Працаваў на Бел. радыё, у 1970—71 заг. рэдакцыі газ. «Мінская праўда». З 1974 уБДУ (у 1978—94 заг. кафедры). Друкаваўся з 1958. Аўтар зб-каў аповесцей і апавяд. «Плытагоны» (1972), «Месяц Межань» (1976), «Горны мёд» (1982), аповесцей «Антаніна» (1977), «Пешшу праз Галактыку» (1984), раманаў «Сутокі дзён» (1982), «Закон прыцяжэння» (1990), у якіх узнімаў маральна-этычныя праблемы сучаснасці. Даследаваў гісторыю і развіццё бел. радыё, тэлебачання.
Тв.:
Беларускае радыё: Гісторыя, перспектывы развіцця. Мн., 1983;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́НДАНСКІ ДАГАВО́Р 1915,
сакрэтнае пагадненне паміж Вялікабрытаніяй, Расіяй і Францыяй з аднаго боку і Італіяй з другога. Падпісана 26 крас. ў Лондане. Вызначаў умовы ўступлення Італіі, якая раней уваходзіла ў Траісты саюз, у 1-ю сусв. вайну 1914—18 на баку Антанты. Паводле дагавора Італія абавязалася не пазней чым праз месяц аб’явіць вайну Аўстра-Венгрыі і выступіць (без вызначэння дакладнага тэрміну) супраць «усіх... ворагаў» Антанты. У абмен на такую згоду Італіі дэкларавалася перадача некаторых тэрыторый у Адрыятычным і Эгейскім морах, М. Азіі, Афрыцы і інш. Пасля заканчэння вайны на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20 Італія дамагалася поўнага выканання ўмоў Л.д., але саюзнікі адхілілі многія яе прэтэнзіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЯРА́НТАВА Валянціна Аляксандраўна (24.2.1904, Г. Зарайск Маскоўскай вобл. — 7.1.1978),
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1970). Скончыла Тэатр. тэхнікум імя А.Луначарскага (1925). З 1925 у 1-м Дзярж.пед. т-ры, з 1944 уЦэнтр. дзіцячым т-ры ў Маскве. Іграла ролі падлеткаў; Ягорка («Чорны яр» А.Афінагенава), Герда і Кей («Снежная каралева» Я Шварца) і інш. З сярэдзіны 1950-х г. перайшла на характарныя ролі: Кукушкіна («Даходнае месца» А.Астроўскага), Клаўдзія Васілеўна («У пошуках радасці» В.Розава), Бабуля («Зваротны адрас» А.Алексіна) і інш. Здымалася ў кіно: «Шумны дзень», «Апошні месяц восені», «Дабрыня». Выступала на радыё і тэлебачанні. Дзярж. прэмія Расіі 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
месідо́р
(фр. messidor, ад лац. messis = жніво + гр. doron = дар)
дзесяты месяц года (з 19—20 чэрвеня да 18—19 ліпеня) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793—1805 гг.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДНЯПРО́ЎСКА-БУ́ГСКАГА КАНА́ЛА АБАРО́НА 1944,
абарона Дняпроўска-Бугскага канала фарміраваннямі Брэсцкага і Пінскага партыз. злучэнняў уВял.Айч. вайну ў лют.—сак. 1944.
Гітлераўскае камандаванне групы армій «Цэнтр» вырашыла ачысціць раён паміж р. Прыпяць і Дняпроўска-Бугскім каналам ад партызан, каб прадухіліць іх злучэнне з часцямі Чырв. Арміі. Для барацьбы з карнікамі была арганізавана часовая групоўка партыз. сіл Паўднёвай зоны, якая налічвала каля 6 тыс.чал. Больш за месяц (з 21.2.1944 па 31.3.1944) партызаны вялі баі з вял. групоўкай праціўніка, гэтым істотна дапамаглі Чырв. Арміі, якая вяла тут наступленне. Ув. Зарэчка Драгічынскага р-на ў гонар бел. партызан пастаўлены помнік.