БЕЛЯШЭ́ЎСКІ (Мікалай Фядотавіч) (12.10.1867, г. Умань Чаркаскай вобл., Украіна — 21.4.1926),
украінскі археолаг, этнограф, мастацтвазнавец. Акад.АН УССР (1919). Скончыў Кіеўскі ун-т. У 1902—23 дырэктар Кіеўскага гіст. музея. Рэдактар зб. «Археологическая летопись Южной России» (т. 1—3, 1899—1901) і час. з той жа назвай (1903—05). У 1890-я г. даследаваў паселішчы на Зах. Бугу, на Гомельшчыне, у Сярэднім Падняпроўі. Аўтар прац па археалогіі і ўкр. арнаментыцы.
Тв.:
Несколько новых стоянок каменного века по Днепру и его притокам // Киевская старина. 1891. Т. 32, № 3;
Дюнные стоянки неолитической эпохи на берегах р. Западного Буга в среднем его течении // Тр. одиннадцатого Археологического съезда в Киеве, 1899. М., 1901. Т. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ЙНІК (Сцяпан Іванавіч) (3.4.1908, с. Пасыцэлы Балцкага р-на Адэскай вобл. — 11.1.1982),
украінскі паэт-гумарыст і сатырык. Скончыў Адэскі пед.ін-т (1934). Друкаваўся з 1926. Аўтар кн. вершаў «Нашы знаёмыя» (1948, Дзярж. прэмія СССР 1950), зб-каў гумарыст. вершаў і фельетонаў «Ходзіць Перац па агародзе» (1952), «Які Сава — такая і слава» (1955), «Здаравенькі былі!» (1958), «П’яныя ваўкі» (1962), «Дазасядаўся!..» (1968) і інш., біягр. апавяданняў («З кнігі жыцця», 1964), успамінаў пра дзеячаў л-ры і мастацтва. Пераклаў на ўкр. мову творы У.Корбана (у зб. «Тона попелу», 1964).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАНО́ВІЧ (Уладзімір Баніфатавіч) (30.1.1834, с. Камсамольскае Вінніцкай вобл., Украіна — 21.3.1908),
украінскі гісторык, археолаг, этнограф, археограф; адзін з заснавальнікаў укр.нац. гістарыяграфіі. Праф. Кіеўскага ун-та (з 1878). У 1863—80 гал.рэд. Часовай камісіі для разбору стараж. актаў у Кіеве, з 1881 старшыня гіст.т-ва Нестара-летапісца. Апублікаваў шэраг мемуарных і эпісталярных крыніц, у т. л. «Дыярыуш» Ф.Еўлашоўскага, «Гістарычныя песні маларускага народа» (т. 1—2, 1874—75, з М.П.Драгаманавым). Працы па гісторыі Украіны, Беларусі і Літвы склалі зб. «Манаграфіі па гісторыі Заходняй і Паўднёва-Заходняй Расіі» (т. 1, 1885). Аўтар прац па археалогіі Украіны. Падкрэсліваў бяскласавасць і дэмакратызм укр. народа, ідэалізаваў казацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́РСКІ (Павел Паўлавіч) (25.2.1905, г. Адэса, Украіна — 5.6.1975),
украінскі балетмайстар. Нар.арт.СССР (1960). Скончыў Адэскае муз.-драм. Вучылішча (1926), Маскоўскі тэатр. тэхнікум (1928, педагог А.Месерэр). З 1923 артыст і балетмайстар Адэскага т-ра оперы і балета, з 1931 балетмайстар т-раў оперы і балета ў Харкаве, Адэсе, Днепрапятроўску, Кіеве. Паставіў балеты «Чорнае золата» В.Гамалякі (1960), «Эсмеральда» Ц.Пуні (1929), «Раймонда» А.Глазунова (1934), «Мешчанін з Тасканы» У.Нахабіна (1936) і інш. У 1943—55 балетмайстар Ансамбля песні і танца Сав. Арміі імя А.В.Аляксандрава. Арганізатар (1937), балетмайстар (да 1940), маст. кіраўнік Ансамбля нар. танца Украіны (з 1975 імя Вірскага). Дзярж. прэміі СССР 1950, 1970. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЦКІ (Пятро Ігнатавіч) (26.6.1919, в. Максімільянаўцы Данецкай вобл., Украіна — 17.3.1997),
украінскіпаэт. Скончыў Ужгарадскі ун-т (1956). Друкуецца з 1937. Аўтар зб-каў вершаў «Дружба» (1948), «Мая любоў» (1957), «Вечнае цяпло» (1973), «Асеннія пракосы» (1979), «З дарог жыцця» (1982), «Зачараванне» (1986), у якіх паэтызаваў будні новай сав. рэчаіснасці, прыгажосць і шматграннасць роднай прыроды. Пераклаў на ўкр. мову асобныя творы Я.Купалы, Я.Коласа, А.Астрэйкі, П.Броўкі, А.Бялевіча, П.Глебкі, П.Прыходзькі, М.Танка і інш. На бел. мову творы Гарэцкага пераклалі Р.Барадулін, А.Вярцінскі, Х.Жычка, М.Калачынскі, У.Паўлаў, П.Прыходзька, А.Пысін, Ю.Свірка, Я.Семяжон і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІ́БАЎ (Глебаў) Леанід Іванавіч
(5.3.1827, с. Вясёлы Падол Палтаўскай вобл., Украіна — 10.11.1893),
украінскіпаэт. Майстар баечнага жанру. Скончыў Нежынскі ліцэй (1855). У 1861—63 выдавец і рэдактар штотыднёвіка «Черниговский листок». Пісаў на ўкр. і рус. мовах. Першы зб. «Вершы» (1847, на рус. мове). Аўтар паэмы «Перакаці-поле» (пач. 1850-х г.), камедыі «Да міравога» (1862), твораў для дзяцей і інш. У байках (больш за 100, зб-кі 1863, 1872 і 1882 і інш.) асуджаў прыгонніцтва, бюракратызм, хабарніцтва, падхалімства і інш. Асобныя лірычныя вершы Глібава пакладзены на музыку, сталі папулярнымі песнямі. На бел. мову паасобныя творы Глібава пераклалі Э.Валасевіч, К.Камейша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНІТЫЗА́ЦЫЯ,
сукупнасць працэсаў у зямной кары, у выніку якіх цвёрдыя горныя пароды рознага паходжання ператвараюцца ў граніты. У выніку гранітызацыі адбываецца абагачэнне пярвічных парод крэменязёмам і шчолачнымі металамі (калій, натрый) і вынас з іх жалеза, магнію, кальцыю і інш. кампанентаў. У працэсе гранітызацыі хім. патэнцыял шчолачаў, гліназёму і крэменязёму нарастае, дасягаючы таго ўзроўню, пры якім адбываецца абагачэнне пароды палявым шпатам і далей кварцам з утварэннем гранітаў. Развіваецца пераважна ў глыбінных зонах геасінкліналей пазней гал. фаз складкаўтварэння. Вылучаюць 3 генетычныя тыпы гранітызацыі: метасаматычная, палінгенна-метасаматычная і інфільтрацыйна-анатэктычная. На тэр. СНД шырокае развіццё гранітызацыі прымеркавана да дакембрыйскіх тоўшчаў (Кольскі п-ваў, Расія), Украінскі крышталічны шчыт, Беларуская антэкліза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБАЛО́ТНЫ (Даніла Кірылавіч) (28.12.1866, с. Забалотнае Вінніцкай вобл., Украіна — 15.12.1929),
украінскі мікрабіёлаг. Акад.АН Украіны (1922). Акад.АНСССР (1929). Скончыў Новарасійскі (1891; Адэса) і Кіеўскі (1894) ун-ты. З 1898 у Пецярбургскім жаночым мед. ін-це, у 1919—23 рэктар Адэскага мед. ін-та. У 1928 арганізаваў у Кіеве Укр.ін-т эпідэміялогіі і мікрабіялогіі АН, які носіць яго імя. У 1928—29 прэзідэнт АН Украіны. Кіраўнік Сан.-эпідэміял. камісіі Гал. ваенна-сан. ўпраўлення Чырв. Арміі, арганізатар курсаў ваен. і грамадз. урачоў-эпідэміёлагаў. Стварыў вучэнне пра прыродную ачаговасць чумы (1922); эксперыментальна даказаў ідэнтычнасць бубоннай і лёгачнай чумы. Навук. працы па вакцынапрафілактыцы і эпідэміялогіі асабліва небяспечных і інш.інфекц. хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВА́ЛЬСКІ (Мікалай Паўлавіч) (н. 19.3.1929, г. Астрог Ровенскай вобл., Украіна),
украінскі гісторык. Д-ргіст.н. (1985), праф. (1985). Засл. дз. нав. Украіны (1991). Скончыў Львоўскі ун-т (1952). З 1953 на выкладчыцкай і н.-д. рабоце. З 1994 прарэктар Астрожскага Нац. ун-та «Кіева-Магілянская акадэмія», заг. Астрожскага аддзялення Ін-та ўкр. археаграфіі і крыніцазнаўства АН Украіны. Даследуе гісторыю кнігадрукавання, крыніцазнаўства і гістарыяграфію гісторыі Украіны 15—18 ст., гісторыю ВКЛ і інш.
Тв.:
Источниковедение и археография истории Украины XVI — первой половины XVII в. Ч. 1—4. Днепропетровск, 1977—79;
Источники по истории Украины XVI — первой половины XVII в. в Литовской метрике и фондах приказов ЦГАДА. Днепропетровск, 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛАНЮ́К (Пятро) (Пётр Сцяпанавіч; 12.8.1904, в. Пярэрыў Каламыйскага р-на Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 19.3.1965),
украінскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Каламыйскай гімназіі. У 1920—30-я г. журналіст; адзін з арганізатараў антыфаш. кангрэса ў Львове (1936). За рэв. дзейнасць неаднойчы быў арыштаваны польск. ўладамі. Друкаваўся з 1926. Першыя зб-кі апавяданняў — «У вёсцы», «Сялянскія дастаткі» (абодва 1928), «Агонь» (1930). Аўтар зб. фельетонаў «Парад мерцвякоў» (1943), аповесці-казкі «Вандроўнікі» (1946), трылогіі «Юрко Крук» (1946—56; пра жыццё і нац.-вызв. рух працоўных Зах. Украіны), кн. апавяданняў і нарысаў, літ.-знаўчых і публіцыстычных артыкулаў, памфлетаў, п’ес. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Я.Брыль, А.Клышка, М.Ракітны.